29 Марта, 2024 Пятница

Зубр на дарозе

  • 18 ноября 2015 Происшествия Беларуская 0

    Гэта адбылося пасля апоўначы. Група паляўнічых, якая рухалася па аўтадарозе Няхачава-Косава, звярнула ўвагу на тое, што на аўтадарозе валяецца разбітае шкло, пластык; на ўзбочыне відаць сляды буйнай жывёлы. Відавочна, што адбылося сутыкненне з дзікім зверам. Калі сталі азіраць наваколле, то ўбачылі, што ў некалькіх дзясятках метраў ад аўтадарогі стаіць велізарны паранены зубр.

    Паляўнічыя выклікалі ДАІ; нам удалося высветліць, што сутыкненне з жывёлай дапусціў вадзіцель грузавіка, але даведацца, хто канкрэтна здзейсніў гэтае ДТЗ, не ўдалося. Зубр, на жаль, атрымаў моцныя раненні, таму было прынята рашэнне яго дастрэліць. Выпадак нагадвае: здарэнне на аўтадарозе можа адбыцца ў самы нечаканы момант, прычым відавы склад жывёл, які выходзіць на праезную частку, пашыраецца. Прынамсі сутыкненняў з зубрамі раней не фіксавалася ніколі.

    ***

     З 13 лістапада да 22 лістапада на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна праходзіць спецыяльная дэкада “Восень – пара флікераў”, якая арганізавана і праводзіцца Івацэвіцкім АДАІ. Асаблівую ўвагу ў гэтыя дні мы будзем надаваць выкарыстанню святлоадбівальных элементаў, належнаму абсталяванню веласіпедаў… Прыкладна месяц назад праводзілася мерапрыемства “Пешаход”, у ходзе якога да адказнасці было прыцягнута 75 парушальнікаў, амаль усе яны жыхары Івацэвічаў, якія не мелі флікераў, пераходзілі дарогу ва неўстаноўленым месцы…

    Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

    Автор: Васіль ЖурІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)