Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Ляхавіцкі веснік

Всего публикаций: 10
  • Школьны прыём. Установы адукацыі Ляхавіцкага раёна здавалі экзамен на гатоўнасць да новага навучальнага года Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №62 от 18 августа 2018 05 сентября 2018 08:15 Общество Беларуская

    Днямі ўстановы адукацыі раёна здавалі экзамен спецыяльнай камісіі на гатоўнасць да новага навучальнага года. Галоўнае патрабаванне да кожнага аб’екта адукацыі – бяспека дзяцей. Подробнее

  • Л. Л. А вы? Вольга Барадзіна, Ляхавіцкі веснік №61 от 15 августа 2018 05 сентября 2018 08:11 Культура Беларуская

    Каб любіць – трэба ведаць, каб ведаць – трэба вывучаць, каб вывучаць – трэба зацікавіцца. Гэта як мінімум. Подробнее

  • Сонечная ўсмешка Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №60 от 11 августа 2018 13 августа 2018 10:44 Общество Беларуская

    Фота Ангеліны ўпрыгожыла б вокладку любога моднага   глянцавага часопіса, але пашанцавала «ЛВ»: раёнка  ангажыравала дзяўчыну на экспрэс-фотасесію. Подробнее

  • На варце вашых правоў Святлана БЕЛЬМАЧ, Ляхавіцкі веснік №47 от 24 июня 2018 25 июня 2018 09:11 Общество Беларуская

    Якія фактары найбольш уплываюць на якасць нашага жыцця? Адказ на гэтае пытанне даволі прадказальны. З вялікай верагоднасцю, вы абавязкова згадаеце здароўе, сям’ю, дабрабыт. Цяжка спрачацца і з тым, што сярод неад’емных складнікаў шчаслівага і спакойнага жыцця – бяспека і адчуванне абароненасці. 

    У падтрыманне апошніх свой немалы ўклад уносіць пракуратура, якая забяспечвае вяршэнства права, законнасці і правапарадку. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў пракуратуры, які адзначаецца 26 чэрвеня, на пытанні карэспандэнта «ЛВ» адказаў пракурор раёна Сяргей ДЗЯЖКО. Подробнее

  • Магіле гэтай дарагой усім сэрцам пакланіся Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №46 от 20 июня 2018 20 июня 2018 11:48 Общество Беларуская

    Цішыня. Нават дрэвы, здаецца, застылі. У піянерскім салюце рукі хлопчыкаў і дзяўчынак. Побач з імі ў ганаровай варце – сённяшнія абаронцы Радзімы. Ім, маладым, выпала пачэсная місія несці вахту памяці ля помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл. На граніце і мармуры –  імёны, прозвішчы. І нават калі герой невядомы, яго подзвіг не забыты. Памяць пра іх, бясстрашных удзельнікаў Вялікай Айчыннай, захоўваюць не толькі велічныя манументы, але і простыя абеліскі з чырвонымі зоркамі. Подробнее

  • Чэрвень. Флер’янова. Чытанні. Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №46 от 20 июня 2018 20 июня 2018 11:20 Общество Беларуская

    Флер’янова сустракала гасцей. Сённяшнія гаспадары былога маёнтка Бохвіцаў Генрых і Ларыса Траццякі толькі «за», калі гаворка ідзе пра захаванне культурнай спадчыны, пра выкарыстанне яе як асновы для развіцця ці хаця б дэманстрацыі сённяшніх здабыткаў, знаходак, дасягненняў таленавітых у мастацтве, народжаных на Ляхавіччыне – адным словам, землякоў. Таму другі раз запар яны ахвотна адгукнуліся на культурную прапанову бібліятэкараў раёна правесці «Флер’яноўскія чытанні». Подробнее

  • Чэрвень. Флер’янова. Чытанні. Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №46 от 20 июня 2018 20 июня 2018 11:20 Общество Беларуская

