19 Апреля, 2024 Пятница

Прагаласаваць дапаможа трафарэт

  • 15 февраля 2018 Общество Беларуская 0

    Пра гэта мы даведаліся на Драздовіцкім участку для галасавання №2, які размяшчаецца ў Маладзечне, у будынку Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка».

    Гэты ўчастак ахоплівае частку дамоў па вуліцах Драздовіча, Ясінскага, Маркава, Вольнай і іншых – усяго тут звыш 2,4 тысячы выбаршчыкаў. Менавіта ў гэтым мікрараёне жыве нямала інвалідаў па зроку. Каб яны маглі самі паставіць «птушку» насупраць прозвішча кандыдата ў дэпутаты, за якога хочуць прагаласаваць, прадугледжаны спецыяльны трафарэт. Акрамя таго, людзі са слабым зрокам могуць скарыстаць лупу.

    Як правіла, невідушчыя прыходзяць на ўчастак у суправаджэнні блізкіх, якія дапамагаюць ім выканаць грамадзянскі абавязак. Большасць інвалідаў па зроку працуе ці працавала да выхаду на пенсію на ўнітарным прадпрыемстве «ЭНВА» ГА «БелТІЗ». Каб яны валодалі інфармацыяй пра выбары і кандыдатаў у дэпутаты, якія балаціруюцца на іх участках, на прадпрыемстве рыхтаваліся спецыяльныя радыёвыпускі, а радыёкропкі праведзены ў кожны рабочы цэх. Пра гэта нам напярэдадні расказала Марына Няхайчык, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і сацыяльнай рабоце УП «ЭНВА».

    У час нашага візіту на Драздовіцкім участку дзяжурылі Вераніка Рэзнічэнка і Раман Жалязко. Іх можна назваць дэбютантамі, бо яны ўпершыню прымаюць удзел у правядзенні выбараў у якасці членаў участковай камісіі. Вераніка працуе кандытарам на хлебазаводзе, Раман – педагог дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Яны расказалі, што першыя выбаршчыкі прыйшлі на ўчастак адразу пасля яго адкрыцця, па традыцыі ім уручылі сувеніры. А ў час нашага візіту сюды завітала пенсіянерка Ірына Шалкоўская з вуліцы Драздовіча.

    — З самай раніцы я была ў царкве, а потым адразу прыйшла на выбарчы ўчастак, — гаворыць Ірына Іосіфаўна.

    Да выхаду на пенсію яна працавала будаўніком. Сярод самых значных аб’ектаў, ва ўзвядзенні якіх прымала ўдзел, – Івянецкая сярэдняя школа. У жанчыны дзве дачкі, васьмёра ўнукаў, ёсць праўнукі. Дзеля іх дабрабыту і будучыні і прыйшла яна на выбарчы ўчастак, прагаласавала за самых дастойных.

    Автор: Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.Маладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)