24 Апреля, 2024 Среда

Бусел сярод зімы – фотафакт

  • 22 января 2018 Общество Беларуская 0

    У Дзятлаве на вадаёме ў парку аб’явіўся бусел.

    Адзінокая птушка другі дзень запар шукае сяброўства з “мясцовымі” дзікімі качкамі, якія таксама не паляцелі ў цёплыя краіны і зімуюць на вадаёме. Зараз бусла падкормліваюць чуллівыя жыхары райцэнтра, у тым ліку Зінаіда Мікалаеўна Міровіч, якая жыве побач з вадаёмам і прыкмеціла птушку, – яна і паведаміла ў рэдакцыю аб зімовым цудзе.

    Автор: Ірына КАМАРОВАПерамога

Комментарии (0)