26 Апреля, 2024 Пятница

Ноткі пазітыву

  • 30 июня 2017 Общество Беларуская 0

    25 чэрвеня ў Беларусі адзначалі Дзень моладзі. У Слуцку ў гарадскім парку культуры і адпачынку напярэдадні прайшоў шэраг прымеркаваных да свята мерапрыемстваў.

    Надвор’е не парадавала, але і не перашкодзіла наведвальнікам парку пазнаёміцца з тэматычнымі пляцоўкамі Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іншымі. Умеліцы Квасыніцкага цэнтра рамёстваў прадставілі  новую калекцыю вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на выстаўцы работ аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, як і заўсёды, прапаноўвалі прыгожыя і карысныя для дома дробязі.

    На літаратурным перакрыжаванні «УКантакце з кнігай» увазе чытачоў прапанавалі навінкі літаратуры для цікавага летняга чытання, таксама можна было зрабіць фотаздымак у вобразе літаратурных герояў. Канцэртныя нумары юных артыстаў гарадскога Палаца моладзі дадалі ў дажджлівы дзень нотак пазітыву.

    Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва кранулі душу выкананнем песні з сурдаперакладам.

    Аматараў фестывалю фарбаў Холі дождж не напалохаў: моладзь  весялілася, танцавала, расфарбоўвалася, рабіла сэлфі.

    Вечарам у сельскіх установах культуры прайшлі тэматычныя вечары.

                                                                    

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)