23 Апреля, 2024 Вторник

Як вырасціць Мессі?

  • 14 ноября 2017 Спорт Беларуская 0

    Што такое бацькоўскі сход у навучальных установах ведаюць, напэўна, усе школьнікі і іх бацькі. Тут звычайна настаўнікі расказваюць аб паспяховасці і паводзінах вучняў, робяць кансультацыі і даюць парады па выхаванні і навучанні. Таму школьным бацькоўскім сходам сучасны свет не здзівіш. Гэта форма работы з бацькамі сябе надзейна зарэкамендавала. Узгадаў аб гэтым і вырашыў даць бацькоўскім сходам новую прапіску дырэктар дзяржаўнай установыБярэзінская спецыялізаваная дзіцяча-­юнацкая школа алімпійскага рэзерву” Міхаіл Іванавіч Фясун.

    Днямі ён сабраў татаў і матуль хлапчукоў, якія наведваюць секцыю футбола.Трэба аддаць належнае бацькам, большасць з іх адказала на запрашэнне і прыняла ўдзел у размове.

    ­ Пачну з таго, што цяпер наша ўста­нова – не звычайная спартыўная школа, ­ першым звярнуўся да прысутных Міхаіл Іванавіч, ­ а спецыялізаваная ўстанова алімпійскага рэзерву. Гэта абяцае вашым дзецям вялікія магчымасці ў плане раскрыцця спартыўных здольнасцей і рэалізацыі амбіцый.

    Сёння секцыі па футболе традыцыйна займаюць другое месца па папулярнасці сярод хлапчукоў ад 6 да 14 гадоў. Наведваюць заняткі звыш 80 вучняў, большасць з якіх ­ гараджане. Вабіць дзяцей не толькі сама гульня, але і ўнікальны педагагічны талент трэнера ў Івана Іванавіча Саскаўца, Віктара Паўлавіча Несцяровіча і Сяргея Васільевіча Булойчыка. Яны не першы год старанна працуюць з дзецьмі і маюць сваю армію чэмпіёнаў. Ужо каторы год юныя бярэзінскія футбалісты паспяхова выступаюць у розных спаборніцтвах.

    ­ Нашым хлапчукам няма роўных у сваёй спартыўнай падгрупе, ­ гаварыў бацькам трэнер С.В. Булойчык, яны валодаюць выдатнай спартыўнай формай і зладжанасцю, аднак выйсці на новы, больш высокі ўзровень гульні, змагацца за лідарства ў групе мацнейшых у вобласці ім не дазваляе адсутнасць спаборніцкага вопыту. Пэўная віна за гэта ляжыць і на вас.

    Размова ідзе аб тым, што нярэдка бацькі не адпускаюць сваіх дзяцей на спаборніцтвы. У выніку, замест зладжанай асноўнай каманды, на пляцоўцы гуляе запасны склад. Спадзявацца на перамогу ў такіх гульнях дарэмна, ды і шматлікія памылкі ігракоў не дазваляюць спартсменам паказаць сваю форму. У сваю чаргу таты і матулі апраўдваюць такія выпадкі школьнай занятасцю сваіх сыноў. Аднак часта здараецца, што ні ў школу, ні на спаборніцтвы юнакі не ходзяць, а вабяць час у невядомай кампаніі.

    ­ Мы разумеем вашу пазіцыю наконт адсутнасці дзяцей у школе, ­ падкрэсліў трэнер, ­ таму мяркуецца ўсе турніры і спаборніцтвы планаваць на выхадныя дні. Ды і дазвол на ўдзел юнакоў у спаборніцтвах зацвярджаецца ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Тады адсутнасць вашых дзяцей на ўроках ніяк не будзе лічыцца прагулам. Размова трэнера з бацькамі наконт абавязковага ўдзелу дзяцей у спаборніцтвах заняла некалькі хвілін на бацькоўскім сходзе. Тлумачыцца гэта тым, што ўжо сёння спартыўная школа атрымала некалькі запрашэнняў на спаборніцтвы як у краіне, так і за мяжой.

    ­ У ходзе спаборніцтваў набываецца не толькі патрэбны гульнёвы вопыт, але і ідзе адбор таленавітых юнакоў у вядучыя футбольныя клубы краіны, ­ заўважыў Сяргей Васільевіч. – Трапіць туды ­ запаветная мара для многіх бярэзінцаў. Тым больш, што такія шчасліўцы ў нашым раёне ёсць.

    У падрыхтоўцы юных аматараў скуранога мяча дробязей няма. Патрэбна паклапаціцца пра экіпіроўку. Кошт яе не танны, але яна настройвае юнака на спартыўны лад, уздымае яго самаацэнку. Ды і яшчэ шмат момантаў, на якія варта звярнуць увагу татам і матулям.

    ­ Вырасціць футбаліста, ды і здаровага юнака няпроста, ­ робіць вывад Міхаіл Іванавіч. – Патрэбны не толькі пэўны спартыўны талент, але і асаблівы характар, выхаваны сумеснымі намаганнямі бацькоў і трэнераў. Ён дапаможа загартаваць асобу прафесійнага футбаліста і не будзе лішнім у звычайным жыцці.

    Автор: Мілана ТРАПЯНОК.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)