28 Марта, 2024 Четверг

З любоўю да малой радзімы

  • 24 апреля 2018 Общество Беларуская 0

    Па афіцыйнах звестках, каля трох мільёнаў беларусаў у мінулую суботу прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Зароблена каля 7,5 мільёна рублёў, якія будуць выкарыстаны на сацыяльныя праекты, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, помнікаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў. Кожны зароблены рубель пойдзе на канкрэтныя справы.

    Асаблівасцю сёлетняга суботніка стала тое, што прысвячаўся ён малой радзіме. Добраўпарадкаваннем Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме ў Шклоўскім раёне быў заняты Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка разам з сынамі.

    Старшыня Мінскага аблвыканкама А.М. Ісачанка прыняў удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы Якуба Коласа “Акінчыцы” ў Стаўбцоўскім раёне. Усяго ў Мінскай вобласці на рэспубліканскім суботніку працавалі 382 тысячы чалавек, для пералічэння налічана 800 тысяч рублёў. Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў гэты дзень склаў 1600 тысяч рублёў, аб’ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі – 180 тысяч рублёў.

    На пасадцы дрэў у Любушанскім лясніцтве працавалі ў дзень суботніка старшыня Бярэзінскага райвыканкама А.М. Бабічаў і амаль усё кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта.

    У цэлым у раёне прынялі ўдзел у суботніку каля 7735 чалавек, для пералічэння налічана 10955 рублёў. Прамысловай прадукцыі выраблена на 33,9 тысячы рублёў, аб’ём падрадных работ – 50, 9 тысячы рублёў.

    НІКОЛІ НЕ ПОЗНА ДАЛУЧЫЦЦА  ДА АГУЛЬНАЙ СПРАВЫ

    “Лясныя культуры елкі звычайнай створаны ў ходзе правядзення акцыі “Тыдзень лесу-2018” супрацоўнікамі Бярэзін-скага райвыканкама.

    Любушанскае лясніцтва ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”. Квартал 5, выдзел 14, плошча 4,6 га.

    21 красавіка 2018 года”.

    Такая шыльда зараз вянчае вынік працы ў дзень рэспубліканскага суботніка кіраўніцтва Бярэзінскага райвыканкама на чале са старшынёй А.М. Бабічавым.

    Суботнік супаў з апошнім днём дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу», мэта якой — памнажэнне нашага агульнага багацця, навядзенне парадку ў лясных масівах. Актуальнасць такой мэты для нашага раёна вызнача- на плошчай лясоў, якія займаюць каля паловы тэрыторыі Бярэзіншчыны, хаця ў справе добраўпарадкавання цяжка назваць галоўнае.

    — Важная любая справа на карысць сваёй зямлі — і пасадка дрэў, і навядзенне парадку, і работа на палетках, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў. — Хто, калі не мы самі будзе доб-раўпарадкоўваць і ўпрыгожваць малую радзіму, памнажаць яе багацці. Галоўнае рабіць гэта добрасумленна і з чыстай душой.

    Кожную вясну такое адчуванне ўзмацняецца з новай сілай, заклікаючы ўсіх сумленна і на належным ўзроўні ўзяцца за справу. Толькі ці ўсе чуюць гэта. Адкуль бяруцца стыхійныя звалкі, чаму многія лічаць за норму выкінуць смецце з машыны на дарогу...?

    — Нездарма кажуць, што чыста не там, дзе прыбіраюць… — заўважыў А.М. Бабічаў — Парадак залежыць ад кожнага, ад неабыякавасці і сумлення.

    Пакуль жа, адны засмечваюць, іншым даводзіцца за імі прыбіраць. Аднак ніколі не позна далучыцца да агульнай справы. І рабіць гэта не толькі ў час месячніка або на суботніку.

    Калі вярнуцца да суботніка, работа ў гэты дзень вялася практычна па ўсім раёне і на розных аб'ектах. Па дарозе ў бок Любушан спыніліся каля дарожнікаў ДРБУ-192, якія выконвалі ямачны рамонт дарогі. Тут працавалі аператар устаноўкі Аляксандр Мікалаевіч Ляушневіч і вадзіцель Мікалай Ігаравіч Калеснікаў.

    Прыкладам дружнай сумеснай работы ў горадзе стала навядзенне парадку ў канцы вуліцы Кірава, дзе працавалі супрацоўнікі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і земслужбы райвыканкама, аўтатэх-сэрвісу, ЖКГ, райспажыўтаварыства, лясгаса.

