29 Марта, 2024 Пятница

Дамашнія любімцы паказваюць зубы

  • 17 августа 2016 Происшествия Беларуская 0

    У пачатку жніўня ў нашым раёне зафіксавана ўжо 100 чалавек, хто звярнуўся ў медыцынскія ўстановы са скаргай на ўкусы жывёл – найперш сабак. Насцярожвае, што гэтая лічба больш высокая, чым за адпаведны прамежак мінулага года, як і тое, што павялічылася колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад укусаў.

    Але вось на якую акалічнасць звяртае ўвагу Святлана Галкіна, памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Івацэвіцкі райЦГіЭ”: каля 75 працэнтаў з ліку тых, хто пацярпеў ад зубоў жывёлы, – гэта тыя, каго ўкусілі дамашнія гадаванцы. Ад укусаў бадзяжных сабак пацярпела толькі крыху больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці пацярпелых.

    Як бачыце, не такія бяскрыўдныя нашы дамашнія любімцы.

    Пры якіх абставінах кусае дамашні зарэгістраваны сабака? Вельмі часта, калі яго кормяць, прывязваюць (а ён рвецца яшчэ гуляць і бегаць), калі на двор прыходзяць незнаёмцы, а ён не прывязаны. Часта парушаюцца Правілы ўтрымання дамашніх жывёл, сабакі не ўтрымліваюцца на падворку, у вальерах, “гуляюць па ўласнай праграме”, нападаючы на прахожых… І гэта не бяскрыўдныя ўкусы: прыкладна кожны другі з ліку ўкушаных – шпіталізаваны. Гэта сур’ёзныя фізічныя і псіхічныя пакуты чалавека і ўдар па бюджэту дзяржавы, якой трэба лячыць людзей.

    ХХХ

    У бягучым годзе работнікі ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” правялі 38 рэйдаў у Івацэвічах і раёне, у ходзе якіх было імабілізавана 170 бадзяжных сабак (у мінулым годзе за аналагічны перыяд – 167). Такія рэйды ў абавязковым парадку праводзяцца раз у тыдзень. Хаця звароты жыхароў раёна, скаргі (у тым ліку і ў раёнку) сведчаць, што праблема стаіць востра: так, жыхары вуліц Чарткова, Механізатараў расказваюць пра зграю сабак, што “курсіруе” паміж Лядовай арэнай і прафліцэем, скардзіліся, што каля жылых дамоў па вул. Дэпутацкай (у раёне магазіна “Эдэльвейс”) развяліся каты, якія, як вядома, з’яўляюцца пераносчыкамі многіх захворванняў. Работу па імабілізацыі бадзяжных жывёл варта яшчэ больш актывізаваць.   

    Аляксандр ГОРБАЧ.

    Автор: Аляксандр ГОРБАЧІвацэвіцкі веснік

Комментарии (0)