    Флер’янова сустракала гасцей. Сённяшнія гаспадары былога маёнтка Бохвіцаў Генрых і Ларыса Траццякі толькі «за», калі гаворка ідзе пра захаванне культурнай спадчыны, пра выкарыстанне яе як асновы для развіцця ці хаця б дэманстрацыі сённяшніх здабыткаў, знаходак, дасягненняў таленавітых у мастацтве, народжаных на Ляхавіччыне – адным словам, землякоў. Таму другі раз запар яны ахвотна адгукнуліся на культурную прапанову бібліятэкараў раёна правесці «Флер’яноўскія чытанні». Подробнее

  • Хачу харчо Вольга БАРАДЗІНА, Ляхавіцкі веснік №45 от 16 июня 2018 18 июня 2018 16:08 Общество Беларуская

    Не толькі і не столькі гастранамічныя прыхільнасці ўвасоблены ў загалоўку, колькі жаданне засяродзіць увагу на звыклай, але тым не менш надзвычай красамоўнай акалічнасці – на Ляхавіччыне шматнацыянальнай.

    …Мая вуліца Цітовіча некалі называлася Татарскай невыпадкова. Яе насялялі пераважна Мурзічы, Міскевічы, Байрашэўскія, а традыцыйныя імёны былі Фаціма, Асэя, Айша, Аміна, Ібрагім, Куба, Энвер, Асман, Марат. На рэшткі фундамента, як лічылася, колішняй мячэці «на джаме» ўладкоўвалася дзятва і пераказвала самыя неверагодныя страшылкі. І пра чорны-чорны лес, і пра раку Ведзьма, якая некалі была жанчынай-чараўніцай, і пра многае іншае. Подробнее

  • Па поўнай праграме і нават звыш Наталля Перапечка, Ляхавіцкі веснік №33 от 03 мая 2018 14 мая 2018 11:19 Общество Беларуская

    Школа выхоўвае, школа вучыць і робіць гэта творча. Педагогі раёна разам з вучнямі ажыццяўляюць шмат цікавых праектаў

    Усхваляваныя школьнікі, шчаслівыя бацькі, гордыя настаўнікі. Вядучы аб’яўляе намінацыі і выклікае на сцэну пераможцаў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, спаборніцтваў і конкурсаў. Гучаць фанфары, віншаванні і словы падзякі – за працу, настойлівасць і імкненне да мэты…

    Гэта з «Сузор’я талентаў» – раённага трыумфу таленавітых і адораных рабят. У нашым раёне склаліся добрыя адукацыйныя традыцыі, дзейсная сістэма падрыхтоўкі алімпіяднікаў, разумнікаў і проста цудоўных рабят, назапашаны багаты вучэбна-метадычны вопыт, дзейнічае разгалінаваная сетка развіцця дзіцячых здольнасцей. Заслугі ў шматлікіх інтэлектуальных, творчых, спартыўных іспытах – таму сведчанне.

    У рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня дыпломам II ступені адзначаны праект СШ № 2 «Прафесія педагог – мая будучыня» (аўтары Таццяна Доруш і Наталля Кудраўцава). Вучаніца Жарабковіцкай СШ Дар’я Каляда (настаўніца Галіна Бунель) у IX рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект» у секцыі «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» ўзнагароджана дыпломам

    II ступені. Гімназісты неаднойчы вызначаліся ў рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячых СМІ «Свежы вецер». І сёлета яны сярод пераможцаў – з дыпломам I ступені. З бронзай вярнуліся з абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды гімназісты Кацярына Козел (настаўніца Святлана Ермаковіч) і Антон Пальчык (Галіна Бурбіцкая), 10-класніца  СШ № 1 Карына Лагун (настаўніца Алена Камко), 9-класніца Тальмінавіцкай СШ Ульяна Азімка (Ірына Есіс). У абласным конкурсе «Выхаваўчая прастора рэгіёна як фактар паспяховай сацыялізацыі і грамадзянска-патрыятычнага станаўлення асобы» Ляхавіцкі раён адзначаны дыпломам

    III ступені. Рэспубліканскі конкурс маладых педагогаў у намінацыі «Выхаваўчае мерапрыемства» быў пераможным для настаўніцы Тухавіцкай СШ Наталлі Шаўчук.

