25 Апреля, 2024 Четверг

Начныя прыгоды матацыклістаў

  • 25 августа 2016 Происшествия Беларуская 0

    Бягучым летам зноў абвастрылася праблема, звязаная з эксплуатацыяй жыхарамі нашага раёна двухколавых транспартных сродкаў – матацыклаў, скутараў, мапедаў. І асноўнай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху, што стварае праблемы, з’яўляецца моладзь.

    Вось апошні выпадак, які адбыўся ноччу ў Быцені: нецвярозы юнак рухаўся на матацыкле “Мінск” у бок Прыбарава. Узняўшыся на мост праз Шчару, ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў групу моладзі. На шчасце, сур’ёзна ніхто не пацярпеў, хаця за медыцынскай дапамогай звярнуліся некалькі чалавек, у іх ліку – і незадачлівы матацыкліст.

    Дарэчы, літаральна за тыдзень да гэтага яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне падобнага кшталту мела месца зноў-такі ў Быцені: там нецвярозы малады чалавек, які рухаўся па вёсцы на матацыкле, не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў агароджу, атрымаў траўмы. Як бачыце, моладзь у начны час дазваляе сабе вельмі многае. І тут сваё важкае слова павінны сказаць бацькі, бо, як сведчыць практыка, часта назіраецца поўная бескантрольнасць у паводзінах маладых людзей.

    І яшчэ. Супрацоўнікі ДАІ часта сустракаюцца ў сваёй рабоце з сітуацыяй, калі вадзіцелі двухколавых транспартных сродкаў проста не ведаюць, што Правілы ім прадпісваюць рухацца толькі з уключаным святлом фар. Нядаўна у выпадку ДТЗ у Івацэвічах каля ЦРБ была траўмавана вадзіцель скутара, жанчына; вывучыўшы сітуацыю, мы схіляемся да думкі, што калі б яна рухалася з уключаным святлом фар, то яе заўважыў бы вадзіцель легкавіка, які выязджаў са стаянкі.

    Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.     

    Автор: Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.Івацэвіцкі веснік

Комментарии (0)