25 Апреля, 2024 Четверг

Три квартиросъемщика уже выселены. В Пружанах борются с неплательщиками за коммунальные услуги

  • 10 ноября 2017 Общество Беларуская 0

    Нашага суседа нядаўна папярэдзілі аб магчымым высяленні з кватэры, калі не заплаціць запазычанасць па камунальных паслугах. Але ж у гэтай сям‘і — дзеці. Няўжо падобныя запалохванні сапраўды могуць завяршыцца высяленнем? 

    Са званка ў рэдакцыю.

    Адпаведна ч.1 арт.31 Адпаведна ч.1 арт.31  Жыллёвага Кодэкса Рэспублікі Беларусь і п.16 пастановы №571 Саўміна «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду», устаноўлены двухмесячны тэрмін, калі кватэраздымшчык павінен за-плаціць за ўсё, чым карыстаўся на працягу месяца: жылплошчу, электраэнергію, ваду, каналізацыю. Зразумела, што выконваць такое патрабаванне ўдаецца не ўсім. Як паведамляе начальнік разлікова-даведачнага цэнтра КУВП «Камунальнік» Н.М.Зялевіч, прычыны бываюць розныя: адсутнічаў у раёне, захварэў ці проста забыўся заплаціць за камунальныя паслугі. Усё гэта нібы зразумела. І той, хто спахапіўся, калі ўзгадаў пра запазычанасць, спяшаецца яе пагасіць.  Але ёсць і такая катэгорыя жыльцоў, якія не ажыццяўляюць камунальныя плацяжы… ужо на працягу года і нават болей. 

    Яшчэ зусім нядаўна з такімі грамадзянамі даводзілася шукаць агульную мову шляхам перакананняў і  просьбаў. Зразумела, што словы часцей за ўсё заставаліся без увагі. Камунальныя службы выкарыстоўвалі больш эфектыўныя спосабы ўздзе-яння — ад забароны карыстацца водазабеспячэннем да адключэння электраэнергіі. Сёння падобныя меры больш не запатрабаваны. Пасля зацвярджэння Указа №563 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносінаў» з’явілася магчымасць у законным парадку высяляць падобных злосных неплацельшчыкаў, прычым без выдзялення іншага жылога памяшкання.

    — На сённяшні дзень фактычна выселены тры кватэраздымшчыкі, яшчэ два судовыя іскі былі задаволены і зараз знаходзяцца ў выкананні, столькі ж хутка таксама пяройдуць у стан рэалізацыі пастановы суда,— расказвае Наталля Мікалаеўна.— Два іскі пакуль знаходзяцца на разглядзе, але практыка паказвае, што пры правільным афармленні дакументацыі яны задавальняюцца.

    Якія жыццёвыя праблемы могуць прывесці да таго, што не  аплачваюцца камунальныя паслугі на працягу доўгага тэрміну? Адразу ўзгадваецца толькі адна версія — п’янства. Аднак аказваецца, што падобная прычына мае дачыненне далёка не да ўсіх неплацельшчыкаў. Па словах Н.М.Зялевіч, пераважная іх большасць проста… не жадае аддаваць грошы за скарыстанае.

    Напрыклад, шматдзетнай маці пасля смерці бацькоў засталася ў карыстанне кватэра дзяржаўнага жыллёвага фонду ў адным з сельскіх населеных пунктаў нашага раёна. Але жанчына разам з дзецьмі не першы год «вандруе» па мужах. Зараз яна знаходзіцца ў Драгічынскім раёне, адкуль паведамляе: «Не плаціла і плаціць не буду». 

    Другі прыклад з іншай вёскі, дзе кватэраздымшчык працяглы час знаходзіўся ў Расіі, а калі вярнуўся, то адмовіўся аплачваць доўг, матывуючы гэта тым, што не жыў тут, а значыць, нічога не спажываў.Ёсць і такія гісторыі, якія ўвогуле немагчыма патлумачыць ні логікай, ні маральнымі аргументамі.— Сям’я не аплачвае доўг, як спачатку стала вядома, па прычыне адсутнасці грошай,— прыводзіць у якасці прыкладу яшчэ адзін факт начальнік разлікова-даведачнага цэнтра.—Мы пайшлі насустрач гэтым людзям і дазволілі скарыстацца растэрміноўкай пры ўмове ўнясення хаця б якой-небудзь сумы. Але ніводнага рубля ўнесена не было і зараз даўжнікам пагражае высяленне. Адметна, што сям’я гэтая поўная, бацькі  не злоўжываюць спіртным. Ім проста… лянота працаваць. Застаецца толькі здагадвацца, у якіх умовах там жывуць дзеці.У гэтым  артыкуле мы не называем населеныя пункты, дзе адбыліся названыя выпадкі, бо падобныя прыклады ёсць як у райцэнтры, так і практычна ва ўсіх вёсках і гарадскіх пасёлках, дзе ў дамах камунальнай уласнасці жывуць людзі: Новыя Засімавічы, Ружаны, Шарашэва, Лінова, Сланімцы, Слабудка, Крыніца, Кабылаўка і іншыя.

    Па якім алгарытме адбываецца высяленне? Па законе ўжо на трэці месяц запазычанасці кватэраздымшчык можа атрымаць папярэджанне аб высяленні. Але на самай справе камунальнікі так строга не ставяцца да неплацельшчыкаў і  даюць ім магчымасць выправіць сітуацыю, нават на працягу паўгода. Калі ж разумеюць, што такая ласка не пайшла на карысць, то запускаецца механізм высялення. Неплацельшчык чарговы раз атрымлівае папярэджанне аб тым, што ён павінен пагасіць запазычанасць, інакш будзе выселены без прапановы іншага памяшкання. Нават пры мінімальным даходзе доўг усё-такі можна кампенсаваць шляхам яго растэрміноўкі. Тым не менш, абсалютна ўсе гісторыі з камунальнымі даўжнікамі даходзяць да суда. 

    Пасля рашэння суда зноў адводзіцца час на афармленне ўсіх дакументаў, якія потым перадаюцца судовым выканаўцам. У сваю чаргу, яны таксама не менш, чым месяц, даюць неплацельшчыку на выпраўленне сітуацыі. Атрымліваецца, што амаль год ёсць у запасе для вырашэння праблемы. Ці мяняе гэта сітуацыю? Статыстыка паказвае, што не ўсіх палохае магчымасць застацца без даху над галавой: з пачатку ўвядзення практыкі толькі адзін кватэраздымшчык у раёне  поўнасцю вярнуў запазычанасць.

    У гэтых гісторыях асаіста мяне засмучае іншае: сумы запазычанасцей рэдка калі перавышаюць тысячу рублёў. Калі іх параўнаць з тымі выдаткамі, якія нясуць сем’і, каб набыць уласнае жыллё, то на розум адразу прыходзіць народная мудрасць: «Што маем, не захоўваем, а згубіўшы — плачам».

    Алег СІДАРЭНКА.

    Автор: Алег СідарэнкаРаённыя будні
    Теги: 

Комментарии (0)