У краіне самай вялікай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй з’яўляецца БРСМ. Саюз аб’ядноўвае ў сваіх радах актыўных, цікавых, жыццярадасных юнакоў і дзяўчат. Гутарым з першым сакратаром Ігарам ГАРГУНОМ. Подробнее
Своеасаблівым падарункам напярэдадні Ражства для навучэнцаў Дзятлавіцкай СШ стала экскурсія “Па святых месцах Лунінецкага краю”, арганізатарамі якой сталі аддзелы райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама РФСК “Здароўе”. Подробнее
упрыгожвае парк у цэнтры Давыд-Гарадка, які стане святочнай пляцоўкай абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Подробнее
На ААТ «Лунінецкі малочны завод” па традыцыі ўзнагародзілі дзяцей работнікаў прадпрыемства, філіяла “Лобчанскае” і “Фірменны гандаль”, якія закончылі навучальны год з высокімі адзнакамі. Подробнее
Старажытнаму мястэчку Кажан-Гарадок сёлета пашанцавала: у межах свята вёскі тут праводзіўся раённы этап конкурсу “Уладар сяла”. За званне пераможцы спаборнічалі тры сям’і – Іван і Сняжана Верасы з аграгарадка Любань, Фёдар і Алена Сарока з Вулькі 1, а таксама Іван і Алена Раковічы з аграгарадка Кажан-Гарадок. Подробнее
Словы з песні, якая прагучала на жнівеньскай педагагічнай нарадзе падчас вітання маладых спецыялістаў, вельмі дакладна вызначаюць сутнасць работы настаўніка. На мерапрыемстве ўвогуле нямала было кранаючых і прачулых старонак. Але ж, аб усім па парадку. Подробнее
У Мінску завяршыў работу Рэспубліканскі педагагічны савет. Разам з калегамі за тым, пра што вялася гаворка на галоўным настаўніцкім форуме, праз СМІ пільна сачылі дырэктары Мікашэвіцкай гімназіі імя Уладзіслава Нядзведскага Сяргей ВЫСОЦКІ, Багданаўскай СШ – Алена ЯРМОЛЬЧЫК і гімназіі г. Лунінца – Аляксандр ГРУШЭЎСКІ. Мы папрасілі іх падзяліцца з нашымі чытачамі ўласнымі меркаваннямі аб канцэптуальных падыходах да развіцця беларускай адукацыі. Подробнее
У выхадныя на Лунінеччыне завяршылася жніво. Удалечыні заціхае грукат камбайнаў, а ў нябёсы, нагадваючы пра яго, пазіраюць жоўтыя плямы стомленай пожні. Ёсць шмат нагод павіншаваць земляробаў са значнымі дасягненнямі сёлетняй уборачнай кампаніі. Асабліва пашанцавала ў гэтым плане камбайнерам КУП «Міжлескае». Тут адразу чатыры экіпажы з пяці наяўных дасягнулі па намалотах тысячы тон зерня. Подробнее
Кажуць, што падзяка – гэта памяць сэрца. Ці не таму ў самых патаемных кутках душы ў чалавека захоўваюцца самыя высокія пачуцці ў адносінах да тых, хто паўплываў на яго лёс або дапамагаў каваць характар, падштурхоўваў да вяршыняў майстэрства? Подробнее
Студатрадаўскі рух на Лунінеччыне набірае папулярнасць. Толькі сёлета ўдзельнічаць у працоўных атрадах выказалі жаданне амаль 70 юнакоў і дзяўчат узростам ад 14 да 18 год. Подробнее