    Адзнакі абласнога і рэспублі-канскага ўзроўняў атрымліваюць за свае адмысловыя вырабы выхаванцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Не пералічыць кубкі, званні і ўзнагароды мясцовых спартсменаў, прычым і на міжнародным узроўні.

    Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа сёлета да сваёй назвы прыбавіла статусную прыстаўку –  стала спецыялізаванай ДЮШ алімпійскага рэзерву. Каб гэта заслужыць, трэба было вельмі папрацаваць у даным накірунку.

    Школы раёна вядуць эксперыментальную дзейнасць па дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу і павышэння яго якасці. Пяць устаноў адукацыі – яслі-сад № 1, гімназія, СШ № 1, Крывошынская і Жарабковіцкая школы – з’яўляюцца ўдзельнікамі рэспубліканскіх інавацыйных праектаў.

    Начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлане Якубоўскай пра задачы педагогаў, творчы падыход да справы ёсць што сказаць:

    – Вызначаны шляхі ўдас-каналення адукацыйнай сістэмы і яе пераходу на якасна новы ўзровень – будзем дзейнічаць. Сёння нельга прыйсці ў клас з журналам і падручнікам, да ўсяго патрабуецца творчы, крэатыўны падыход, такая падача матэрыялу, якая зацікавіць вучня, прымусіць думаць. Інфарматызацыя грамадства патрабуе мабільнасці і ад педагогаў. Радуе, што нашы настаўнікі на ўроку – даследчыкі, праграмісты, аўтары і суаўтары. Настаўнік СШ № 1 Сяргей Абярган мае катэгорыю метадыста, да яго дыстанцыйных алімпіяд па хіміі далучаецца ўсё больш школьнікаў раёна. У мінулым годзе ён быў пераможцам абласнога этапу і ўдзельнікам рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт». Сёлета сярод пераможцаў яго адборачнага дыстанцыйнага этапу і рэспубліканскіх фіналістаў – настаўнік Малагарадзішчанскай школы Аляксандр Касабуцкі. На мінулым тыдні ён вярнуўся са сталіцы з дыпломам ІІ ступені. Ёсць заслугі і дасягненні і ў іншых маіх калег. І гэта натхняе.

    Вучні настаўніцы Жарабко-віцкай СШ Галіны Бунель за тры гады «зарабілі» на алімпіядах, у конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях 33 узнагароды рознай вартасці. Сакрэт ураджайнасці ў педагога на першы погляд просты:

    – Гэта мая работа і яе прывыкла выконваць сумленна. Імкнуся ўлюбіць у біялогію сваіх школьнікаў, дапамагае і вялікі вопыт. А дзяцей трэба толькі падштурхнуць, накіраваць, убачыць іх талент і даць паверыць ва ўласныя здольнасці, – дзеліцца Галіна Сігізмундаўна.

    У Жарабковіцкай СШ, дарэчы, арганізавана работа вучнёўскай бізнэс-кампаніі «Няхітры выраб». Рабяты ўдзельнічалі ў Брэсце ў стартапе «100 ідэй для Беларусі». Днямі яны сталі пераможцамі рэгіянальнага конкурсу інавацыйных педагагічных ідэй.

    Дзейсны механізм задавальнення адукацыйна-прафарыентацыйных запытаў школьнікаў –

    профільнае навучанне. За тры гады прафілізацыі многія СШ раёна знайшлі сваю адметнасць, стыль і даказалі эфектыўнасць сваёй мадэлі. У прыватнасці, у гімназіі на павышаным узроўні вывучаюць тры прадметы. У СШ № 2

    арганізавана работа класаў педагагічнай і спартыўнай накіраванасці. У мінулым годзе яе 17 выпускнікоў паступілі ў навучальныя ўстановы на педспецыяльнасці.

    Школы ўзаемадзейнічаюць з установамі вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. З пачатку года выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка на базе гімназіі рыхтуюць вучняў раёна да алімпіяд. Дзейнічаюць і міжшкольныя факультатывы.

