25 Апреля, 2024 Четверг

Рук не апусцілі — спрацавалі аператыўна

  • 21 июля 2016 Происшествия Беларуская 0

    У сувязі з надзвычайным здарэннем, моцнай віхурай, якая пранеслася па тэрыторыі нашага раёна і пакінула пасля сябе сур’ёзныя разбурэнні, 15 ліпеня наш рэгіён наведаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Ірынархавічам Баговічам ён пабываў на аб’ектах, найбольш пашкоджаных стыхіяй, сустрэўся з пацярпелымі жыхарамі нашага гарадскога пасёлка і азнаёміўся з ходам аднаўленчых работ, што праводзяцца на тэрыторыі Шаркаўшчыны і прылеглых да яе вёсак.

    Нагадаем, што найбольшы ўдар стыхіі адчулі на сабе жыхары паўночнай часткі Шаркаўшчыны, вёсак Маркі і Юзафова. Мноства жылых аб’ектаў засталіся без дахаў, на некаторых пабудовах нават цагляныя сцены абваліліся долу. Разбураны тры фермы ў вёсцы Маркі, якія належаць КУВСП імя Маркава. У час урагану, які пранёсся над Шаркаўшчынай 11 ліпеня, ветрам было пашкоджана 180 жылых дамоў, 14 чалавек звярнулася за медыцынскай дапамогай. Трое з іх былі шпіталізаваны, двое пакуль знаходзяцца ў бальніцы.

    Падчас рабочага візіту ў наш рэгіён старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь адзначыў, што раённыя ўлады максімальна аператыўна разгарнулі ўсе неабходныя віды работ і мабілізавалі пры гэтым  матэрыяльныя і людскія рэсурсы. Пра гэта сведчылі значныя аб’ёмы зробленага. Леанід Анфімаў звярнуў увагу і на тое, што ў гэтыя дні ў Віцебску праходзіць фестываль “Славянскі базар”. І вельмі важна, што ў час правядзення такога масштабнага мерапрыемства міжнароднага ўзроўню праблемы звычайных жыхароў невялікага рэгіёну не адышлі на задні план і людзям своечасова была аказана дапамога. Усе спрацавалі аператыўна і зладжана, рук не апусцілі. Раённая і абласная ўлады пацвердзіла, што можа аператыўна рэагаваць на прыродныя катаклізмы.

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч выказаў словы ўдзячнасці за своечасова аказаную маральную и матэрыяльную дапамогу кіраўніцтву Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама падзякаваў кіраўніцтву і прадстаўнікам розных адказных службаў нашага і суседніх раёнаў: Браслаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Полацкага, Пастаўскага, Міёрскага, якія не пакінулі шаркаўчан у бядзе сам-насам са сваімі праблемамі, а хутка зрэагавалі на сітуацыю, дапамаглі і людзьмі, і тэхнікай. Дзякуючы гэтаму пасля пашкоджанняў стыхіі хутка былі адноўлены лініі электраперадач, а людзям, якія ў літаральным сэнсе засталіся без даху над галавой, была аказана дапамога.

    Автор: Вольга ЧарняўскаяКліч Радзімы

Комментарии (0)