28 Марта, 2024 Четверг

Алімпійская вартасць

  • 25 августа 2016 Спорт Беларуская 0

    Пагас  агонь Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра. На спартыўных арэнах Бразіліі больш за два тыдні праходзілі найбуйнейшыя спаборніцтвы чатырохгоддзя. З вялікай увагай сачылі за падзеямі, што трансліраваліся на экранах тэлевізараў, мільёны людзей ва ўсім свеце. І, вядома, усе мы шчыра жадалі поспеху беларускім спартсменам.

    Асаблівае хваляванне было наконт выступлення лёгкаатлетаў у адным з самых складаных і прэстыжных відаў алімпійскай праграмы – марафонскім бегу. Адолець трасу больш як 42 кіламетры па сіле самым хуткім, моцным, вынослівым. А калі на дыстанцыі жанчыны, і сярод іх – наша зямлячка Марына Даманцэвіч, – хвалюешся ўдвайне.

    Пяты канал Беларускага тэлебачання ледзьве не кругласутачна ў прамым эфіры даносіў перыпетыі барацьбы спартсменаў на стадыёнах і спартыўных пляцоўках. І ніяк нельга было прапусціць гэты, марафонскі, сюжэт Алімпіяды-2016.

    Траса, назва якой Самбадром, нібыта даносіць экзотыку бразільскага карнавалу. Так, рознакаляровыя сцягі, маляўнічыя ўборы балельшчыкаў, але ж і дух спартыўнага паядынку. У складзе беларускай каманды на старт выйшлі  тры спартсменкі – Вольга Мазуронак, Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова. Права ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях яны атрымалі, выканаўшы адпаведныя высокія нарматывы. І вось даецца старт забегу на самую працяглую па адлегласці лёгкаатлетычную дыстанцю.

    Пад спякотнымі промнямі паўднёваамерыканскага сонца пакрысе адбылося расслаенне пелетона  – вялікай групы спартсменаў. А дзе ж нашы? Так, вось у першых радах бяжыць і спартсменка з эмблемай Беларусі на майцы. Гэта Вольга Мазуронак. Прыкладна на сярэдзіне дыстанцыі яна выходзіць наперад. І трымаецца на лідарскай пазіцыі доўгі час. І толькі за лічаныя кіламетры да фінішу рывок удаецца іншым лёгкаатлеткам. Адчуваецца, як цяжка нашым. Першай лінію фотафінішу адольвае Джэміла Сумгонг з Кеніі. За ёй фінішуюць спартсменка з Бахрэйна і дзве з Эфіопіі. А пяты вынік – у Вольгі Мазуронак.

    Трэба сказаць, што марафонскі бег традыцыйна найбольш паспяховы для спартсменаў з Афрыкі, дзе выдзяляюцца лёгкаатлеты менавіта з Кеніі і Эфіопіі. Ды і для дэлегаткі з Бахрэйна звыклыя ўмовы Бразіліі – высокая тэмпература паветра, атрымана і вынослівасць падчас трэніровак у разрэджаным паветры сярэднягор'я. Прадстаўніца Беларусі ўступіла пераможцы 44 секунды. Яе вынік у бегу на больш як 42-кіламетровай дыстанцыі – 2 гадзіны 24 мінуты 48 секунд.

    А як жа Марына Даманцэвіч? Яна  трымалася дастойна і з вынікам 2 гадзіны 37 мінут 34 секунды заняла месца ў чацвёртым дзясятку марафонцаў. Гэта прыкладна ў сярэдзіне ўсёй групы спартсменаў. А вось Анастасія Іванова не змагла адолець усёй гэтай «гарачай» трасы, сышла з дыстанцыі.

    Ужо само выступленне на Алімпійскіх гульнях – запаветная мара і вяршыня кар'еры спартсмена. Стаўбцоўшчына ж можа ганарыцца, што ў нас пачыналі спартыўны шлях удзельнікі Алімпійскіх угльняў у марафонскім бегу Аляксандр Гоцкі і Марына Даманцэвіч.

    Мы ўжо інфармавалі аб спаборніцтвах на прызы Аляксандра Гоцкага, якія наладжваюцца ў нашым раёне. Алімпіец як трэнер зборнай рэспублікі рыхтуе спартыўную змену. Марыну, выхаванку Дзераўнянскай ДЮСШ, памятаюць па прозвішчы Карніцкая, яе прызнавалі лепшай спартсменкай Стаўбцоўшчыны. Цяпер яна ўжо мае тытулы пераможцы і прызёра прэстыжных міжнародных спаборніцтваў. І ўдзельніцы Алімпійскіх гульняў, што само па сабе адметны знак спартыўнага шляху.

    Автор: Фёдар БАНДАРОВІЧПрамень
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)