Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Сельская праўда

Всего публикаций: 10
  • Проба без права на памылку Святлана КІСЛАЯ, Сельская праўда 58/2017 от 02 августа 2017 03 августа 2017 15:42 Общество Беларуская

    Урокі Таццяны Віктараўны Даманскай, настаўніцы хіміі трэцяй гарадской школы, у памяці многіх старшакласнікаў застануцца як надзвычай захапляльныя “шоу” з мноствам колбачак, рэактываў і загадкавых працэсаў, што адбываюцца ў прабірках пад уздзеяннем цяпла і хімічных элементаў Подробнее

  • Узнагароды да свята Наталля ВАЛОШКА, Сельская праўда 57/2017 от 29 июля 2017 31 июля 2017 09:32 Калейдоскоп Беларуская

    25 ліпеня ў Жабінкаўскім раённым аддзеле надзвычайных сітуацый адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пажарнай службы.

    З віншавальным словам да выратавальнікаў-пажарных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі. Подробнее

  • Да выздараўлення – праз плаванне Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 56/2017 от 26 июля 2017 31 июля 2017 09:14 Здоровье Беларуская

    Двойчы на тыдзень Алена Прыган з аграгарадка Вістычы Брэсцкага раёна прывозіць у басейн спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” сваіх дачушак Наталлю і Дзіяну. Дзяўчынкі займаюцца лячэбным плаваннем у трэнера Алены Алексяюк. Перапынак робяць толькі на той час, калі летам басейн зачыняюць на рамонт. Але і тады плаваюць у прыродных вадаёмах. Для іх гэта неабходнасць: дзяўчынкі змагаюцца са скаліёзам. А пры гэтым захворванні адным з эфектыўных метадаў лячэння з’яўляецца плаванне. Подробнее

  • Пра дарожнае пытанне і крэдытаванне Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 55/2017 от 22 июля 2017 26 июля 2017 09:39 Общество Беларуская

    На мінулым тыдні асабісты прыём грамадзян у Жабінкаўскім раённым выканаўчым камітэце правёў у прысутнасці кіраўніка раёна Дзмітрыя Гарадзецкага намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін.

    Пытанні, з якімі жабінкаўцы звярнуліся да прадстаўнікоў улады, тычыліся развіцця мясцовай дарожнай інфраструктуры і крэдытавання будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў. Подробнее

  • Гістарычная падзея Анатоль РОСТАЎ, Сельская праўда 54/2017 от 19 июля 2017 26 июля 2017 09:35 Общество Беларуская

    Усялякая падзея, што адбываецца ўпершыню, мае шанц стаць гістарычнай. У пятніцу, 14 ліпеня, у актавай зале раённага выканаўчага камітэта ладзілася 23-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў ХХVII склікання. Акрамя народных выбраннікаў былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый, устаноў, сельвыканкамаў, якія не з’яўляюцца дэпутатамі. У рабоце сесіі прыняў удзел кіраўнік раёна Дзмітрый Гарадзецкі. Сярод пытанняў, разгледжаных пад час пасяджэння, пад нумарам адзін значылася “Аб прысваенні звання “Ганаровы грамадзянін Жабінкаўскага раёна” Вялько Генадзю Іванавічу”. Подробнее

  • Тут кветкавы рай Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 53/2017 от 15 июля 2017 26 июля 2017 09:29 Калейдоскоп Беларуская

    І сапраўды. З ранняй вясны да позняй восені на падворку Таццяны Рыгораўны Курыга і Мікалая Аляксеевіча Пукіты з Хадасоў цвітуць розныя кветкі і радуюць сваёй прыгажосцю не толькі гаспадароў, але і прахожых. Нас з фотакарэспандэнтам Таццянай сустрэла ў двары белая квецень язміну, водар якога разносіўся па ўсёй ваколіцы. Тут мы ўбачылі петуніі, сурфініі, званочкі, герань, пышнае кустоўе ружовых і барвовых ружаў, што ўюцца. Подробнее

  • “Час адыходзіць, з намі памяць застаецца” Надзея БАЛЮК, Сельская праўда 52/2017 от 12 июля 2017 14 июля 2017 17:07 Калейдоскоп Беларуская

    Пад такою назвай у Цукразаводскай гарадской бібліятэцы прайшоў урок мужнасці, прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства мела форму літаратурна-музычнай кампазіцыі. Ля бібліятэкі была арганізавана выстава кніг “У кніжнай памяці імгненні вайны”. На ўмоўнай лясной паляне ўстанавілі палатку, размясцілі камандны пункт, адвялі месца для вогнішча. Подробнее

  • 5 “Б” “із зэ бэст”! Людміла ЦУПА, Сельская праўда 51/2017 от 08 июля 2017 14 июля 2017 17:02 Калейдоскоп Беларуская

    Адным з самых запамінальных момантаў сёлетніх летніх канікулаў для вучняў 5 “Б” класа першай гарадской школы, безумоўна, стане велапаход. Яго здзейснілі шаснаццаць пяцікласнікаў, чатыры мамы, шасцёра татаў і класны кіраўнік Юлія Дусь. Разам з намі былі і свае дактары – Аляксандр Людына і Іна Байцун, а таксама ўласны фотакарэспандэнт – Аляксандр Уласюк. Галоўным камандуючым паходу аднагалосна выбралі Юрыя Піўчыка. Подробнее

  • Хочаш у мінулае? Сядай за руль рэтрааўто Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 50/2017 от 01 июля 2017 14 июля 2017 16:59 Калейдоскоп Беларуская

    З жыхаром нашага райцэнтра Аляксандрам Быкавым і яго калекцыяй рэтрааўтамабіляў пазнаёмілася на свяце “Надвячоркам у Малых Сяхновічах”, якое ладзілася ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Подробнее

  • Дама за рулём Святлана БЯЛЯК, Сельская праўда 49/2017 от 28 июня 2017 28 июня 2017 14:14 Общество Беларуская

    У суботу, 24 чэрвеня, на Жабінкаўшчыне адзначаўся Дзень моладзі. У яго праграме былі розныя мерапрыемствы, сярод якіх, напрыклад, гульнёвыя конкурсы “Моладзь руліць”, кватэрнік “Усё пачынаецца з кахання”, “Танцавальны джэм” і інш. Подробнее