19 Апреля, 2024 Пятница

Чаго жадаеце?

  • 11 июля 2018 Общество Беларуская 0

    Каляндарнае лета ў разгары, канец чэрвеня, а на тэрмометры — +12. Да таго ж, бліжэй да абеду сіноптыкі абяцаюць дождж. Нягледзячы на такія зусім не вясёлыя прагнозы, я апранаю цёплы світар, куртку і накіроўваюся на цэнтральную вуліцу нашага горада, бо ўжо даўно запланавала зрабіць рэпартаж з рэчавага рынку. І сёння надвор’е не стане для мяне перашкодай.

    Не напалохалі метэаралагічныя прагнозы і Алену Мікалаеўну Ціхановіч, якая адной з першых прыйшла на работу ў суботні дзень. На гадзінніку ­ восем гадзін раніцы. І ў жанчыны яшчэ ёсць час выкласці і развесіць тавар, пакуль няма наплыву людзей.

    ­ У выхадныя асноўную масу пакупнікоў складаюць мінчане і дачнікі, ­ падзялілася Алена Мікалаеўна. – Цяпер, у сезон адпачынкаў, усё часцей набываюць купальнікі, лёгкія халаты, тапкі, парэа і ніжнюю бялізну.

    Менавіта за апошнім і завітала ў гандлёвую кропку Юлія Лапо. Сама яна з Мінска, але часта гасцюе ў свекрыві ў Беразіно. У праграме візітаў абавязкова ­ паходы на мясцовы рынак. Па словах Юліі, якасныя тавары тут можна набыць значна танней, чым у сталіцы. Таму і ўвайшло ў звычку вяртацца дамоў з абноўкамі для сябе, мужа і дзяцей.

    Ды і Алена Мікалаеўна, добра вывучыўшы густы сваіх пастаянных пакупнікоў, заўсёды ведае, што можа прыйсціся ім даспадобы. Валодае майстэрствам прадаж, як гаворыць яна сама пра сябе. А прадпрымальніцкая дзейнасць ужо больш за 20 гадоў з’яўляецца для яе заняткам для душы.

    ­ Работа прыносіць задавальненне. Падабаецца размаўляць з рознымі людзьмі і дапамагаць ім у выбары той ці іншай рэчы. Цікава, што ў маладосці я нават не планавала звязваць жыццё з гандлем. Вывучылася на кандытара. Працавала па спецыяльнасці. Але начныя змены і хвароба дзіцяці прымусілі змяніць прывычны лад жыцця. Таму выбрала, як кажуць некаторыя, “лёгкі хлеб”. Пазычыла дзвесце долараў, што ляглі ў падмурак уласнага бізнесу. Даводзілася ў свой час вазіць тавары з Гродна, Масквы, Польшчы. Але заўсёды імкнулася знайсці тое, што адпавядала б запытам людзей. І каб апошнія мелі магчымасць без цяжкасцей набыць неабходныя тавары, якіх так не хапала ў тагачасных крамах, ­ прыгадала А.М. Ціхановіч.

    Нягледзячы на выказванні некаторых, уласную справу складана назваць “лёгкім хлебам”. Поспех у бізнесе даецца вельмі нялёгка. Не абысціся тут без самаразвіцця, настойлівасці, умення і жадання рызыкаваць.

    Несумненна ўсімі гэтымі якасцямі валодаюць і індывідуальныя прадпрымальнікі са стажам Алена Браніславаўна Шклейнік і Ірына Міхайлаўна Шчатко.

