25 Апреля, 2024 Четверг

Перамагаць трэба сумленна

  • 23 января 2018 Спорт Беларуская 0

    У гэтым лішні раз у мінулую суботу ў ходзе гонкі ў італьянскім горадзе  Антэрсельва  пераканала ўсіх беларуская біятланістка Дар’я Домрачава. Яна выпадкова ў ходзе атакі выбіла ў саперніцы палку, аднак абганяць яе не стала і засталася з бронзавым медалём. На такія высакародныя ўчынкі здольныя ў наш час нямногія спартсмены і нават звычайныя аматары спорту. Аднак яны ёсць і заслугоўваюць асаблівага прызнання.

    У суботу дзяржаўная ўстанова “Спецыялізаваная дзіцяча­юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву” стала пляцоўкай для правядзення раённай спартыўнай спартакіяды сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу. Спаборніцтвы сталі ўжо традыцыяй і нязменна збіраюць вялікую колькасць каманд. Вось і сёлета заяўкі на ўдзел падалі старшыні прафкамаў 10 сельгаспрадпрыемстваў ­  ААТ “Брадзец”,  “Бярэзінскі”, “Пагосцкі”, “Месціна”, “Першамайскі”, “Багушэвічы” “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, “ Уша”, філіял “Здравушка­агра” і СУП “АграМАЗ”.  Усе каманды сур’ёзна падышлі да ўдзелу ў спартакіядзе: загадзя паклапаціліся аб адзінай форме і нават паспелі крыху патрэніравацца.

    Віталі і настройвалі на перамогу ўдзельнікаў спартакіяды першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлен­ня райсельгасхарчу Аляксандр Мікалаевіч Шыфрын і старшыня Бярэзінскага райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Анатольеўна Козел.

    ­ Згодна з умовамі спабор­ніцтва, каманды павінны былі выступіць у некалькіх выпрабаваннях ­ дартсе, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданні мяча ў кальцо, мініфутболе, ­ удакладніў га­лоўны суддзя спаборніцтваў Васілій Сяргеевіч Аўчарэнка. ­ Вялікіх цяжкасцей знайсці работнікаў для ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах не ўзнікла, але ААТ “Пагосцкі” і “Месціна” не змаглі выставіць сваіх удзельнікаў у спаборніцтвы па плаванні.

    Згодна з прынятым палажэннем, плаўцам патрабавалася пераадолець дыстанцыю ў 50 метраў для мужчын і 25 ­ для жанчын, паказаць найменшы час. Сярод прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва на кароткай вадзе не было роўных механізатару Дзянісу Дуку з філіяла “Здравушка­агра”. Дыстанцыю ён пераадолеў за 27 секунд і заняў пачэснае першае месца. Другім з часам у 38,92 секунды фінішаваў механізатар Канстанцін Прыгоцкі з ААТ “Першамайскі”. Лічаныя імгненні яму саступіў уладальнік трэцяга месца кіраўнік ААТ “Брадзец” ­ Аляксандр Крук.

    Сярод жанчын самай хуткай з часам у 26,34 секунды аказалася Наталля Мігель з ААТ “Першамайскі”. Другі вынік на кароткай вадзе з часам у 29,38 секунды паказала Наталля Навумчык з ААТ “Брадзец”. Трэцяй з дыстанцыяй справілася за 30,13 секунды вет­урач Вольга Гаргун з філіяла “Здравушка ­ агра”.

    У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі патрабуюцца не толькі трапнасць і пэўныя навыкі, але і звычайная ўдача. Пераканаў у гэтым малады вадзіцель Яўгеній Смоляр з СУП “АграМАЗ”. Усяго адно ачко саступіў “шчасліўшчыку” ўладальнік другога месца трактарыст­машыніст Уладзімір Прымачонак з ААТ “Бярэзінскі рай­аграсэрвіс”. У сваю чаргу, два ачкі аддзялялі яго ад вынікаў стральбы механізатара Яўгенія Мухі з ААТ “Уша”, які быў трэцім.

