Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Бярэзінская панарама

Всего публикаций: 10
  • Здароўе і жыццё — клопат асабісты і дзяржаўны Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 82 от 31 октября 2018 30 октября 2018 16:57 Общество Беларуская

    Няма нічога даражэй за жыццё і здароўе людзей. Гэта не проста сцвярджэнне, а нязменны пастулат. Прычым не толькі для асобнага чалавека, але і для грамадства, дзяржавы ў цэлым. На захаванне жыцця і здароўя накіравана і Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. Рэалізацыя яе патрабаванняў, а таксама стан работы па папярэджванні гібелі людзей ад знешніх прычын разгледжаны на мінулым тыдні на пасяджэнні райвыканкама. З дакладам па гэтай тэме выступіў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта У.М. Навіцкі. Подробнее

  • На сустрэчу — у Арэшкавічы Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 82 от 31 октября 2018 30 октября 2018 16:40 Общество Беларуская

    Вёска Арэшкавічы – адна з самых аддаленых у раёне. Жыццё тут павольнае, як і належыць у сельскай мясцовасці. Без праблем, вядома, таксама не абыходзіцца. Гэта паказала сустрэча з вяскоўцамі старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава падчас выязнога прыёму грамадзян. Подробнее

  • На сустрэчу — у Арэшкавічы Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 82 от 31 октября 2018 30 октября 2018 16:40 Общество Беларуская

    Вёска Арэшкавічы – адна з самых аддаленых у раёне. Жыццё тут павольнае, як і належыць у сельскай мясцовасці. Без праблем, вядома, таксама не абыходзіцца. Гэта паказала сустрэча з вяскоўцамі старшыні раённага выканаўчага камітэта А.М. Бабічава падчас выязнога прыёму грамадзян. Подробнее

  • Работа вялася ў кожным лясніцтве Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 80 от 26 октября 2018 26 октября 2018 15:12 Общество Беларуская

    Сёлетняя акцыя “Чысты лес” сабрала ў Бярэзінскім раёне амаль 400 чалавек, сярод якіх 313 работнікаў лясгаса. Як і кожны год найбольш актыўнымі памочнікамі лесаводаў і ўдзельнікамі акцыі сталі школьнікі, 50 вучняў школ раёна працавалі ў лясных масівах. Далучыліся да акцыі прадстаўнікі мясцовай улады, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Подробнее

  • «Важна, каб парадак стаў агульнай справай жыхароў раёна» Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 80 от 26 октября 2018 26 октября 2018 15:09 Общество Беларуская

    Мінулы суботнік у раёне супаў са штогадовай акцыяй “Чысты лес” і прадэманстраваў сумесную работу па навядзенні парадку і азеляненні.

    Больш шматлюдна, чым у буднія дні, было ў суботу каля штучнага возера па вуліцы Перамогі. Тут працягвалася добраўпарадкаванне, у якім прымалі ўдзел арганізацыі і ўстановы горада – торфапрадпрыемства, аўтапарка №22, раённага камбіната бытавога абслугоўвання, лясгаса, вытворчага ўчастка “Здравушка-мілк”, райвыканкама. Больш маштабна вялася работа лясгасам, работнікі якой высякалі хмызняк і прыбіралі смецце. Лес, што прылягае да возера, даўно слыве месцам адпачынку гараджан, толькі вось чысцінёй тут пахваліцца можна не заўсёды. Таму кожны год, і не адзін раз за год, сюды накіроўваецца дэсант з розных арганізацый або школ горада. На гэты раз разам з работнікамі лясгаса працавалі члены раённай арганізацыі БРСМ. “Мы і без таго планавалі правесці суботнік, — зазначала першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Вяргейчык, — а калі была аб’яўлена акцыя “Чысты лес”, вырашылі далучыцца”. Подробнее

  • Адзіны дзень інфармавання прайшоў у калектывах Бярэзіншчыны Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 80 от 26 октября 2018 26 октября 2018 15:07 Культура Беларуская

    Наша памяць, захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны заўсёды былі і застаюцца ў ліку актуальных пытанняў. Менавіта гэтаму быў прысвечаны чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва з асноўнай тэмай “Традыцыі беларускага народа: шлях праз вякі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь”, з якой пачалася размова падчас выезду інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама У.М. Навіцкім у калектыве ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”. Подробнее

  • Трымаем за вас кулачкі Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 80 от 26 октября 2018 26 октября 2018 15:04 ЗдоровьеСпорт Беларуская

    З мая па лістапад праходзіць першынство Мінскай вобласці па футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння. У спаборніцтвах удзельнічаюць 18 футбольных каманд.

    У ходзе гульняў каманда бярэзінскіх трынаццацігадовых падлеткаў пад кіраўніцтвам трэнера Сяргея Булойчыка ўпэўнена ўвайшла ў лік шасці лепшых і заслужана трапіла ў фінал. Здзіўляцца поспеху не даводзіцца, бо бярэзінцы “ўсухую” выйгралі ў каманд Чэрвеня, Мінска, з вялікім лікам “разграмілі” барысаўскае “БАТЭ” і прадстаўнікоў БелАЗА “Тарпеда”. Подробнее

  • Такая знаёмая, але такая новая Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 79 от 22 октября 2018 22 октября 2018 09:50 Общество Беларуская

    Міхаіл ІВАНАВІЧ ХОДАС:

    – Я – падпісчык са стажам. Раённая газета ўвайшла ў маё жыццё яшчэ ў дзяцінстве, і з таго часу я з ёй не расстаюся і чытаю кожны нумар на адным дыханні. Раней бацькі, а цяпер я кожны квартал спяшаюся падпісацца на раённае выданне. Подробнее

  • Ліс у падарунак гораду Алена ГРОМАВА., Бярэзінская панарама 79 от 22 октября 2018 22 октября 2018 09:47 Культура Беларуская

    Днямі каля прыгожых лавачак авальнай формы, што размясціліся побач з Бярэзінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай алімпійскага рэзерву, з’явілася цудоўная постаць Ліса. Подробнее

  • Дзень маці — дзень пашаны і радасці Алена ГРОМАВА., Бярэзінская панарама 78 от 22 октября 2018 22 октября 2018 09:42 Культура Беларуская

    У пятніцу, 12 кастрычніка, у Бярэзінскай школе мастацтваў адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці.

    Матуля – для кожнага з нас самая пяшчотная, самая ласкавая, самая мудрая, добрая, адзіная. Дзе жыве матуля, там знаходзіцца і малая радзіма. А даражэй за матулю, як і за радзіму, нічога няма. Колькі б ні споўнілася нам гадоў, 5 ці 50, заўсёды патрэбны яе добрыя словы, яе пяшчота, яе парады… Подробнее