    ­ Пачынала свой бізнес з гандлю таварамі айчынных вытворцаў у Польшчы, ­ расказала А.Б. Шклейнік. ­ Раней у Беразіно спыняліся турыстычныя аўтобусы. У праезджых мы часта набывалі фірменную касметыку і адзенне. А пасля ўзнікла думка і самім заняцца продажам беларускіх тавараў за мяжой. Падчас чарговага прыпынку турыстаў звярнуліся да аднаго з іх з просьбай ­ дапамагчы з афармленнем віз. Ён запісаў нашы дадзеныя ­ і праз некаторы час мы ўжо выехалі за мяжу з першай партыяй тавару. Сярод замежных грамадзян ён разыходзіўся, як гарачыя піражкі, бо каштаваў значна танней, чым мясцовы, і вылучаўся добрай якасцю.

    Крыху іншай, але не менш цікавай гісторыяй пра цярністы шлях да ўласнай справы падзялілася І.М. Шчатко:

    ­ 1991 год. Друкарня, у якой я працавала, зачынілася, і знайсці работу па спецыяльнасці ў Беразіно не ўяўлялася магчымым. Якраз у гэты цяжкі і нестабільны перыяд вырашыла з’ездзіць на радзіму, у Львоў, да бацькоў. На Украіне мне на вочы і трапілася прадпрыемства па індпашыве добрага скуранога абутку. На двары – час дэфіцыту. У доме ­ усе босыя. Таму і вырашыла набыць па пары асенне­зімовых ботаў для сябе і мужа. Вядома ж, такімі цудоўнымі рэчамі немагчыма было не пахваліцца перад астатнімі. Што і зрабіў мой муж: узяў боты з сабой на працу і паказаў іх галоўнаму інжынеру. А той у сваю чаргу выпрасіў іх сабе. А таксама прапанаваў падмяніць мужа на працы, каб я спакойна, без хвалявання за дзяцей, магла яшчэ раз наведацца ў Львоў за новай партыяй абутку для сваёй сям’і. Пасля чарговага майго візіту ў суседнюю краіну абутымі былі і ўсе мае сваякі.

    Пацяплела – і я ўжо спяшаюся з паездкі дамоў з прыгожымі басаножкамі. Я бачыла, што такая прадукцыя цікавіць мясцовае насельніцтва. Значыць, яна будзе карыстацца попытам. Дык чаму ж не стварыць для людзей такія ўмовы, пры якіх без цяжкасцей можна было б набываць жадаемае. Доўга не думаючы, зарэгістравалася ў раёне ў якасці ІП і пачала ган­дляваць абуткам пад павеццю, насупраць універсама. Такім чынам былі зроблены першыя крокі на шляху да ўласнай справы.

    Вазіла ў свой час турэцкія джынсы, шторы, дзіцячыя тавары, бакалею. Асартыментны пералік змяняўся згодна з патрэбамі кліентаў. Сёння, напрыклад, прапаную бярэзінцам і гасцям горада абутак усіх узростаў і разнастайных мадэлей. Асноўную масу пакупнікоў складаюць студэнты, школьнікі, вяскоўцы і людзі з невысокім дастаткам. Прадугледжаны для іх штогадовыя зніжкі на тавары, прывоз канкрэтных мадэлей з улікам асаблівасцей нагі на заказ, магчымасць набываць абутак у растэрміноўку.

    ­ Ірына Міхайлаўна, што вы параіце навічкам?

    ­ Для таго, каб пачаць працаваць на сябе, патрэбны пэўныя матэрыяльныя ўкладанні. А таксама ўсведамленне таго, што бізнес – гэта маральна і фізічна цяжкая праца.

    На сённяшні дзень паспяхова рэалізавалі свае магчымасці ў сферы гандлю Святлана Яўгенаўна Цыкун, Святлана Міхайлаўна Клімянкова, Валянціна Мікалаеўна Глымбоцкая, Алег Пятровіч Несцяровіч, Наталля Станіславаўна Дзеравянка, Леанід Вячаслававіч і Жанна Леанідаўна Андронавы, Васіль Яўгенавіч Маркевіч, Любоў Васільеўна Лапшына, Таццяна Мітрафанаўна Шмарлоўская, Ірына Мікалаеўна Лідзейкайціс, Людміла Васільеўна Маскалькова, Алеся Мікалаеўна Мотуз, Ева Канстанцінаўна Стаселька, Святлана Міхайлаўна Астапчык і іншыя. Зусім нядаўна да кагорты індывідуальных прадпрымальнікаў далучыўся Сяргей Аляксандравіч Ізмер. Вопытам вядзення бізнесу з ім дзеліцца цесць Юрый Мікалаевіч Філончык. Ён не па чутках ведае, як зацікавіць асартыментам пакупнікоў і выгадна рэалізаваць тавар.

