17 Ноября, 2018 Суббота

Пладзiся, рыбка!

  • 16 октября 2018 Экономика Русский 0

    Некоторое время назад в стране активно занялись выращиванием ценных видов рыб. Правда, форели, осетров и сомов пока производят меньше, чем съедают белорусы. «Р» выясняла, почему белорусская красная рыба стоит гораздо дешевле импортной, когда появится первое в стране потомство белуги и как наши производители завоевывают мировой рынок черной икры.

    Iнвестыцыі ў плаўнікі

    Ласось, фарэль, сцерлядзь, асетр, бялуга — сёння такая рыба вырошчваецца ў гаспадарках краіны. У агульным памеры беларускага рыбнага «пірага» аб’ёмы невялікія: усяго 5 працэнтаў. Аднак калі да 2010 года штогод мы выпускалі 70—90 тон таварнай прадукцыі каштоўных відаў, сёння — ужо сотні тон. Праўда, раней планы вызначаліся большай амбіцыйнасцю: згодна з дзярж-праграмай па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011—2015 гады, мы збіраліся вырошчваць да 3,8 тысячы тон каштоўных відаў рыб. Потым паказчыкі перагледзелі: па праграме да 2020-га гэтая лічба павінна скласці 1,2 тысячы тон. Праўда, выйсці на жаданы вынік нават у тысячу тон пакуль не ўдалося. Начальнік аддзела рыбалоўнай гаспадаркі і індустрыяльнага рыбалоўства «Белвадгаса» Андрэй Сяргееў тлумачыць:

    — Сапраўды, у мінулым годзе мы прагназавалі атрымаць тысячу тон каштоўных відаў рыб. Па факце вынік ніжэйшы — крыху больш за 600 тон. Асноўная прычына — не ўсе кампаніі выйшлі на праектныя магутнасці, дзесьці з замежнымі інвестыцыямі зацягнуліся пытанні. У гэтым годзе мы плануем атрымаць 800 тон каштоўных відаў рыб (плюс 20 працэнтаў да мінулага ўзроўню). Паводле статыстычных даных, апошнія 10 гадоў штогадовая ёмістасць унутранага рынку каштоўных відаў рыб складае 4500—6500 тон.


    Сёння далікатэсную рыбу выпускаюць 15 індустрыяльных рыбаводных комплексаў агульнай магутнасцю 1200 тон. Па словах Андрэя Сяргеева, у 2010—2017 гадах інвестыцыі ў развіццё індустрыяльнага рыбаводства склалі больш за 45 мiльёнаў рублёў. Прыкладна чвэрць рынку — за прыватнымі кампаніямі з уласнымі інвестыцыямі. У бліжэйшых планах — будаўніцтва другой чаргі комплексу па вытворчасці ласасёвых у «Альбе» і асятровых у доследным рыбгасе «Сялец».

    Штуршок ад дзяржавы

    У сусветнай аквакультуры вытворчасць ласасёвых у агульным аб’ёме каштоўных відаў складае каля 2 млн тон (90—95 працэнтаў). Такая ж карціна склалася і ў Беларусі: 90 працэнтаў усіх каштоўных відаў рыб — гэта фарэль. Зрэшты, ёсць і гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на іншых відах: напрыклад, дзяржаўны рыбгас «Сялец» з’яўляецца асноўным вытворцам асятровых рыб у краіне (90 працэнтаў). Па словах Андрэя Сяргеева, тут сфарміравалі рамонтна-матачны статак, што дазваляе вырошчваць рыбу ад пасадачнага матэрыялу да таварнай прадукцыі. У бліжэйшыя гады плануецца атрымаць і першае патомства ад бялугі:

    — Сёння бялугу на прасторы СНД можна сустрэць толькі ў гаспадарках Расіі, Казахстана і Беларусі. «Сялец» у гэтым плане наш адзіны рыбгас, у якім мы чакаем першае патомства бялугі. Звычайна гэта адбываецца, калі рыба дасягае 20-гадовага ўзросту, але каля ГРЭС вада цяплей, асобіны спеюць значна хутчэй. Спецыялісты ўжо аддзялілі самак ад самцоў, на працягу двух-трох гадоў атрымаем патомства. Акрамя таго, у «Альбе» стварылі рамонтна-матачны статак сіга. У гэтым годзе сумесна са спецыялістамі Інстытута рыбнай гаспадаркі запланавана правядзенне інкубацыі ікры, атрыманне малявак сіга для зарыблення натуральных вадаёмаў.

    Вытворчасць рыбы ў краіне звязана з пэўнымі складанасцямі, у асноўным гэта закупка кармоў і павольная абарачальнасць грошай. З выпускам каштоўных відаў таксама ёсць нюансы: па-першае, усе індустрыяльныя комплексы даволі энергаёмістыя. Па-другое, кармы ў асноўным імпартныя. Разам з тым сярэднегадавая цана рэалізацыі прадукцыі індустрыяльнага рыбаводства высокая. Таму і робіцца стаўка на віды з высокай дабаўленай вартасцю — ласасёвыя, асятровыя, некаторыя сомавыя. Андрэй Сяргееў раскрывае лічбы: рэнтабельнасць фарэлі ў сусветнай практыцы ў гаспадарках, падобных да нашых сучасных комплексаў, даходзіць да 30 працэнтаў. Зрэшты, тры гады таму ва Урадзе на фарэлевае пытанне звярталі ўвагу: тады сярэдняя рэнтабельнасць рэалізаванай у Магілёўскай вобласці рыбы складала ўсяго 3—4 працэнты, а сабекошт прадукцыі быў занадта высокі.

    — Калі б гэта быў нявыгадны бізнес, ім бы ніхто не займаўся. Але мы бачым, як працуюць прыватныя кампаніі, якія цалкам за кошт уласных сродкаў адкрываюць вытворчасці: хтосьці бярэ крэдыт для гэтага, хтосьці знаходзіць замежных інвестараў,— рэзюмуе Андрэй Сяргееў. — У любым выпадку дзяржава дала добры штуршок у гэтым кірунку.

    konoga@sb.by

    Автор: Полина КОНОГАРэспубліка
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)