18 Апреля, 2024 Четверг

Рабочае напружанне

  • 20 декабря 2017 Общество Беларуская 0

    Калі нават на 10 мінут знікае святло, здаецца, наступае бытавая катастрофа: тэрмінова трэба штосьці даслаць па электроннай пошце, зарадзіць мабільнік, а яшчэ прасаваць, гатаваць, уключыць пральную машыну… У такіх выпадках тэлефон дыспетчарскай службы раёна электрычных сетак разрываецца ад званкоў незадаволеных карыстальнікаў…

    Ліквідаваць аварыйную сітуацыю адпраўляецца аператыўна-выязная брыгада. І ў будныя, і ў выхадныя каманда РЭС на варце электразабеспячэння, гатова выехаць на ўстараненне па-шкоджання электрычных сетак у любы час сутак. Працуюць тут людзі з асэнсаваннем таго, што ад іх залежыць многае, без перабольшання – і жыццё чалавека.

    Калектыў РЭС – гэта 77 сапраўдных профі, адказных, дысцыплінаваных, уважлівых, якія ў самых складаных сітуацыях, часам надзвычайных, знойдуць выйсце, прымуць правільнае рашэнне, каб зноў перайсці ў рэжым «усё працуе». А значыць, забяс-печыць надзейнае бесперабойнае электразабеспячэнне спажыўцоў Ляхавіцкага раёна.

    Падраздзяленні РЭС – раённая дыспетчарская служба (узначальвае Дзмітрый Максімчык), служба збыту электрычнай энергіі (намеснік начальніка РЭС Валерый Маслюк), міні-ГЭС «Шчара», брыгады па рамонце і эксплуатацыі размеркавальных сетак (майстры Аляксандр Бузук, Валерый Калацкі, Вадзім Абіеў, Ігар Жанкевіч), брыгады па рамонце сетак вулічнага асвятлення (майстар Віталій Зайко), супрацоўнікі транспартнага ўчастка (майстар-механік Аляксандр Павіліч) з гэтай задачай спраўляюцца выдатна.

    Сёння на абслугоўванні РЭС знаходзіцца амаль 1400 кіламетраў кабельных і паветраных ліній электраперадачы напружаннем 6-10 і 0,4 кілавольта. А яшчэ служба святла – гэта 466 закрытых і камплектных трансфарматарных падстанцый, 11 падстанцый напружаннем 35-110 кілавольт, амаль 17000 прыбораў уліку электраэнергіі, больш за 2000 вулічных свяцільняў у сельскіх населеных пунктах раёна.

    – Сёлета шмат зрабілі па рамонце паветраных і кабельных ліній электраперадачы – гэта, у сваю чаргу, звыш 200 кіламетраў. Заменена 1800 прыбораў уліку электраэнергіі. Займаліся рэканструкцыяй паветраных ліній электраперадачы ў вёсках Гарбачы і Макееўшчына. На 54 падстанцыях быў выкананы рамонт. На 2018 год запланавана рэканструкцыя ліній электраперадачы ў вёсцы Вялікая Лотва на вуліцах Маладзёжная і Ламаносава, у аграгарадку Ліпск – на Савецкай, вуліцах Янкі Купалы, Савецкай, Цітовіча, Куйбышава, Лугавой, 60 гадоў Кастрычніка, Ерашава, Равінскага, Міра, Астапава ў райцэнтры, – расказвае начальнік раёна электрасетак Віктар Станкевіч і ўдакладняе, што ўсё гэта калектыву па сілах.

    «Ляхавіцкі веснік»

    Фота аўтара.

    На фота: 1. Начальнік РЭС Віктар Станкевіч (другі злева) удакладняе задачу, якую належыць вырашыць брыгадзе па рамонце і эксплуатацыі размеркавальных сетак. 2. Брыгада майстра Аляксандра Бузука (першы злева).

    Шаноўныя калегі, усе тыя, хто звязаны з электраэнергетыкай, паважаныя ветэраны!

    Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам. Дзякуй вам за добрасумленную працу. Жадаем жыццёвай энергіі, якая дае сілы скараць новыя вяршыні, дабівацца поспеху. Святла і цеплыні, радасці ў вашы сем’і.

    Кіраўніцтва і цэхавы камітэт   Ляхавіцкага РЭС.

    Автор: Маргарыта КУХТАЛяхавіцкі веснік

Комментарии (0)