25 Апреля, 2024 Четверг

Горача ад работы ў майстэрнях райаграсэрвіса

  • 08 февраля 2018 Общество Беларуская 0

    Да надыходу цяпла яшчэ далекавата, як і да пачатку палявых работ. Аднак гэты факт не дае падставы сядзець склаўшы рукі інжынерна-тэхнічным работнікам, слесарам-рамонтнікам, механізатарам і вадзіцелям сельгасарганізацый Любаншчыны.

     Цяпер перад імі стаіць адказная задача – як след падрыхтаваць да вясны тэхніку і загадзя паставіць яе на лінейку гатоўнасці. З гэтай мэтай у гаспадарках арганізаваны рамонтныя звенні альбо брыгады.

    Цяпер, можна сказаць, надзвычай горача ў цэхах адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс». Работы хапае ўдосталь усяму калектыву. Асабліва запатрабаваны зараз слесары-рамонтнікі, токары, газаэлектразваршчыкі… Дарэчы, шмат якія дэталі вырабляюць на абсталяванні райаграсэрвіса, а некаторыя набываюць цэнтралізавана ў іншых арганізацыях краіны.

    Па словах галоўнага інжынера ААТ «Любанскі райаграсэрвіс» Уладзіміра Ахрамейкі, які непасрэдна кіруе ходам падрыхтоўкі тэхнікі, з пачатку лістапада 2017 года з гаспадарак раёна на рамонт у арганізацыю паступіла 18 энерганасычаных трактароў, 29 сеялак і глебаапрацоўючых агрэгатаў – гэта значна больш, чым пастаўлялася ў папярэднія гады. Аднак такі расклад спраў не засмучае кіраўніцтва, таму што ў ААТ кадры ў большасці вопытныя, прафесіянальныя. «У рамонце задзейнічана 12 слесараў – гэта шэсць звенняў, – расказвае Уладзімір Уладзіміравіч. – У дадатак шэсць чалавек займаюцца рухавікамі, трое – дыскатарамі, адзін працаўнік задзейнічаны на пафарбоўцы тэхнікі і агрэгатаў».

    Да гэтага часу, дарэчы, працаўнікі ААТ наладзілі трэцюю частку ад неабходнага, у «баявой» гатоўнасці стаяць шэсць трактароў і восем сельгасагрэгатаў. Рамонтныя работы не спыняюцца, прытым выканаць іх патрэбна своечасова і якасна.

    Автор: Алена РАДКЕВІЧ.Голас Любаншчыны
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)