    Адукацыйнае жыццё насычанае, плённае, адказнае. У мінулым студзені ў раёне праходзіў рэспубліканскі маніторынг узроўню фінансавай граматнасці старшакласнікаў, вызначалі таксама асобаснае развіццё вучняў 9, 11 класаў Востраўскай СШ. У лютым сямікласнікі СШ № 2 рашалі рэспубліканскія заданні па матэматыцы, па геаграфіі – дзесяцікласнікі гімназіі. Вынікі сведчаць пра дастатковы ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі ў раёне.

    Днямі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прайшло міжнароднае маніторынгавае даследаванне якасці агульнай адукацыі (PIZA). Вызначалі, ці валодаюць 15-гадовыя школьнікі (экзамен трымалі падлеткі СШ №1 і Конькаўскага ВПК) ведамі і ўменнямі для жыццядзейнасці ў сучасным грамадстве. А колькі ладзіцца творчых падзей і сустрэч, конкурсаў і фестываляў! Многія з іх сталі візітоўкай раёна, як, напрыклад, акцыя «Калядны падарунак», адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Генадзія Валюкевіча і іншыя.

    ардэчна праходзяць ушанаванні маладых спецыялістаў і ветэранаў педагагічнай працы. Ветэраны-педагогі і на заслужаным адпачынку не сядзяць у чатырох сценах: сустракаюцца і святкуюць знакавыя даты, ставяць спектаклі і цвёрда ўпэўнены, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

    – Раённая арганізацыя ветэра-наў адукацыі аб’ядноўвае ў сваіх радах былых педагогаў школ, дзіцячых садкоў, пазашкольных устаноў. Можна толькі пазайздросціць іх энергіі і нераўнадушнасці, – расказвае старшыня раённага камітэта галіновага прафсаюза Святлана Бялецкая.

    Сучасныя ўстановы адукацыі інфармацыйна і камунікатыўна развітыя. Сёлета ўсе школы ўключаны ў анлайн-сэрвіс «Электронны журнал-дзённік». Зручна для бацькоў, ды і для саміх навучэнцаў. Але школа – гэта, так сказаць, фінішны этап навучання. Цікавасць да пазнання пачынаецца і закладваецца ў дзіцячым садзе. Дашкольныя ўстановы выкарыстоўваюць у рабоце інавацыйныя педтэхналогіі, шукаюць формы супрацоўніцтва з сем’ямі, распрацоўваюць арыгінальныя методыкі ўмацавання здароўя сваіх выхаванцаў.

    У гарадскіх установах маюцца групы, дзе дзіця можа знаходзіцца на працягу ад дзвюх да сямі гадзін. Бацькі могуць выбіраць і мову навучання свайго сына ці дачкі – у 11 дзіцячых садах працуюць 22 беларускамоўныя групы.

    Адметна, што ў раёне няма дэфіцыту дашкольных месцаў, а пяцігадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі стопрацэнтна ахоплены дашкольнай адукацыяй – прыходзяць у першы клас з пэўным багажом ведаў і ўменняў.

    Усё лепшае – дзецям. У раёне для гэтага створаны выдатныя ўмовы, маюцца прафесіянальныя кадры, на ўзроўні і матэрыяльна-тэхнічная база. Вучыцеся, дзеці!

    Наталля ПЕРАПЕЧКА. Подробнее

  • «Пуцявы ліст» з адзнакай Вольга Святлова, Ляхавіцкі веснік №33 от 03 мая 2018 14 мая 2018 11:13 КультураОбщество Беларуская

    Вось і спраўдзілася тое, да чаго яны мэтанакіравана ішлі ўвесь час, пакуль вучыліся ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы: вучоба закончана, размеркаванне адбылося, дыпломы атрыманы. Па традыцыі ўсё гэта завяршаецца выпускным балем. Група плодаагароднінаводаў і дзве – ветфельчараў сёння ўжо «на чамаданах», збіраюцца ехаць на сваё першае працоўнае месца. А развітанне з ЛДАКам адбылося, як і належыць, па-шчымліваму святочна, урачыста, незабыўна. Лічы, сёмая частка выпускнікоў закончыла вучобу з дыпломам з адзнакай – такім вось «пуцявым лістом». Цяпер вартасць ведаў маладым спецыялістам давядзецца даказваць на практыцы. Подробнее