25 Апреля, 2024 Четверг

Все больше пружанских пенсионеров посещают курсы итальянского и изучают компьютер

  • 12 октября 2017 Общество Беларуская 0

    У сёлетнім ліпені ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту «Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» пачалася рэалізацыя ініцыятывы «У нагу з часам» у рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).

    Мясцовая ініцыятыва атрымала фінансавую падтрымку ў памеры 3222 еўра, якая дазволіла ажыццявіць стварэнне камп’ютарнага класа, а таксама ўдасканаліць дзейнасць гуртка па вывучэнні італьянскай мовы, які ўжо функцыянуе ў аддзяленні са студзеня 2016 года. Такім чынам мы імкнемся вырашыць праблемы інфармацыйнай і сацыяльнай ізаляцыі людзей сталага ўзросту.

    Гурток «У кантакце са светам» наведваюць 30 пенсіянераў (не толькі гараджан, але і жыхароў г.п.Шарашэва, в.Піняны, Малыя Якавічы). Яны атрымліваюць базавыя веды па рабоце з камп’ютарам, а разам з тым — і магчымасць пры дапамозе сеткі інтэрнэт мець зносіны са сваімі блізкімі, якія жывуць у іншых гарадах, аплачваць камунальныя паслугі, заказваць талоны да ўрача і многае іншае.

    У працэс рэалізацыі мясцовай ініцыятывы былі ўцягнуты члены БРСМ, якія ў межах валанцёрскай дзейнасці дапамагаюць кіраўніку гуртка А.Г. Карымаву.

    Пажылыя людзі, калі выходзяць на пенсію, часам не могуць знайсці сябе ў новай іпастасі, таму трапляюць у дэпрэсію. Зніжаецца іх жыццёвая актыўнасць, пагаршаецца памяць і разумовая дзейнасць. Магчымасці для самарэалізацыі і актыўных зносін дае гурток па вывучэнні італьянскай мовы. Каб зрабіць гэтыя заняткі цікавымі і змястоўнымі, падчас рэалізацыі ініцыятывы былі набыты неабходныя матэрыялы і плазмены тэлевізар для прагляду дакументальных фільмаў пра Італію.

    Займацца з пенсіянерамі аказалася вельмі цікава: гэта вельмі адказныя людзі, якія не прапускаюць заняткі без уважлівай прычыны, выконваюць хатнія заданні. У іх ужо ёсць свой уласны «італьянскі» рэпертуар, з якім яны з задавальненнем удзельнічаюць у розных культурна-масавых мерапрыемствах.

    Рэалізацыя дадзенай ініцыятывы дазваляе пенсіянерам не толькі атрымліваць новыя веды, але і фарміруе змястоўны вольны час пенсіянераў, актыўнае даўгалецце і развівае зацікаўленасць у самаразвіцці, пазітыўных жыццёвых устаноўках, што будзе спрыяць павелічэнню працягласці жыцця.

    Рэалізацыя ініцыятывы завершыцца ў снежні, пасля чаго ўсім удзельнікам будуць уручаны сертыфікаты аб асваенні выбраных курсаў. Але для падтрымання і развіцця вынікаў, дасягнутых у рамках ініцыятывы, заняткі па вывучэнні італьянскай мовы і навучанні камп’ютэрнай граматнасці будуць працягвацца для ўсіх жадаючых пенсіянераў.

    Марына Кавальчук, загадчыца аддзялення і кіраўнік гуртка “Італьянскі з задавальненнем”.

    Фота Сяргея  Талашкевіча.

    Автор: Марына КавальчукРаённыя будні

Комментарии (0)