28 Марта, 2024 Четверг

Верхнядзвінск адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

  • 05 июля 2017 Общество Беларуская 0

    Верхнядзвінскі раён адзначыў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 73-ю гадавіну вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  і свята на Кургане Дружбы.

    Са святам Незалежнасці жыхароў і гасцей раёна павіншаваў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.
    Са святам Незалежнасці жыхароў і гасцей раёна павіншаваў старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.

    Галоўнае свята нашай дзяржаўнасці па традыцыі насычана шматлікімі мерапрыемствамі. Да яго рыхтуюцца загадзя, упрыгожваючы свае населеныя пункты, арганізуючы патрыятычныя акцыі і культурную праграму. Наверхнядзвінскай зямлі, якая пацярпела ад шматлікіх войнаў і жывым шчытом стала на шляху фашысцкіх захопнікаў, паняцце незалежнасць непарыўна звязана з барацьбой за мір і свабоду. Таму святочныя мерапрыемствы адбываюцца ля Мемарыялу памяці воінам, якія аддалі жыццё за вызваленне Беларусі ад ворага.

    Ветэран вайны У. У. Дашчонак і старшыня Маладзёжнай палаты У. Зязюля.
    Ветэран вайны У. У. Дашчонак і старшыня Маладзёжнай палаты У. Зязюля.

    Урачысты мітынг у гарадскім скверы пачаўся з паклону ганаровым удзельнікам свята — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны П.Я Баярыну, І.П. Пудаву, У.У. Дашчонку, былой жыхарцы блакаднага Ленінграда Л.А. Гарачавай і ўсім, хто не здолеў прыйсці на святкаванне, але заўсёды з намі ва ўдзячнай памяці.

    IMG_7825 копия

    З віншаваннямі з нагоды Дня Незалежнасці і 73-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў да землякоў і гасцей раёна звярнуўся старшыня райвыканкама І.І. Марковіч. Ён адзначыў, што наша незалежнасць заснавана на гераізме народу, які абараніў Радзіму ад нашэсця чужынцаў, узняў з руінаў, умацаваў стваральнай працай.

    IMG_7807 копия

    Кіраўнік раёна падкрэсліў, што клопат аб нашай дзяр-жаўнасці мы праяўляем у беражлівых адносінах да гісторыі, грамадскіх ініцы-ятывах, працоўных дасягненнях. Развіваючы эканоміку, сацыяльную сферу, умацоўваючы абароназдольнасць і бяспеку краіны, мы ствараем камфортныя ўмовы для жыцця людзей. А будзе шчаслівы кожны чалавек, кожная сям’я – будзе моцнай дзяржава.

    І. І. Марковіч вы-казаў упэўненасць у светлай будучыні Айчыны і пажадаў усім поспехаў на гэтым стваральным шляху, міру і дабрабыту.

    Былы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны У.У. Дашчонак нагадаў, што за сваю гісторыю Беларусь перанесла нямала нападкаў – хапала жадаючых пасягнуць на яе землі. Але краіна выстаяла, захавала сваю дзяржаўнасць і сёння праводзіць міралюбівую палітыку, заснаваную на павазе да іншых народаў.

    Ад імя маладога пакалення старшыня Маладзёжнай палаты Верхнядзвінскага раёна, вучаніца СШ№2 Ульяна Зязюля паабяцала захоўваць памяць аб подзвігу ветэранаў, берагчы заваёвы вызваліцеляў і сумленнай вучобай і працай умацоўваць нашу дзяржаўнасць.

    Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Мемарыялу памяці і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў і ахвяраў вайны мінутай маўчання.

    Урачыстасць працягвалася ў гарадскім парку, дзе адбыўся канцэрт “Жыві і квітней, родная зямля!”, былі арганіазаваны забаўляльныя мерапрыемствы і святочны гандаль. Завяршылася святкаванне ўдзелам у рэспубліканскай акцыі “ Спяём гімн разам!”.

    С. АЛЯКСАНДРАВА.

    Фота Валерыя САЛАЎЁВА і Генадзя КАЗЛОВА.

    Автор: С. АЛЯКСАНДРАВА.Дзвінская праўда

Комментарии (0)