19 Апреля, 2024 Пятница

Наш прытулак – родны кут

  • 04 августа 2017 Культура Беларуская 0

    Гісторыя паселішча змяшчае розныя падзеі і факты і беражліва захоўваецца ў музеі мясцовай сярэдняй школы. А ў сучасным жыцці Велямічы прадстаўлены ў інтэрнэце сваім акаунтам у Instagram, сайтам і групай у кантакце “Велямічы – гісторыя роднай вёсачкі” і на “Аднакласніках”.

    Са знамянальнай падзеяй жыхароў павіншавала старшыня Веляміцкага сельскага выканаўчага камітэта і дэпутат Столінскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Васільеўна Пашкевіч.

    Вось ужо на працягу некалькіх стагоддзяў стаіць у Велямічах Свята-Ільінская царква — помнік архітэктуры 19 стагоддзя, а царкоўнае свята Ілья, якое адзначаецца другога жніўня, з’яўляецца прастольным. Таму і мужчынскае імя Ілья тут асабліва шануецца і на тэрыторыі сельсавета ў цяперашні час яго носяць 14 мужчын і хлапчукоў. Дарэчы, чатыры Ільі нарадзіліся 2 жніўня. Самы старэйшы з іх – Шмат Ілья Фёдаравіч 1955 года нараджэння, самы малодшы – Слуцкі Ілья Аляксандравіч 2016 года нара-джэння.

    Ёсць у Велямічах і равеснікі 20 стагоддзя. Гэта Мамайка Паўліна Іванаўна, якой у ліпені споўнілася 95 гадоў, а таксама Шпакоўская Ганна Мікалаеўна, якой таксама ў гэтым годзе спаўняецца 95 гадоў. Яны старэйшыя жыхары вёскі.

    Хвілінай маўчання госці свята ўшанавалі памяць землякоў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    На цяперашні час у аграгарадку жывуць ветэраны Чырэц Уладзімір Іванавіч, Мамайка Васіль Іванавіч, Супрунчык Цімафей Ерамеевіч, Лемяшэўскі Васіль Данілавіч, Бруцкі Пётр Дзмітрыевіч.

    Зараз вёскі сельсавета ўваходзяць у склад ААТ “Палеская ніва”. Са сцэны былі выказаны словы павагі і пашаны за добрасумленную працу і руплівасць усім, хто заняты ва ўборцы збажыны. Нагадалі і імёны ветэранаў калгаса “За Радзіму”, якія сваёй працай унеслі значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. Гэта Кананчук Аляксей Якаўлевіч, узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Супрунчык Іван Антонавіч, Мароз Максім Іванавіч, ордэнам, «Знак Пашаны» — Мароз Максім Іванавіч, Супрунчык Мікалай Антановіч, Бруцкая Вольга Пятроўна, удастоеныя ордэна Працоўнай Славы ІІІ ступені Супрунчык Мікалай Антонавіч, Бруцкі Уладзімір Мікалаевіч, Дорах Пётр Іванавіч, Кругліч Ганна Андрэеўна, Шабунька Міхаіл Данілавіч.

    На тэрыторыі сельсавета жывуць больш за 70 мнагадзетных сем’яў, у якіх трое і больш дзяцей да 18 гадоў. З іх 11 сямей, дзе выхоўваюцца пяць і болей дзяцей.

    На свяце многія жыхары сельскага Савета адчулі ўвагу і пашану да сябе. Ушаноўвалі юбіляраў. Залатое вяселле ў гэтым го-дзе святкуюць Слуцкія Мікалай Мяфодзьевіч і Любоў Мікалаеўна, Ранцэвічы Пётр Васільевіч і Вера Іванаўна, Машлякевічы Міхаіл Сцяпанавіч і Ганна Пятроўна, Крупцы Рыгор Мікітавіч і Паўліна Васільеўна.

    Сярэбраныя юбіляры сямейнага жыцця – Масла Уладзімір Іванавіч і Надзея Мікалаеўна, Кажаноўскія Вячаслаў Раманавіч і Святлана Паўлаўна, Раўкачы Андрэй Іванавіч і Іна Васільеўна, Мамайкі Аляксей Якаўлевіч і Ірына Паўлаўна, Шматы Пётр Ксенафонтавіч і Галіна Іванаўна, Ніканчукі Валерый Мікалаевіч і Юлія Іванаўна, Леўкаўцы Міхаіл Мікалаевіч і Аксана Аляксееўна, Марозы Рыгор Васільевіч і Раіса Аляксееўна.

    Віталі нованароджаных: Данііла, які нарадзіўся ў сям’і Вабішчэвічаў Віталія Аляксандравіча і Вольгі Міхайлаўны, і Стэфанію з сям’і Марозаў Мікалая Васільевіча і Алены Іванаўны. У абедзвюх сем’ях – дзіця пятае па ліку. А ў Мікалая і Алены – увогуле пяць дачушак.

    Свой дзень нараджэння ў дзень святкавання адзначалі Гурскі Ілья Міхайлавіч, Агіевіч Сяргей Іванавіч, Ніканчук Рыгор Якаўлевіч, Шмат Маргарыта Пятроўна і самы юны жыхар Ханавец Іван Алегавіч.

    Быць сапраўдным гаспадаром у вёсцы – вялікі гонар. І калі праходзіш ля дагледжанага падворка, міжволі хочацца сцішыць крок і заглянуць на вясковую сядзібу. Менавіта з такіх гаспадароў хочацца браць прыклад. А іх у вёсках сельсавета шмат. А засяродзілі ўвагу на падворках больш сталых гаспадароў і вылучылі сядзібы пенсіянераў Гушчаў Уладзіміра Карнеевіча і Марыі Майсееўны, Шабунькаў Андрэя Арцёмавіча і Вольгі Іванаўны, Ляшкевіч Вольгі Фёдараўны. У гэтых гаспадароў ідэальны парадак і ў хаце, і на двары.

    На працягу святочнай праграмы музычныя нумары дарылі ўдзельнікі аматарскай творчасці Веляміцкага сельскага дома культуры і народны клуб аматараў песні “Ярок”.

    У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе ён нарадзіўся і вырас. Менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа. І калі вам захацелася душой і сэрцам адчуць подых дзяцінства, прайсці шляхамі юнацтва, апынуцца каля рачулкі сваёй маладосці, прыязджайце ў бацькоўскі дом. Бо тут – заўсёды светла і добра, ёсць вера і на-дзея, падтрымка і дапамога.

    Автор: Аліна ВЕРАСНавіны Палесся
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)