20 Апреля, 2024 Суббота

Укладваюць душу ў сваю справу

  • 11 июля 2018 Общество Беларуская 0

    Свята “Александрыя збірае сяброў” у восьмы раз прайшло ў Шклоўскім раёне на беразе Дняпра. Галоўная тэма сёлетняга мерапрыемства – малая радзіма.

    На Шклоўшчыну завіталі дэлегацыі з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і іншых краін, каб адсвяткаваць Купалле па-беларуску. З нацыянальнай культурай і традыцыямі гасцей і гаспадароў можна было пазнаёміцца на тэматычных пляцоўках. На свяце былі задзейнічаны больш за паўтары тысячы артыстаў і выканаўцаў. Агульная даўжыня гандлёвай экспазіцыі склала больш за 1 км і ўключыла ў сябе 139 розных гандлёвых кропак.

    Падчас рэспубліканскага свята “Александрыя збірае сяброў” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці.

    Бялыніцкі раён заняў першае месца ў абласным спаборніцтве па дасягненні лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2017 годзе ў намінацыі “Вытворчасць бульбы”.

    СВК “Калгас “Радзіма” ўзнагароджаны дыпломам I ступені Магаблвыканкама ў намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці”, дыпломам I ступені  ў намінацыі “Вытворчасць травяных кармоў”.

    Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК узнагароджана Святлана КАЛАКУСТАВА, начальнік комплексу “Усход” СВК “Калгас “Радзіма”.

    Пераможцам сярод аператараў машыннага даення ў дасягненні найвышэйшых надояў малака ад каровы стала аператар машыннага даення СВК “Калгас “Радзіма” Надзея НОВІКАВА – яна ўзнагароджана дыпломам аблвыканкама. Такую ж узнагароду атрымала звяно аператараў машыннага даення сельгаспрадпрыемства ў складзе Ірыны САУЛЬЧАНКІ і Вячаслава САВЕЛЬЕВА. Аператар жывёлагадоўчага комплексу СВК “Калгас “Радзіма” Жанна СУСЛЯНКОВА прызнана лепшай сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту і дасягненні найвышэйшых сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе маладняку БРЖ пры захаванасці яго не менш за 95 %. Сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту ў дасягненні найвышэйшых сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе буйной рагатай жывёлы прызнана лепшай і ўзнагароджана дыпломам аблвыканкама Ніна АНДРЭЙЧЫКАВА.

    Падзяку аблвыканкам аб’явіў Юрыю САРОКІНУ, трактарысту-машыністу СВК “Калгас “Радзіма”.

    Автор: Алена БыкаваЗара над Друццю
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)