    — Прыбіралі смецце, высякалі хмызняк, — расказала начальнік аддзела ЖКГ А.А. Лешкевіч. Шмат такіх прыкладаў і відавочныя вынікі работы можна было назіраць у дзень суботніка. Аднак навядзенне па-радку і добраўпарадкаванне — мера не аднаразовая. Нездарма ў раёне кожная пятніца вызначана «чыстай», калі ўсе ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы, ды і ўсе жыхары павінны зноў і зноў брацца за граблі, венікі і іншыя адпаведныя прылады.

    НА СВАІХ РАБОЧЫХ МЕСЦАХ

    Не першы год ААТ “Пагосцкі” з’яўляецца лідарам у час пасяўной кампаніі. Вось і зараз гэтае сельгаспрадпрыемства стабільна працуе па выпрацаванай за апошнія гады сістэме і паказвае добрыя вынікі і тэмпы вядзення палявых работ.

    А ідуць яны самым шырокім фронтам. Гэта не толькі ўласна пасяўная, на якой задзейнічаны два агрэгаты. Адным з іх кіруе добра вядомы і адзін з лепшых сейбітаў раёна Вячаслаў Аляксеевіч Кашлачоў. У суботу ён быў заняты высевам ячменю. Засталі мы яго ў той момант, калі сеялка стаяла пад пагрузкай чарговай порцыяі насення. За тым, каб у механізатара не было затрымак з-за адсутнасці пасяўнога матэрыялу, пільна сочыць яго калега па працы Леанід Васільевіч Піскун. Вось і на гэты раз уся аперацыя заняла толькі некалькі хвілін, і сеялка зноў гатова пайсці на новы круг. Пакуль ёсць вольная хвіліна, вырашылі крыху пагутарыць з В.А. Кашлачовым.

    — Тэхніку да пачатку сезона рыхтаваў сам. Большай часткай пасяўны аг-рэгат. Працуе нармальна, пакуль без паломак. З заданнямі спраўляюся – за змену засяваю па 40 гектараў. На час пасяўной рабочы дзень у нас доўжыцца 14 гадзін. Але нярэдка перабіраю гэты ліміт – шкада губляць дарагія хвіліны. А пра тое, каб нам працавалася па-ударнаму, паклапацілася кіраўніцтва гаспадаркі: і абеды гарачыя дастаўляюць, і ўмовы аплаты працы спецыяльныя распрацавалі, і вынікі штодзённай работы падводзяць аператыўна – усё празрыста і відавочна.

    Але не толькі зерневыя сеялі ў той дзень у ААТ “Пагос-цкі”. З суботы тут прыступілі да высеву кукурузы – адной з важнейшых кармавых культур, якая забеспечыць больш поўны рацыён жывёлы ў час наступнай зімоўкі. Заняты гэтай справай быў Юрый Канстанціна- віч Гоман на сваім МТЗ-82. У гэты ж дзень у гаспадарцы пачалася і хімпраполка азімых. Напярэдадні былі падкормлены мінеральнымі ўгнаеннямі апошні 21 гектар пасеваў, а ўжо на наступны дзень тут прыступілі да новай работы.

    Завяршаецца закрыццё на палях вільгаці. З-за недахопу агрэгатаў яе выконваюць механізатары, што заняты падрыхтоўкай глебы. А гэта Аляксандр Іванавіч Хрэшчановіч з агрэгатам АДН-6 і Аляксандр Уладзіміравіч Шмарлоўскі з КПС-6.

    На ўзорванні ў гаспадарцы заняты дзве адзінкі тэхнікі. Кіруюць імі Аляксанр Аляксандравіч Піскун і Аляксандр Уладзіміравіч Белахвосцік з агратэхнікі.

    Тут жа, але ўжо на раскідванні арганікі, заняты і другі член мехатрада – Сяргей Юр’евіч Аўту-ховіч. За папярэдні да нашага прыезду дзень мясцовыя механізатары разам з ім унеслі 1160 тон арганічных угнаенняў.

    Вось такім аказаўся суботнік для ме-ханізатараў ААТ “Пагосцкі”. На сваіх рабочых месцах былі заняты і жывёлаводы. А вось спецыялісты, якія не былі задзейнічаны ў асноўнай вытворчасці, наводзілі парадак “у сваім доме” — на малочнатаварным комплексе ў Лешніцы і на прылягаючай да мехмайстэрняў у аграгарадку Пагост тэрыторыі.

