16 Апреля, 2024 Вторник

Мошенник из Каменца обманул влюбленную жительницу Пружанского района. Ему грозит до трех лет лишения свободы

  • 20 июня 2017 Происшествия Беларуская 0

    У райаддзеле Следчага камітэта:

    — Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, супрацоўнікамі аддзела з пачатку месяца былі ўзбуджаны дзевяць крымінальных спраў.

    — Прыватныя распаўсюджвальнікі ці на заходні капыл «коміваяжоры» даволі часта наведваюць розныя арганізацыі горада і раёна, прапануючы касметыку, посуд і розныя іншыя тавары. Зразумела, каб прадаць свой тавар яны павінны не толькі ведаць усё аб ім, але і валодаць уменнем зарабіць давер з боку патэнцыяльнага пакупніка. І, як сцвярджае крымінальная справа за махлярства, не ўсе выкарыстоўваюць такое ўменне на добрыя мэты.

    Так, жыхар г.Камянца неаднаразова наведваў адну з арганізацый Пружанскага раёна, супрацоўніцам якой прапаноўваў парфум. Яму ўдалося заваяваць пачуццёвую прыхільнасць адной з жанчын, пасля чаго выказаў жаданне набыць у яе два залатыя пярсцёнкі. Але з пачатку папрасіў іх на адзін дзень, каб «прывыкнуць». Без усялякіх распісак і сумненняў зламыснік атрымаў жадаемае, і ў той жа дзень завёз ювялірныя вырабы ў брэсцкі ламбард. Пацярпелая, не дачакаўшыся ні грошай, ні сваіх рэчаў ад выбранніка свайго сэрца, звярнулася ў праваахоўныя органы. У дачыненні да падазраваемага была ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да трох гадоў пазбаўлення волі). А пярсцёнкі давялося выкупаць з закладу.

    Автор: Алег СідарэнкаРаённыя будні

Комментарии (0)