Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Чырвоная зорка

Всего публикаций: 10
  • Няхай узрастае братоў карагод Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Таццяна МЯТЛІЦКАЯ (фота), Чырвоная зорка 40/16 от 01 июня 2016 31 мая 2016 00:11 Общество Беларуская

    Яркім і каларытным атрымаўся фестываль нацыянальных культур, які нядаўна прайшоў у Палацы культуры нашага горада. Як сведчылі відавочцы, якім пашчасціла там пабываць, такога незвычайнага і адметнага мерапрыемства ў нашым горадзе даўно не было. Няпроста перадаць святочную атмасферу, якая панавала ў той дзень на выстаўцы і ў глядзельнай зале. Каб ацаніць увесь маштаб мерапрыемства, там неабходна было пабываць.  Подробнее

  • Свята трапных слоў Кандрата Вера ЛУКАШЭВІЧ, Сяргей ШАРАЙ (фота), Чырвоная зорка 36/16 от 18 мая 2016 19 мая 2016 17:01 Культура Русский

    Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? Смех, ды й годзе: Я – пякучка крапіва. Гэтыя радкі з верша нашага земляка сталі лейтматывам абласнога свята гумару “Я – пякучка Крапіва”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Месцам правядзення была абрана наша ўздзенская зямля, бо менавіта тут – малая радзіма знакамітага байкапісца.   Подробнее

  • Май паклікаў у дарогу Вера ЛУКАШЭВІЧ, Чырвоная зорка 36/16 от 18 мая 2016 19 мая 2016 16:55 Общество Беларуская

    Дарогі вайны… Тысячы кіламетраў пераадолелі савецкія салдаты, каб здабыць перамогу. Штодзень яны глядзелі смерці ў вочы, сцяўшы вусны, трывалі моцны боль, пераадольвалі стому, падоўгу не спалі, але рашуча рухаліся наперад. Сярод іх былі нашы дзяды, прадзеды. Мы, сучаснае пакаленне, можам толькі здагадвацца, якіх сіл і волі каштавала ім перамога, здабытая вясной 1945 года. Памяць пра іх ратны подзвіг заўсёды павінна жыць у нашых сэрцах…  Подробнее

  • Чалавек працай славіцца Вера Лукашэвіч, Сяргей Шарай, Чырвоная зорка 33/16 от 04 мая 2016 07 мая 2016 11:34 Общество Беларуская

    Час напоўніў Першамай новым сэнсам, аднак гэты дзень па-ранейшаму застаецца святам павагі да чалавека, які працуе на карысць сваёй сям’і, горада, краіны. Менавіта такім і была прысвечана канцэртная праграма “Праца і песня побач жывуць”, якая сабрала ў зале Палаца культуры не адзін дзясятак гасцей, прадстаўнікоў працоўных калектываў, прафсаюзных актывістаў, грамадскіх арганізацый раёна. Подробнее

  • Адпачываць няма калі Віктар САБАЛЕЎСКІ, Чырвоная зорка 33/16 от 04 мая 2016 07 мая 2016 11:32 Общество Беларуская

    Валянціну Дзмітрыеўну Шынкарык і ў час яе работы ў рэдакцыі раённай газеты, і пасля выхаду на заслужаны адпачынак лічаць адным з самых кампетэнтных мовазнаўцаў, прафесіяналаў сваёй справы. Як да спецыяліста звярталіся і звяртаюцца да яе з розных інстанцый з просьбай пракансультаваць як правільна пішацца тое ці іншае слова, як перакласці на беларускую мову пэўны выраз, які адпаведнік з рускай мовы аднолькавы па сэнсе нашай прымаўцы. У свой час, калі не было слоўнікаў назваў населеных пунктаў розных абласцей Беларусі, менавіта яе дарожнікі прасілі зверыць правільнасць напісання слоў на шыльдах-указальніках перад тым, як адпраўляць заказ на выраб металічных вывесак. І з розных аддзелаў райвыканкама, нават настаўнікі філолагі часам лічылі яе слова найбольш аўтарытэтным у гэтай справе. Хтосьці з калег неяк пажартаваў: калі б Валянціну Дзмітрыеўну запрасілі на тэлеперадачу “Размаўляем па-беларуску”, што ідзе на канале “Беларусь-3”, яна адна перамагла б любую іншую каманду. Подробнее

  • Атрымлівае поле запраўку Віктар САБАЛЕЎСКІ, Чырвоная зорка 30/16 от 23 апреля 2016 22 апреля 2016 23:36 Экономика Беларуская

    Урочышча Шырокія размешчана злева ад дарогі са Слабады на Ануфрова. З трох бакоў гэты крыху большы за дваццаць гектараў палетак акружаны лесам. Сёлета тут будуць сеяць кукурузу. З ранняй вясны, калі дазваляла надвор’е, дастаўлялі сюды гной з фермаў механізатары акцыянернага таварыства “Асілак”. Нарыхтавана некалькі шматтонных буртоў.  Подробнее

  • Формула здароўя Святлана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Чырвоная зорка 30/16 от 23 апреля 2016 22 апреля 2016 23:27 Общество Беларуская

    6 красавіка прайшоў IX абласны бацькоўскі сход па тэме “Здаровая сям’я – аснова грамадства і дзяржавы”. Месцам правядзення яго стала раённая гімназія і 9 сельскіх школ. Разам з педагогамі, бацькамі актыўны ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, праваахоўных органаў, РАНСа, ГА БРСМ, царквы. Подробнее

  • Трактарыстка з чароўнай усмешкай Віктар САБАЛЕЎСКІ, Чырвоная зорка 25/16 от 06 апреля 2016 05 апреля 2016 09:55 Общество Беларуская

    Софія Паўлаўна ўсміхнулася, і яе такі бадзёры настрой нібы  адчула прырода – да гэтага сакавіцкі ранак быў пахмурным, а тут нясмелы прамень зазірнуў у акно. Цяпла на двары яшчэ няма, але праз шкліну здаецца, што вясна, сапраўдная, цёплая, ужо на парозе і гэтага вось дома па вуліцы Зялёнай, што адной сваёй сцяной пазірае на галоўную цялякаўскую вуліцу. Подробнее

  • Бальніца сястрынскага догляду Віктар САБАЛЕЎСКІ, Чырвоная зорка 25/16 от 06 апреля 2016 05 апреля 2016 09:32 Общество Беларуская

    У Цялякаўскай бальніцы сястрынскага догляду працуюць людзі, якія поўнасцю адпавядаюць прызначэнню гэтай сацыяльнай установы. Не месца тут асобам з чэрствай душой, абыякавымі адносінамі да чужой бяды, людзям, якія шукаюць высокіх заробкаў пры мінімальнай аддачы ўласных фізічных і духоўных сіл. Подробнее

  • Кладзецца зерне ў раллю Віктар САБАЛЕЎСКІ, Сяргей ШАРАЙ (фота), Чырвоная зорка 24/16 от 01 апреля 2016 31 марта 2016 23:34 Экономика Беларуская

    9 сакавіка хлебаробы акцыянернага таварыства “Новае жыццё” першымі ў раёне прыступілі да сяўбы яравых збожжавых. Подробнее