    Бліжэй да полудня людзей на рынку прыбавілася. Першыя не губляюць час, бо прыйшлі сюды з канкрэтнай мэтай: прымяраюць і купляюць патрэбную рэч. Другія – толькі прыблізна ведаюць, што хочуць. Напрыклад, сукенку. Яны ходзяць па гандлёвых радах, вызначаючыся з колерам і фасонам. А трэція гуляюць, прыглядаюцца. І, магчыма, знойдуць тое, што кінецца ў вочы і будзе адпавядаць фінансавым магчымасцям.

    Зручны маладзёжны абутак для актыўнага адпачынку набыла ў гэты дзень Ганна Цэдрык. Штучныя кветкі ­ Тамара Іосіфаўна Лобач. Жанчына плануе днямі з’ездзіць на радзіму і наведаць магілы сваякоў. Модныя джынсы – Юлія Калянковіч. Зрабіць выбар на карысць той ці іншай мадэлі дзяўчыне дапамагалі сяброўкі Ліза і Кацярына. А вось маладая мату­ля Марыя Стасевіч і пенсіянерка Лілія Генадзьеўна Гайдук, на жаль, не адшукалі сярод шырокага асартыменту абутковай прадукцыі тое, што прыйшлося б па душы.

    ­ Але гэта не прычына засмучацца, ­ лічыць Л.Г. Гайдук. ­ Перанясу пакупку кароткіх гумавых ботаў для паходу ў лес да наступнага разу. Усё роўна часцяком забягаю сюды, як у выхадныя, так і буднія дні. Увогуле не імкнуся ездзіць на рынкі ў суседнія гарады, бо такі шопінг з улікам дарогі абыходзіцца значна даражэй.

    Лівень і пранізлівы вецер напаткалі на рынку Любоў Уладзіміраўну Забаронак, Аксану Анатольеўну Пянкрат і Тамару Паўлаўну Катлабай. Але гэта не перашкодзіла ім зрабіць неабходныя пакупкі, каб парадаваць сябе, сваіх блізкіх і знаёмых.

    ­ Забегла, каб купіць падарунак сваёй знаёмай да юбілею. Лічу, што посуд – каштоўная рэч для любой гаспадыні. Увогуле пры выбары падарунка заўсёды аддаю перавагу таму, што хацелася б мець у сваім доме. А прыгожы сучасны посуд – мая слабасць. Заўсёды па традыцыі сямейным кругам адзначаем дні нараджэння. У такія моманты хочацца, каб на стале і за сталом панавалі гармонія і прыгажосць, а кожны з членаў сям’і адчуваў шчырасць і цеплыню душы блізкіх людзей, ­ расказала Л.У. Забаронак.

    ­ Звычайна на рынку набываю тавары для сябе. А сёння вырашыла пабалаваць любімага ўнука Мацвея. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, я здзейсніла добрыя пакупкі: касцюм, шорты і музычную цацку ў выглядзе мабільнага тэлефона. Засталося яшчэ зайсці ў магазін, каб купіць прысмакі для малога, ­ падзялілася Т.П. Катлабай.

    ­ На рынку я не рэдкі госць. Сёння вырашыла абнавіць гардэроб. Дарэчы, перавагу аддаю гандлёвым кропкам з таварам айчынных вытворцаў. Лічу, што ён канкурэнтаздольны, даступны і адпавядае патрэбам людзей. Акрамя таго, мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі заўсёды ідуць насустрач пакупнікам: прывозяць тавары пад заказ, дапамагаюць з камплектацыяй, а таксама прапануюць набыць неабходныя рэчы ў растэрміноўку.

