Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Кіравец

Всего публикаций: 10
  • Талант приобщать людей к прекрасному Татьяна КОЗЛОВА, Кіравец 94/2018 от 11 декабря 2018 11 декабря 2018 12:02 Культура Русский

    Как в народе говорят, где человек родился, там и пригодился. Так можно сказать и об учителе Жиличской детской школы искусств Татьяне Пашковской. Окончив это учебное заведение, она вернулась туда в качестве преподавателя и на протяжении уже многих лет преподает детям игру на аккордеоне. Подробнее

  • Натхнення творчага жыццёвая крыніца... Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 92/2018 от 04 декабря 2018 04 декабря 2018 11:12 Культура Беларуская

    Днямі 70-гадовы юбілей адзначыў былы дырэктар Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Татарынаў. Ёсць што ўспомніць, асэнсаваць, ёсць чым быць задаволеным. Уладзімір Рыгоравіч на працягу 40 год узначальваў названую ўстанову адукацыі. Адным з першых у Беларусі стварыў дзіцячы ўзорны хор, паралельна — акадэмічны хор выкладчыкаў і навучэнцаў Жыліцкага саўгаса-тэхнікума. Абодва калектывы станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі прэстыжных конкурсаў і фестываляў. Але нельга спыняцца на дасягнутым — так лічыць юбіляр… Подробнее

  • Вось дык дэбют!.. Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 87/2018 от 16 ноября 2018 16 ноября 2018 16:27 Общество Беларуская

    Памятаеце, як у сусветную эліту лёгкай атлетыкі ўварвалася Юлія Несцярэнка? Беларуская “белая маланка”, як яе сталі называць, на дэбютнай для сябе алімпіядзе змагла абысці ўсіх тытулаваных заканадаўцаў мод на 100-мятроўцы — самай прэстыжнай дыстанцыі — і заваяваць “золата”… Подробнее

  • Запас бяды не чыніць Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 87/2018 от 16 ноября 2018 16 ноября 2018 16:18 Общество Беларуская

    З такім выразам цяжка не пагадзіцца. Больш таго: па запасах можна ацаніць, наколькі дбайны гаспадар і як грунтоўна ён паспеў падрыхтавацца да зімы. Назва аддзела па нарыхтоўках Кіраўскага райспажыўтаварыства сама па сабе красамоўна гаворыць аб накірунку дзейнасці. Як спрацавалі яго работнікі сёлета, якімі планамі і клопатамі жывуць зараз, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела Ірыны Ачыновіч. Подробнее

  • З клопатам, увагай і дабрынёй Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 85/2018 от 09 ноября 2018 09 ноября 2018 10:55 ЗдоровьеОбщество Беларуская

    Любоніцкая бальніца сястрынскага догляду, што на Кіраўшчыне, — не проста медыцынская ўстанова, а месца, дзе знаходзяць часовы прытулак пажылыя людзі, грамадзяне з цяжкімі захворваннямі, патрабуючыя пастаяннай увагі і клопату. Подробнее

  • Працай славіла родную зямлю Юлія ЗАВІШАВА, Кіравец 84/2018 от 06 ноября 2018 06 ноября 2018 12:26 Общество Беларуская

    Ніна Архіпаўна Бяляўская вядомая ў нашым раёне: у свой час яна працавала механізатарам у калгасе “Рассвет” і ў гэтай зусім нежаночай прафесіі паказвала настолькі высокія вынікі, што ў 1977 годзе стала пераможцай Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва жанчын-механізатараў і заваявала Прыз працоўнай славы імя Пашы Ангелінай. Гэтая ганаровая ўзнагарода — вынік яе ўпартай шматгадовай працы, любові да прафесіі, роднай зямлі. Подробнее

  • Наш выбар — здаровы лад жыцця Наталля ХАДАКОВА, Кіравец 82/2018 от 31 октября 2018 31 октября 2018 12:47 Калейдоскоп Беларуская

    На мінулым тыдні ў Кіраўску прайшлі мерапрыемствы традыцыйнай прафілактычнай акцыі “Кіраўшчына — тэрыторыя здароўя”, у тым ліку велазаезд “За здароўем — на веласіпедзе!”, прымеркаваны да закрыцця веласезону. Вядзенне здаровага ладу жыцця, бяспека жыццядзейнасці, арганізацыя правільнага харчавання — гэтая і іншыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі падчас акцыі. Подробнее

  • Сохраняя традиции комсомола Юлия ЗАВИШЕВА, Кіравец 81/2018 от 29 октября 2018 29 октября 2018 10:03 Общество Русский

    На 30-м съезде ЛКСМБ в декабре 1991 года ВЛКСМ был переименован в Союз молодежи Беларуси, в феврале 1995 года стал называться Белорусским союзом молодежи. Чуть позже появился Белорусский патриотический союз молодежи. А в 2002 году две эти организации объединились в Белорусский республиканский союз молодежи. Первый секретарь райкома ОО «БРСМ» Олег Бойко рассказал о том, чем сегодня живет и как развивается молодежная организация Кировщины. Подробнее

  • Каб восень жыцця была залатой... Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 73/2018 от 28 сентября 2018 28 сентября 2018 10:37 Общество Беларуская

    Адным з галоўных прыя­рытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў нашай краіне з’яўляецца стварэнне ўмоў для належнай якасці жыцця людзей старэйшай узроставай групы і падтрыманне іх сацыяльнага статусу.

