17 Апреля, 2024 Среда

Сустрэча з даверанай асобай

  • 07 октября 2015 Выборы-2015 Беларуская 0

    У мінулую пятніцу ў адміністрацыйным будынку ААТ “Лань-Нясвіж” адбылася сустрэча працаўнікоў сельгаспрадпрыемства з даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшынёй праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” М.В. Радаманам.

    Мікалай Вячаслававіч у сваёй прамове адзначыў, што за 20 гадоў кіраўніцтва дзеючы Прэзідэнт зрабіў вельмі шмат для развіцця краіны і ўсталявання ў ёй парадку і спакою. Працягваецца буйная мадэрнізацыя ў сельскай гаспадарцы, пабудавана амаль 1200 новых малочнатаварных ферм, з’явіліся дзясяткі новых прамысловых прадпрыемстваў. У лепшы бок змяніліся да непа-знавальнасці райцэнтры і вёскі. У адрозненне ад краін-суседак, у нас не было дапушчана павальнай прыватызацыі і звязаных з ёю крадзяжоў, што непазбежна вядзе да моцнага расслаення насельніцтва.

    — У нас няма вялікіх залежаў карысных выкапняў, але ёсць залатыя рукі і інтэлект нашых лю-дзей, — падкрэсліў у сваім выступленні М.В. Радаман. — Таму        мы павінны ўсяляк бараніць тое, што ўжо створана нашымі рукамі. Свабода і незалежнасць — гэта адно з галоўных пытанняў перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты А.Р. Лукашэнкі.

    Мікалай Вячаслававіч таксама спыніўся ў сваім выступленні на такіх важнейшых пытаннях праграмы кандыдата, як мір і парадак, праца і дабрабыт нашых людзей. Якія б крызісныя абставіны ні стаялі на шляху су-светнай эканомікі ці суседзяў нашай рэспублікі, у Беларусі кожнаму жадаючаму будзе прадастаўлена магчымасць працаваць і зарабляць. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што, нягледзячы на ўсе абставіны, Беларусь вы-стаіць і будзе далей развівацца. Тут кандыдадатам пастаўлены такія стратэгічныя мэты, як занятасць, экспарт і інвестыцыі.

    Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі М.В.Радаман падрабязна пракаментаваў пяць прынцыпаў экана-мічнай праграмы свайго кандыдата, у якія ўвайшлі барацьба з інфляцыяй і ростам цэн, новыя падыходы да мадэрнізацыі эканомікі, эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне, прыцягненне інвестыцый, падтрымка малога і сярэднягя бізнесу, адкрытасць глабальнаму свету і пабудова эканомікі ведаў, салідарнасць і справядлівасць. Гаворачы пра новыя падыходы да мадэрнізацыі эканомікі, Мікалай Вячаслававіч прывёў уласны прыклад — СВК “Агракамбінат Сноў” удала супрацоўнічаў з расійскай  сеткай фірменных магазінаў «Фермач», што належыць аграпрамысловай кампаніі “Лукес Д”, разліваючы сваё малако  ў тэтра-пакеты пад маркай партнёра з указаннем сноўскага адраса вытворчасці. Гэта прадукцыя мела высокі дабаўлены кошт і прыносіла добры прыбытак сельгаспрадпрыемству. А гэта значыць, што планы па здзяйсненні праектаў з высокім дабаўленым коштам у Рэспубліцы Беларусь цалкам рэальныя.

    Па-ранейшаму будзе захоў-вацца сацыяльны характар беларускай палітыкі, асаблівая ўвага, па традыцыі, будзе ўдзяляцца пажылым людзям, дзецям і моладзі, стану медыцыны і адукацыі, жыллёваму будаўніцтву. 

    Мікалай Вячаслававіч у сваім звароце да выбаршчыкаў — працаўнікоў сельгаспрадпрыемства адзначыў, што дзеючы Прэзідэнт сам з’яўляецца выхадцам з сялянскай сям’і, ведае ўсе па-трэбы і праблемы вяскоўцаў. Ён таксама заклікаў прысутных выканаць свой грамадзянскі абавязак і, прыйшоўшы 11 кастрычніка на выбарчыя ўчасткі, зрабіць разважлівы і абдуманы выбар на карысць руху па шляху стабільнасці і прагрэсу, дзеля нашай спакойнай мірнай будучыні.

    Такая ж сустрэча ў гэты дзень прайшла ў працоўным калектыве ААТ “Сейлавічы”.

    “НН”. 

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: “НН”Нясвіжскія навіны

Комментарии (0)