    Са спецыфікай работы сферы гандлю я добра знаёма. Працавала ў свой час у падатковай інспекцыі. Рэчавы рынак на маіх вачах развіваўся, і, упэўнена, працягне сваё існаванне і надалей. Тым больш, кіраўніцтвам яго створаны ўсе ўмовы для ІП, што вядуць тут сваю дзейнасць, ­ адзначыла А.А. Пянкрат.

    Створаны тут усе ўмовы і для пакупнікоў. Зручнае размя­шчэнне гандлёвых радоў і магазінаў, шырокія праходы паміж імі, што дазваляе без цяжкасцей здзяйсняць пакупкі матулям з каляскай і інвалідам, два выхады з тэрыторыі рынку: у пачатку і ў канцы радоў, асфальтаваныя дарожкі, дагледжаныя клумбы розных памераў, пакой з кабінкамі для прымеркі адзення, прыбіральня. За чысціню і парадак на рынку і прылеглай тэрыторыі, у адміністрацыйных памяшканнях адказваюць Алена Радзівонаўна Студнева і Вольга Генадзьеўна Белая. Камфорт і ўтульнасць грамадскай прыбіральні забяспечваюцца стараннай працай касіра­аперацыяніста Таццяны Міхайлаўны Аўтуховіч. Вартавую службу на рынку пазменна ў начны час нясуць Аляксандр Васільевіч Дубовік, Сяргей Сяргеевіч Змітровіч, Аляксандр Пятровіч Марозка. А на чале працоўнага калектыву, склад якога з цягам часу змяніўся, ужо больш за 10 гадоў стаіць загадчыца рынку Марына Адамаўна Мурач. Пачынала яна сваю дзейнасць тут з пасады бухгалтара­касіра. Працавала ў тандэме з тагачаснай загадчыцай Людмілай Анатольеўнай Драздоўскай. А з 2007 года і сама пачала выконваць ролю загадчыцы рынку. У яе абавязкі ўваходзіць афармленне дагавораў з прадпрымальнікамі, работа з прэтэнзіямі пакупнікоў, кантроль за вядзеннем гаспадарчай дзейнасці, захаваннем персаналам і ІП санітарных і пажарных норм.

    Па словах М.А. Мурач, праца ёй падабаецца. Падабаюцца і што­дзённыя зносіны з людзьмі, знайсці агульную мову з якімі жанчыне ўдаецца без асаблівых цяжкасцей. І тыя праблемныя пытанні, вырашаць якія прыходзіцца падчас рабочых будняў. І няспыннае развіццё ў асабістым і прафесійным плане, без якога немагчыма ісці ў нагу з часам.

    ­ Рэчавы рынак, які ўваходзіць у структуру УП “Бярэзінскі аўтатэхсэрвіс” (дырэктар – М.У. Лешкевіч), адлічвае сваю гісторыю з 2001 года. За гэты час адбылося шмат змен. Калі параўнаць мінулыя гады і сучаснасць, яны навідавоку. Сёння на тэрыторыі рынку вядуць сваю дзейнасць 78 індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны не толькі даюць бярэзінцам магчымасці для набыцця тавараў на любы густ, у тым ліку і вузкаспецыяльных, але і забяспечваюць патрэбы людзей у сферах бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання. Дарэчы, на тэрыторыі рынку ёсць магазіны і модулі, якія можна ўзяць у арэнду, а таксама маюцца гандлёвыя месцы для новабудоўляў. Таму сардэчна запрашаем да супрацоўніцтва жадаючых, ­ зазначыла Марына Адамаўна.

    Фота аўтара.

    Автор: Алена МУРАЧ.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)