19 Апреля, 2024 Пятница

19 декабря в Хореве при пожаре погибли две сестрички. Кто виноват?

  • 24 декабря 2015 Происшествия Беларуская 0

    Трагедыя здарылася вечарам. У 17.26 гадзін дзяжурнаму Пружанскага РАНС паступіла паведамленне пра тое, што ў вёсцы Харава гарыць жылы двухкватэрны дом. Літаральна праз дзесяць хвілін змагацца з вогненнай стыхіяй прыбылі два пажарныя разлікі — з Кабылаўкі і Пружан. У ходзе тушэння пажару былі знойдзены целы двух маленькіх дзяцей. Змагаючыся за жыццё трох- і чатырохгадовай сясцёр, брыгада медыкаў праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы на месцы здарэння, але вынікаў яны не далі — была канстатавана смерць дзяцей.

    Чыя віна ў гэтай трагедыі?

    На гэтае пытанне следства пакуль шукае адказ. Як удалося даведацца, жылы дом знаходзіцца на балансе ААТ «Айчына» — у свой час яго вы-дзелілі работнікам таварыства. У ім пражывалі дзве шматдзетныя сям‘і. На момант здарэння 42-гадовая маці выхоўвала дзяцей адна. Спіртным жанчына не злоўжывала, тым не менш сям’я заўсёды знаходзілася пад пільнай увагай мясцовых уладаў, часта наведвалася работнікамі сацыяльнай службы. Напрыканцы лістапада ў ходзе праверкі ў кватэры быў выяўлены шэраг недахопаў па пажарнай бяспецы, але неўзабаве гаспадыня іх ухіліла.

    Тым не менш, 16 снежня аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прыняў рашэнне аб аднясенні гэтай сям‘і да ліку сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы,— за неаднаразовае пакіданне малалетніх дзяцей без нагляду. Так здарылася і на гэты раз: як пасля растлумачыла жанчына, хвілін за сорак да трагедыі двух малодшых дзяцей яна паклала спаць, а са старэйшай 11-гадовай дачкой пайшла да суседкі, каб тая зрабіла ўкол.

    У суседняй кватэры пражывала таксама шматдзетная сям’я. Праўда, дзеці ў ёй старэйшыя. Адзін з хлопчыкаў заўважыў дым у сусе-дзяў і пабег па дапамогу. Адбіць кватэру ў вогненнай стыхіі не ўдалося, другая, хаця і пацярпела менш, таксама цяпер з’яўляецца не прыгоднай для пражывання.

    Па факце здарэння назначаны шэраг экспертыз. Але пажарныя ўжо робяць папярэднія высновы. Як паведаміў першы намеснік начальніка Пружанскага РАНС Андрэй Пісьман, зыходзячы з устаноўленых фактаў, мяркуемай прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала дзіцячае свавольства з агнём.

    Марына ВАКУЛЬСКАЯ.

    Раённыя будні

    Автор: Марына ВакульскаяРаённыя будні

Комментарии (0)