20 Апреля, 2024 Суббота

У Гродзенскім заапарку ўпершыню за ўвесь час нарадзілася зубраня

  • 11 июля 2017 Общество Русский 0

    У Гродзенскім заапарку пасля рэканструкцыі назіраецца сапраўдны бэбі-бум. I вось упершыню за доўгія дзесяцігоддзі працы аднаго з найстарэйшых заалагічных паркаў краіны ў ім нарадзілася зубраня. Доўгачаканая падзея адбылася падчас святкавання Дня Незалежнасці.

     Галоўны ветэрынарны ўрач Алена Няйрод даўно не памятае такога «пладавітага» года:

    — Наш бэбі-бум пачаўся з нараджэння паўночнага аленяняці. Гэта таксама знакавая падзея. Дзіцяня ўжо трохі падрасло і спрабуе есці траву. З пачатку красавіка ў нас з'явіліся дзіцяняты арла, пугача, паўночнага і плямістага аленяў, лам, альпака, ліс і іншых. Многія з іх далі патомства ў няволі ўпершыню.

    Зубраня паўсюль ходзіць за сваёй мамай Любавай. Яна вельмі агрэсіўна настроена да няпрошаных гасцей. Самка зубра яшчэ вельмі маладая. Яе прывезлі два гады таму з рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Азёры». Самец Барыс — тата — старажыл заапарка.

    Алена Няйрод:

    — Мы сумняваліся, што ў гэтага досыць сталага зубра атрымаецца працягнуць род. Яму ўжо каля трыццаці гадоў. Работнікі заапарка з вялікім стажам працы не памятаюць, каб у нас калісьці нараджаліся зубры. Мы ўжо страцілі надзею, але раптам прыйшла ўдача. Барыс не прымае ўдзел у выхаванні, а вось маладая мама, наадварот, дэманструе кранальны клопат. Пакуль у зубраняці няма імя. Невядомы і далейшы лёс будучага волата. Выбар імя — працэс няпросты. Яго выберуць згодна з племянной кнігай, у якую занесены ўсе прадстаўнікі роду.

    Няйрод упэўнена: лепш хвалявацца аб тым, як уладкаваць прыплод, чым самім шукаць, дзе яго набыць. Таксама ўпершыню ў гэтым годзе нарадзіліся яноты.

    А  ўчора ў Гродзенскім заапарку адбылася яшчэ адна знамянальная падзея. Пастаянную прапіску тут атрымаў малады ягуар-меланіст, або, прасцей кажучы, чорная пантэра. Пакуль жывёла змешчана ў карантын на 21 дзень. Толькі пасля заканчэння гэтага тэрміну яе змогуць убачыць гродзенцы і госці горада. Грацыёзны драпежнік цяжка перажыў пераезд з суседняй краіны і цяпер патроху адыходзіць ад шоку. Намеснік дырэктара заапарка «Лімпапо» з Ніжняга Ноўгарада, адкуль прыбыў ягуар, Васіль Балдыгiн паведаміў, што імя ў прыгажуна пакуль таксама няма:

    — Драпежніку 9 месяцаў. Імя не давалі, пакінуўшы гэтае права гродзенцам. У вас вельмі добры заапарк. Тут створаны выдатныя ўмовы для жывёл. У Ніжнім Ноўгарадзе 11 заапаркаў, з іх 1 — муніцыпальны, 2 — прыватныя і 8 кантактных пляцовак. У цяперашні час, у сувязі са зменамі ў заканадаўстве, у нас праводзяцца комплексныя праверкі, якія тычацца ўтрымання жывёл, іх вакцынацыі і гэтак далей. Упэўнены, што ў Гродне малады ягуар хутка стане любімцам публікі. 

     

    Фота БЕЛТА

    Автор: Татьяна КОНДРАТЬЕВАРэспубліка

Комментарии (0)