    У дартсе таксама без удачы нікуды! Ды і без падрыхтоўкі таксама. Тут самай трапнай і ўдачлівай аказалася з ліку слабай паловы чалавецтва бухгалтар Вікторыя Калянковіч з ААТ “Бярэзінскі”. Яна заняла другое месца. Трэці вынік паказала і адпаведна ўзнялася на трэцюю прыступку п’едэстала Святлана Наскавец з ААТ “Пагосцкі”.

    Сярод мужчын унікальную трапнасць і цвёрдую руку паказаў галоўны энергетык ААТ “Бярэзінскі” Дзяніс Корсак. Яму ўдалося выбіць аж 80 ачкоў! Крыўдныя два ачкі саступіў яму ўладальнік другога месца Ігар Сафонаў з ААТ “Брадзец”. Трэцім з 69 ачкамі стаў Віктар Зельскі з ААТ “Уша” .

    У кіданні мяча ў карзіну сярод жанчын удача выбрала сакратара Вольгу Ермаловіч з СУП “АграМАЗ”. Другі вынік мела бухгалтар Крысціна Паддубская з ААТ ‘‘Бярэзінскі’’. Трэці вынік паказала Юлія Манухова з ААТ “Брадзец”.

    Сярод мужчын лідарам названы Уладзіслаў Корык з ААТ “Брадзец”. Другім стаў Сяргей Баранаў з ААТ “Месціна”. Трэцяе месца заняў трактарыст­машыніст Вячаслаў Паддубскі з ААТ “Бярэзінскі”.

    Самым відовішчным і эмацыянальным выпрабаваннем для аграрыяў сталі спабор­ніцтвы па мініфутболе. Тут сярод ігракоў можна было пабачыць кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў, слесараў, электрыкаў, будаўнікоў і механізатараў. Ды і не заўсёды ўзрост, рэгаліі і нават пэўны вопыт вырашаюць зыход гульні. Як высветлілася ў ходзе спаборніцтва, адна з каманд выставіла іграка не са свайго прадпрыемства і была знята са спаборніцтваў. Непрыемная гісторыя настрой футбалістаў не сапсавала, наадварот, яны прадэманстравалі вялікую прагу да перамогі і пэўны клас гульні. Тут асабліва трэба адзначыць маладую і энергічную каманду ААТ “Першамайскі”. Яна ўпэўнена выйшла ў лідары і не пакінула сапернікам ніводнага шанца на перамогу. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды ААТ “Месціна’’ і “Першамайскі”.

    Вынікі індывідуальных і каманднага спаборніцтваў і вы­значылі пераможцаў спарта­кіяды. Трэцяе месца заняла каманда СУП “АграМАЗ (кіраўнік каманды Валерый Цэдрык). Другой стала каманда ААТ “Бярэзінскі” (кіраўнік каманды Васілій Траццякоў). А першае месца пад бурныя апладысменты балельшчыкаў было прысуджана камандзе “Спартыўная братва” ААТ “Брадзец” (кіраўнік Аляксандр Крук).

    ­ Сакрэт нашай перамогі ў тым, што ў каманду ўваходзяць маладыя спецыялісты ­ гаворыць Аляксандр Крук. ­ Гэта як вядучыя, так і радавыя работнікі. Шэраг з іх рэгулярна наведвае заняткі ў трэнажорнай зале Брадзецкай школы.

    Такі расклад пераможцаў і прызёраў спартакіяды задаволіў усіх ўдзельнікаў спаборніцтваў. На памяць ім засталіся кубкі, ганаровыя дыпломы і прыемныя эмоцыі.

    У сваю чаргу, арганізатары абяцаюць аграрыям перагледзець умовы спаборніцтаў, каб нішто ў другі раз не азмрочвала спартыўнае свята.

    Застаецца толькі дадаць, што праз дзень наша Дар’я Домрачава бліскуча выйграла мас­старт. Як жа пасля гэтага не верыць у карму, якая абавязкова аддзячыць чалавеку за добрыя справы? Няхай яе поспех настроіць усіх нас на хвалю сумленнасці і высакароднасці!

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Автор: Мілана ТРАПЯНОК.Бярэзінская панарама
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)