20 Апреля, 2024 Суббота

Можно ли считать наши ПДД жесткими?

  • 15 января 2018 Общество Беларуская 0

    З такім пытаннем мы звярнуліся да вадзіцеляў на вуліцах горада.

    Аляксандр:

    — Па праўдзе кажучы, ніколі не задумваўся аб гэтым: вывучыў тое, што патрабавалася, і цяпер строга прытрымліваюся вызначаных правілаў. І думаю, што ўсё зроблена справядліва: парушыў — плаці штраф. Парушальнік абавязкова павінен быць пакараны.

    Вольга:

    — ПДР павінны быць жорсткімі, асабліва для нашага народа, якога можна толькі напалохаць і прымусіць выконваць устаноўленыя патрабаванні. Спадзяюся, што такія меры зробяць дарогі больш бяспечнымі. Я таксама з’яўляюся ўдзель-нікам дарожнага руху і хачу загадзя ведаць, які манеўр будзе здзяйсняць вадзіцель, што едзе спераду або ззаду. А што будзе, калі кожны стане ездзіць так, як яму захочацца?

    Андрэй:

    — З аднаго боку, пакаранні за розныя парушэнні ПДР уведзены нездарма: у будучым ёсць стымул, які стрымлівае ад няправільнага рашэння. А з іншага — ёсць такія моманты, якія нельга лічыць справядлівымі. Напрыклад, з-за змены надвор’я я пераапрануў куртку і забыўся ў кішэні вадзіцельскае пасведчанне. І за гэта будзе справядлівым адразу выпісваць штраф?

    Аляксандр:

    — Я не лічу Правілы дарожнага руху жорсткімі, бо той вялікі транспартны паток на дарогах нашай краіны неабходна строга рэгуляваць. Штодзень выязджаюць сотні тысяч людзей, кожны мае свой узровень культуры і выхавання. І толькі ўстанаўленне адзіных для ўсіх патрабаванняў дапаможа навесці парадак.

    Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

    Автор: Алег СідарэнкаРаённыя будні

Комментарии (0)