    ЧЫСТА ТАМ, ДЗЕ НЕ ЗАСМЕЧВАЮЦЬ

    21 красавіка жыхары горада і раёна далучыліся да рэспубліканскага суботніка. Кожны з удзельнікаў канкрэтнымі справамі прадэманстраваў жаданне жыць у чыстым, прыгожым і ўтульным горадзе, дыхаць свежым паветрам і атрымліваць асалоду ад камфортных умоў.

    У двары дома № 4 па вуліцы Зялёнай горада сантэхнікі ЖЭУ РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” разам з начальнікам Віталем Віктаравічам Саскаўцом фарбавалі кантэйнеры, прызначаныя для цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА). Такая работа вялася і па іншых вуліцах горада.

    — Наша служба штодня працуе на карысць гараджан і жы-хароў раёна. Так, пасля зімы вывозілі пясок, мылі і фарбавалі платы па вуліцах Мінскай, Камсамольскай, Кастрычніцкая, Перамогі, М. Горкага, М. Рамановіч, Хонінава. Шмат было зроблена і па навядзенні парадку на гарадскіх могілках і ў вёсцы Святліца, — адзначыў В.В. Саскавец.

    Супрацоўнікі бухгалтэрыі і электрыкі ААТ “Бярэзінскае аграпрамэнерга” на чале з Іванам Барысавічам Балігатавым займаліся пасадкай кветак, афар-боўкай плота і яблынь. Па словах кіраўніка, кожная пятніца ў арганізацыі прысвечана навядзе-нню парадку на зямлі. У мінулую, напрыклад, вывозілі з тэрыторыі пілавінне і лісце. Побач работнікі УП “Бярэзінскі аўта-тэхсэрвіс” прыбіралі смецце з прылеглай да будынка тэрыторыі па вуліцы Прамысловай, а таксама прыводзілі ў парадак кветнікі на тэрыторыі рэчавага рынку.

    Уборка смецця ў лясным фондзе ў межах горада, уздоўж аўтамабільных дарог і месцаў адпачынку, а таксама пасадка лясных культур былі асноўнымі заняткамі супрацоўнікаў ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас” падчас суботні-ка, а навядзенне парадку на прылеглай тэрыторыі і афарбоўка рэкламных афіш па горадзе прадстаўнікоў кінатэатра “Юбілейны”.

    Работнікі ДУА “Санаторны яслі-сад № 1 горада Беразіно” на чале з выконваючай абавязкі загадчыка Святланай Аляксееўнай Палягошка добраўпарадкоўвалі тэрыторыю вакол установы: фарбавалі бардзюры і фундамент, рамантавалі пясочніцы. Па словах, С.А. Палягошка, навядзен-не парадку на зямлі пасля зімы – першачарговая задача ва ўстанове. Належны выгляд ужо набылі клумбы і агарод, хутка пачнецца фарбаванне абсталявання на дзіцячых пляцоўках.

    Падчас суботніка вучні і педагогі СШ № 2 горада прыбіра-лі ад смецця і лісця сквер па вуліцы Паркавай. У гэты ж дзень вучні 7-10 класаў разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ірынай Міхайлаўнай Бародзіч у рамках акцыі “Тыдзень лесу-2018” былі заняты на пасадцы елачак у Бярэзінскім лясніцтве. Таксама падчас месячніка, выхаванцы ўстановы на гарадскіх могілках прывялі ў парадак месцы пахавання воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Са словамі падзякі звярнулася да ўсіх нераўнадушных грамадзян, сумеснымі намаганнямі якіх удалося крыху ачысціць горад, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Бярэзінскага райвыканкама Вераніка Аляксанд-раўна Фаміна. Сама яна з’яўляецца актыўным удзельнікам суботнікаў розных узроўняў і лі-чыць падобную дзейнасць добрай нагодай для прывядзення ў парадак тэрыторый горада і ўсіх населеных пунктаў раёна.

    — Сёння, у час рэспубліканскага суботніка, супрацоўнікі аддзелаў архітэктуры і будаўніцтва, эканомікі, упраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне насельніцтва і бухгалтэрыя райвыканкама прыводзілі ў парадак тэрыторыю ўздоўж ракі Бярэзіны. Справа ў тым, што сёлета тут плануюцца будаўніцтва маставога пераходу і ўладкаванне пляжа. Таму адным з першых этапаў стала ачышчэнне тэрыторыі ад галінак і старых дрэў, — расказала В.А. Фаміна.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

     

     

    Автор: Ала Альфер, Анатоль ПАЛЫНСКІ, Алена МУРАЧБярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)