28 Марта, 2024 Четверг

На Бярэзіншчыне пачалася ўборка рапсу

  • 10 июля 2018 Экономика Русский 0

    Для сельгаспрадпрыемстваў прыйшла пара ўборкі рапсу. Першым да яе 8 ліпеня прыступіла ААТ «Пагосцкі», зжаўшы за адзін дзень 24 гектары, першапачатковая ўраджайнасць у 15 цэнтнераў з гектара.

    Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Мікалая Васільевіча Аўтуховіча, рапс сёлета рос нераўнамерна, і выхад масланасення ў параўнанні з мінулым годам нізкі. Тым не менш, убіраць яго трэба. З 9 камбайнаў гаспадаркі ў полі працуе 5, на чале экіпажаў стаяць Юрый Канстанцінавіч Гоман, Вячаслаў Аляксеевіч Кашлачоў, Валерый Валер’евіч Ермаловіч, Міхаіл Рыгоравіч Собаль і Аляксандр Іванавіч Хрэшчановіч. На Пагосцкі КЗС насенне адвозіць Міхаіл Валер’евіч Маркоўскі на дваццацітонным МАЗ-6501В5.

    Галоўны аграном Мікалай Васільевіч Аўтуховіч дадае, што да канца месяца надыдзе час уборкі збожжа. Першай паспее азімая пшаніца. Аднак чакаць высокіх вынікаў не даводзіцца — нядаўняя засуха негатыўна паўплывала на развіццё каласавых. Па гэтай жа прычыне 35% трыцікале, або 402 гектары, былі скошаны на зернесянаж.

    На полі каля Вяззя працаваў Вячаслаў Аляксеевіч Кашлачоў са сваім памочнікам-стажорам Вадзімам Алегавічам Лабінскім. В.А. Кашлачоў рады заняцца звыклай справай, у якой ужо больш чым 20 гадоў. Вадзім Алегавіч таксама задаволены аказаным даверам, тым больш, што з работай на камбайне знаёмы з юнацкіх гадоў.

    Непадалёк ад поля дзяжурыла машына пажарнай службы. Дзмітрый Аляксандравіч Грыгаровіч паведаміў, што з надыходам жніва не менш за 6 машын штодзень стаіць на варце бяспекі на палях па ўсім раёне. Такая мера — неабходнасць. Два гады назад сам Дзмітрый Аляксандравіч тушыў камбайн, таму ведае, што важна кожны дзень аглядаць тэхніку і абавязкова абсталёўваць яе сродкамі пажаратушэння.

    Автор: Павел Салаўёў.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)