18 Апреля, 2024 Четверг

Час абуджэння

  • 07 марта 2017 Общество Беларуская 0

    Вясна сёлета наступіла нават раней, чым каляндар пачаў адлічваць першыя дні сакавіка. Усім хочацца верыць, што прыйшла яна не госцяй, а паўнапраўнай гаспадыняй і вяртання да зімы ўжо не будзе. Адпаведны ўзнёслы настрой стварае і ўсведамленне таго, што літаральна праз некалькі дзён наступіць свята 8 Сакавіка.

    З задавальненнем адзначаеш, што ў горадзе становіцца па­вясноваму прыгожа і ўтульна. Намаганнямі работнікаў камунальных службаў і прыватнікаў наводзіцца парадак, знікаюць гурбы  снегу і рэшткі смецця, ускапваюцца асобныя ўчасткі вуліц пад будучыя газоны. Так, наступіў час кожнаму ўзяцца за венікі, граблі, рыдлёўкі, закасаць рукавы і пачаць наводзіць парадак вакол свайго жытла, у грамадскіх месцах, там, дзе вы працуеце. І ці трэба для гэтага чакаць аб’яўлення чарговага суботніка ці масавай кампаніі? Зямля ж прагне абнаўлення. Падарыце сабе радасць ад работы на ёй. Пазбаўце сябе ад смецця, бруду, гразі. Абудзіце вясну ў сваёй душы і няхай пануе ў ёй толькі святочны настрой!

    На здымку: у такім дагледжаным куточку і адпачыць прыемна. А ў вас такі ж парадак?

    Фота Алены ГРОМАВАЙ. 

    Автор: Анатоль ПАЛЫНСКІ.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)