Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Патрыёт

Всего публикаций: 10
  • Жыццё – за акуня? К.КАВАЛЕЎСКАЯ, Патрыёт №100 от 15 декабря 2018 14 декабря 2018 15:13 Происшествия Беларуская

    Зіма ўступіла ў свае правы, ахутаўшы белым покрывам не толькі зямлю, а і нетрывалы, але такі прывабны для рыбакоў лёд. Смага першай зімовай рыбалкі, хруст ільдзінак пад нажамі ледабура і доўгачаканая рыбка з лункі – усё гэта адсоўвае разумны сэнс і бяспеку на другі план. Вынік жа такой бестурботнасці надзвычай сумны... Подробнее

  • У актыўным дыялогу К.КАВАЛЕЎСКАЯ, Патрыёт №94 от 24 ноября 2018 23 ноября 2018 15:15 Калейдоскоп Беларуская

    Увага да чалавека і яго праблем – сутнасць дзяржаўнай палітыкі і работы органаў улады. Тым больш мясцовай, бо яна з'яўляецца першай інстанцыяй, куды людзі ідуць за парадай, падтрымкай у вырашэнні розных жыццёвых пытанняў. Магчымасцяў зрабіць гэта дастаткова: прыёмы грамадзян, «прамыя лініі», адзіныя дні інфармавання… Дзейснай формай работы органаў раённай улады, ідэалагічнага актыву з'яўляецца таксама правядзенне сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства. Адна з такіх прайшла на бягучым тыдні ў аграгарадку Вяркуды. Подробнее

  • “Мяркую яшчэ палятаць” В.КАМАРКОВА., Патрыёт №86 от 27 октября 2018 26 октября 2018 15:22 Общество Беларуская

    Пагутарыць з вадзіцелем аўтобуса ўчастка г.п.Ушачы філіяла «АТП №6 г.Наваполацка» Алегам Рыгоравічам Якубёнкам давялося ўсяго паўгадзіны. Вярнуўшыся з рэйса на Полацк, ён ужо рыхтаваўся да наступнага. Але гэтага часу хапіла, каб упэўніцца, як сур'ёзна ён ставіцца да сваіх абавязкаў, як любіць сваю работу і прадпрыемства, якому прысвяціў больш трох дзясяткаў гадоў! Подробнее

  • На гарнір і не толькі В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №76 от 22 сентября 2018 21 сентября 2018 14:28 Здоровье Беларуская

    Кабачок фаршыраваны мясам з рысам. Агароднінай. Смажаны. Тушаны з памідорамі. Кабачковыя аладкі… – медсястра дыетычнага харчавання санаторыя «Лясныя азёры» Валянціна Мікалаеўна Кіслова ўпэўненым тонам Тосі Кісліцынай з «Дзяўчат» пералічае блюды, якія ў здраўніцы рыхтуюць толькі з адной агародніны. «Са ста прыгатаваных порцый – дваццаць – з кабачка або гарбуза», – дадае шэф-повар Алена Уладзіміраўна Сцёпачкіна. Подробнее

  • Папаўненне ў калектыве медыкаў К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №68 от 25 августа 2018 24 августа 2018 14:29 Здоровье Беларуская

    Кожны год на Ушаччыну прыязджаюць маладыя спецыялісты, якімі папаўняюцца мясцовыя ўстановы і арганізацыі. Сёлета своеасаблівым рэкардсменам у гэтым сэнсе стала цэнтральная райбальніца, куды пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прыйшлі 6 урачоў і 4 прадстаўнікі сярэдняга медперсаналу. Подробнее

  • Будзем жыць і спяваць, землякі! Д.Раманоўскі, Патрыёт №65 от 15 августа 2018 14 августа 2018 14:58 Культура Беларуская

    Утульны сквер ля Вялікадолецкага сельвыканкама ў суботу пераўтварыўся ў канцэртную пляцоўку, а будынак органа мясцовага самакіравання – у грымёрку Валерыя Скаражонка, які адгукнуўся на запрашэнне раённых улад выступіць на Ушаччыне. «Будзем сёння весяліцца і спяваць, землякі!» – вітаў артыст гледачоў, сярод якіх былі не толькі жыхары аграгарадка і навакольных вёсак. З раніцы да месца канцэрта цяклі людскія ручайкі, прыбывалі аўтамабілі, бо на сустрэчу з салістам легендарных «Песняроў» спяшаліся людзі з розных куткоў раёна. Подробнее

  • Што ні крок – то здзіўленне К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №57 от 18 июля 2018 17 июля 2018 16:14 Культура Беларуская

    Па добрай традыцыі падчас «Славянскага базару» ў Віцебску не абыходзіцца без святкавання Дня моладзі, ініцыятарам і арганізатарам якога выступае БРСМ. Вось і 14 ліпеня творчым, крэатыўным людзям з самых розных куточкаў Беларусі былі аддадзены многія сцэнічныя пляцоўкі горада над Дзвіной. Не засталіся ў баку ад падзеі і ўшачане, якія на свае вочы пабачылі ўвесь размах свята. Подробнее

  • Доктар маленькіх “сонейкаў” К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №48 от 16 июня 2018 15 июня 2018 14:35 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    Артыкул пра раённага педыятра Т.М.Бумажэнку планавалі даўно. Таму калі незадоўга да Дня медыцынскіх работнікаў даведаліся, што яна знаходзіцца ў водпуску, крыху засмуціліся. Нашай сустрэчы маглі перашкодзіць паездка Таццяны Міхайлаўны на радзіму ў Шуміліна, іншыя асабістыя справы. Але ж ва Ушацкай ЦРБ нас супакоілі і параілі «пашукаць» доктара… у дзіцячым аддзяленні, куды яна заходзіць амаль штодня. Подробнее

  • Подзвіг продкаў не будзе забыты Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №38 от 12 мая 2018 11 мая 2018 15:48 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Час бязлітасны. Яшчэ пару год таму ў Дзень Перамогі на «Прарыве» для самых шаноўных гасцей – удзельнікаў вайны – ставілі некалькі радоў крэслаў. Сёлета ж на цэнтральнай плошчы яно было ўсяго адно: з 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай, што жывуць зараз на Ушаччыне, сілы прыйсці на ўрачыстасць знайшоў толькі Міхаіл Сцяпанавіч Іваноў (на здымку). Як і належыць сапраўднаму воіну, мужчына бадзёрыўся, ахвотна паціскаў руку кожнаму, хто падыходзіў персанальна яго павіншаваць. А на пытанне, як адчувае сябе ў спякотны дзень, былы камсорг партызанскага атрада ўсміхнуўся: «Хіба ж гэта гарачыня? Вось на вайне была сапраўдная спякота...» Подробнее

  • Дбайнасць у вучэнні – кучнасць у мішэні Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №33 от 25 апреля 2018 24 апреля 2018 15:41 Спорт Беларуская

    Толькі нядаўна юныя ўшацкія снайперы вярнуліся з Гродна, дзе ў складзе абласной каманды абаранялі гонар рэгіёна на «Алімпійскіх днях моладзі» – першынстве Рэспублікі Беларусь па стральбе сярод дзяцей і падлеткаў, а ў ціры Ушацкай школы, дзе праводзяць заняткі выхаванцы адпаведнага аддзялення ДЮСШ, ужо ва ўсю ідзе падрыхтоўка да новых стартаў. Подробнее