19 Апреля, 2024 Пятница

Беражыце берагi: сітуацыя з чысцінёй на мінскіх вадаёмах

  • 25 апреля 2018 Общество Русский 0

    Набліжаецца сезон пікнікоў. На жаль, з яго надыходам некаторыя грамадзяне парушаюць правілы адпачынку на вадаёмах: заязджаюць на аўто ў прыбярэжную зону, а іншыя нават пакідаюць смецце за сабой. Таму за парадкам тут прыходзіцца сачыць Мінскаму гарадскому камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З пачатку мая і да жніўня кожны тыдзень па выхадных супрацоўнікі камітэта будуць разам з міліцыяй ездзіць па водаахоўных аб'ектах і іх прыбярэжных зонах.

    Карэспандэнт «Рэспублікі» з начальнікам аддзела аператыўнага кантролю Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрыем Шунькіным напярэдадні выехаў у рэйд.

    Рэйд прафілактычны — ацаніць стан ракі Лошыца. Чыста не толькі там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Між іншым, штраф за несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў фізічнай асобе — ад 5 да 50 базавых велічынь, юрыдычнай асобе — увага! — да тысячы базавых. Толькі вось часта знайсці вінаватых вельмі цяжка. Таму і штрафы выпісваць няма каму, а прыбіраць у выніку даводзіцца камунальным службам, за якімі замацаваны тэрыторыі. Куды прасцей з несанкцыянаванымі стаянкамі — там штраф абавязкова знойдзе свайго адрасата.

    «Ніва» «глынае» выбоіны па беразе ракі Лошыца, натыкаемся на стаянку «пячорных людзей» — абрэзкі кабеляў, вогнішча з вышчыпанымі курынымі пёрамі, пустыя бутэлькі з-пад спіртнога. Дзмітрый Шунькін тлумачыць, чым тут займаліся:

    — Абпальвалі кабель наўпрост ля вады, даставалі каштоўную жылу.

    Падчас рэйду наша поўнапрывадная «брычка» села на жывот. Добра, паблізу працаваў трактар УП «Мінскзелянбуд», прыйшоў на дапамогу. Работнікі прадпрыемства ў гэтых месцах актыўна змагаюцца з баршчэўнікам, травяць хімікатамі гэтае інвазіўнае пустазелле, ад якога людзі атрымліваюць апёкі.

    Пад'ехалі ўжо па грунтавой дарозе да прыватнага сектара. На гэтым беразе — рыбакі. Што яны ловяць у каламутнай вадзе, дзе плавае пакрышка, а дно высцелена будаўнічым смеццем, мне незразумела. Мясцовыя тут пакідаюць з агародаў расліннае смецце. Тут і там пару бутэлек валяецца, але ў цэлым бераг дагледжаны.

    Па выніках рэйду камунальным службам будуць выдадзены прадпісанні па прывядзенні берага ў поўную чысціню. Але ж трэба разумець, што, у першую чаргу, кожны жыхар горада асабіста ў адказе за ахову прыроды.

    Автор: Илья КРАСОВСКИЙРэспубліка
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)