    Рыгор Захаравіч і Алена Мікалаеўна Каганы — людзі ў раёне вядомыя і паважаныя. Рыгор Захаравіч больш 50-ці год працоўнага жыцця прысвяціў сельскагаспадарчай галіне раёна, Алена Мікалаеўна пакінула яркі след у сферы культуры. Ужо даўно абодва знаходзяцца на заслужаным адпачынку, радуюцца жыццёвым поспехам дзяцей і ўнукаў, ганарацца, што выхавалі іх дастойнымі людзьмі.

    Пенсіянеры з задавальненнем карыстаюцца прадастаўленай дзяржавай сацыяльнай гарантыяй: іх пастаянна наведвае сацыяльны работнік Вікторыя Лях, якая дапамагае спраўляцца па хатняй гаспадарцы, набывае прадукты, пры неабходнасці — лекі. Пажылыя людзі задаволены сваёй памочніцай, Вікторыя, у сваю чаргу, праяўляе да сваіх падапечных клопат і ўвагу.

    Рыгор Захаравіч, як чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, і да гэтага часу, калі дазваляе здароўе, прымае ўдзел у жыцці раёна. Ён ніколі не адмаўляецца наведаць праводзімыя святочныя і ўрачыстыя мерапрыемствы, сустрэцца з членамі працоўных калектываў, моладдзю.

    Рыгор Захаравіч Каган — былы вязень фашысцкага гета, ён не па чутках ведае, што давялося перажыць мільёнам савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, — тым, хто трапіў у лапы ненавіснага ворага. Многім, на жаль, не ўдалося выратавацца ад нямецкай кулі ці бяздоннага жарала печы крэматорыя… Вайна зрабіла Рыгора сіратой: нікому з родных не ўдалося выжыць.

    Да вайны хлопец скончыў толькі 3 класы школы, пасля вайны з адзнакай — Бабруйскую 3-гадовую агранамічную школу (зараз Жыліцкі сельгаскаледж). Тут жа, на жыліцкай зямлі, ён сустрэў сваё адзінае на ўсё жыццё каханне — Алену. У 1951 годзе маладыя стварылі сям’ю, і з таго часу, з дня ў дзень, з года ў год, яны заўсёды разам, як адзінае цэлае. Шмат чаго было за гады сумеснага жыцця, больш, канешне ж, радасці, але, на жаль, і гора не мінула іх сям’ю. Яны вытрымалі, дзякуючы клопату дзяцей і ўнукаў.

    Пасля заканчэння агранамічнай школы па размеркаванні Рыгор Каган застаўся ў нашым раёне, быў назначаны загадчыкам агразаатэхнічных курсаў пры райсельгасхарчы. Адказнасць, добрасумленнасць, высокія арганізатарскія і кіраўніцкія якасці не засталіся не заўважанымі ў райкаме партыі. Дзесьці праз паўгода работы 21-гадоваму спецыялісту даверылі ўзначаліць калгас імя К.Маркса (да яго адносіліся в.Старцы, Стараселле, Рукавец). Пазней, калі гаспадарка была далучана да калгаса “Рассвет”, Рыгору Захаравічу прапанавалі стаць кіраўніком калгаса імя Жданава, што знаходзіўся на тэрыторыі Грыбавецкага сельсавета.

    Без адрыву ад вытворчасці малады кіраўнік скончыў Беларускую сельгасакадэмію (таксама з адзнакай!).

    У выніку далучэння калгаса-суседа быў створаны калгас імя Ільіча. Пад кіраўніцтвам Р.З.Кагана ён неаднойчы станавіўся пераможцам і прызёрам раённых спаборніцтваў у розных намінацыях.

    За плённую і бездакорную працу на пасадзе старшыні Рыгор Захаравіч быў удастоены ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны”, нямала ў скарбонцы дасягненняў Ганаровых грамат і Падзячных пісьмаў.

    Па словах Рыгора Захаравіча, у Беларусі пажылыя людзі не пакінуты сам-насам са сваімі праблемамі, ва ўсім ёсць стабільнасць: своечасова выплачваецца пенсія, аказваецца бясплатнае медабслугоўванне, сацыяльная падтрымка. А самае галоўнае — лічыць былы вязень канцлагераў — мы жывем у мірнай краіне, і нашы дзеці і ўнукі смела глядзяць у будучыню.

    Людміла СЯМЁНАВА.

    Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее

  • В Козуличах на Кировщине установлен Поклонный крест Людмила ЛУКАНОВИЧ, Кіравец 66/2018 от 04 сентября 2018 04 сентября 2018 09:35 Общество Русский

    Поклонные кресты издавна устанавливали на перекрестках дорог, в местах начала городов и сел. Они считались «духовным щитом поселения от видимых и невидимых врагов». Верили люди, что кресты охраняют от всего недоброго, и поклонялись им. В церковные праздники вешали на кресты ручники, украшали их цветами, лентами.  Подробнее