24 Апреля, 2024 Среда

Агонь і вада дынастыі Пянкрат

  • 17 января 2018 Общество Беларуская 0

    Камандзір аддзялення ПАВЧ­12 Дзмітрый Аляксан­дравіч Пянкрат сёлета другі раз будзе адзначаць Дзень выратавальніка. На службе ён усяго трэці год і лічыць сябе шчаслішчыўкам.

    ­ На маім рахунку дзесьці “чортава дзюжына” выездаў на пажары, ­ гаворыць сяржант. – Свайго першага бая­вога хрышчэння давялося чакаць аж некалькі месяцаў. Я нават разгубіцца і спалохацца не паспеў, калі ў першы раз тушыў хляўчук.

    Упэўнены настрой 22­гадовага юнака лёгка растлумачыць. За яго плячыма некалькі месяцаў вучобы ў інстытуце пагранічных войскаў і баздакорная тэрміновая служба ў дэсантных войсках праслаўленай 103­й віцебскай брыгады. Менавіта там Дзмітрый Аляк­сандравіч і выбраў для сябе прафесію выратавальніка.

    ­ Вы ведаеце, у салдат тэрміновай службы на пэўны час неяк губляецца пачуццё рэальнасці і яны яшчэ да “дэмбеля”, перапоўненыя энергіяй і сіламі, пачынаюць верыць у казкі цывільнага жыцця пра вялікія грошы, ­ гаворыць Дзмітрый Аляксандравіч. ­ На шчасце, мяне гэта хвароба абышла. Паклапаціўся аб гэтым тата. Ён прапанаваў па яго прыкладзе не шукаць жураўля ў небе, а злавіць сініцу ­ стаць выратавальнікам.

    Бацькава прапанова заці­кавіла юнака, але асаблівага рамантычнага настрою не выклікала. Па душы яму была перспектыва работы ў арганізацыі, дзе патрабуюцца суровая дыс­цыпліна і парадак, дзе будуць запатрабаваны халоднае сэрца і моцныя рукі.

    ­ Гэта ў кіно паказваюць альбо ў раманах пішуць, што дзеці выбіраюць для сябе бацькоўскія сцежкі, ­ удакладняе Дзмітрый Аляксандравіч. – У дзяцінстве я не асабліва цікавіўся татавай працай. Як усіх хлапчукоў, мяне вабілі сігналы пажарнай машыны, але вось вострага жадання выратаваць чалавека ад агню і ад бяды не ўзнікала. Ды і не даймаў я бацьку роспытамі, а ён не спяшаўся дзяліцца перажываннямі. У мяне свая рамантыка.

    Аляксандр Пятровіч сам першы раз прывёз сына ў ПАВЧ­12 у аграгарадку Любушаны, паказаў гаспадарку і пазнаёміў з калектывам. А вось наказаў сыну несці службу сумленна на даваў. Быццам ведаў: сын не падвядзе! Дзмітрый і сапраўды бацьку не падвёў.

    ­ Мне падабаецца ўсё, чым жыве служба выратавання, ­ гаворыць сяржант, – я хутка прызвычаіўся, асаблівых цяжкасцей з графікам і напружанасцю не адчуваю. З’явілася ўжо і прафесійная звычка быць у любы момант гатовым дапамагчы.

    Пажары не сталі для маладога чалавека руцінай, але ён хутка навучыўся глядзець на іх іншым позіркам і рабіць усё ўсвядомлена.

    ­ Памятаю, летась на Ражство на тэрмометры было аж 28 градусаў марозу, ­ дадае ён, ­ мы былі задзейнічаны на тушэнні пажару ў раёне “поля цудаў” у Беразіно. Ліквідоўвалі ўзгаранне некалькі гадзін. Ці трэба гаварыць, колькі важыла пасля гэтага мая прамерзлая форма? Аднак сіл і цярпення ў мяне хапіла.

    Прафесія выра­тавальніка ніколькі не перашкаджае яму ў паўсядзённым жыцці. Часу хапае на заняткі ў трэнажорнай зале, каб падтрымліваць выдатную фізічную форму. Дзмітрый у складзе каманды аддзела бярэ ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па розных відах спорту. Ды і на каханую часу ў выратавальніка хапае.

    Бацька з гонарам паглядае на сына, які мужнее і сталее на яго вачах.

    Выратавальніцкую службу нясу ўжо амаль чвэрць стагоддзя, ­ гаворыць старшы прапаршчык Аляксандр Пятровіч, ­ стаяў яшчэ ля самых вытокаў станаўлення ваенізаванай час­ці. За гэты час змянілася не адно пакаленне работнікаў. Работа ў нас налёгкая, ды і не кожнаму па сілах яе выконваць.

    За час працы Аляксандр Пятровіч патушыў незлічоную колькасць пажараў, даводзілася яму і выносіць людзей з агню.

    ­ Мяне лёс, як сына, не шкадаваў, ужо праз два дні службы давялося тушыць пажар. Ён у маім жыцці і вылучаецца тым, што быў першым, бо нічога асаблівага ўспомніць не магу. Кожны з іх для мяне ­ трагедыя, бо ў любым выпадку пакутуе чалавек: страчвае маёмасць, а ў самым жудасным варыянце ­ блізкіх людзей. З гадамі я навучыўся неяк абстрагавацца і глядзець на ўсё з пункту гледжання прафесіянала.

    Прафесійная дзейнасць наклала адбітак на яго жыццё, зрабіла больш уважлівым і сур’ёзным, неабыякавым да ўсяго навокал.

    ­ Здаралася мне выратоў­ваць людзей і не ў час нясення службы, ­ заўважае ён. ­ Неяк мужчына, каб не дзяліць маёмасць з былой жонкай, падпаліў дом. Я заўважыў яго намер і паведаміў на тэлефон 101, але будынак згарэў. Чорнае папялішча, якое стаіць у горадзе, прымушае мяне цяпер заўсёды думаць аб сваіх дзеяннях, рэальна ацэньваць сітуацыю і кантраляваць эмо­цыі. У гэтым, напэўна, тоіцца сакрэт нашай налёгкай справы.

     У дзень прафесійнага свята бацька і сын будуць на службе, але яны абавязкова збяруцца пасля за святочным сямейным сталом. З зайздрасцю на іх бу­дзе глядзець самымалодшы член сям’і. Магчыма, і ён у будучыні стане смелым выратавальнікам і знойдзе сваю рамантыку ў нялёгкай мужчынскай справе.

    Старонку падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Мілана ТРАПЯНОК.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)