Свяціцель Мікалай Цудатворца – адзін з самых шанаваных праваслаўных святых, якому прысвечана не адно царкоўнае свята, у тым ліку 19 снежня. Гэты дзень з’яўляецца не толькі днём памяці святога, а таксама прастольным святам Свята-Мікольскага кафедральнага сабора г. Навагрудка. У храме заўсёды збіраецца шмат вернікаў, якія просяць Свяціцеля Мікалая аб дапамозе і падтрымцы ў цяжкія часы, моляцца яму ў надзеі на абарону і заступніцтва, бо вераць, што і сёння святы здзяйсняе мноства цудаў у дапамогу людзям. Не стала выключэннем і сёлетняе свята. Подробнее
Гісторыя сучаснай адукацыі Навагрудчыны непарыўна звязана з асобай Яўгенія Сямёнавіча Наваграна, а яго жыццё – з малой радзімай. Больш за 50 гадоў свайго жыцця ён прысвяціў педагагічнай дзейнасці і на працягу амаль 30 гадоў узначальваў Кашалеўскую сярэднюю школу. На такіх людзях, як Яўгеній Сямёнавіч, трымаецца вёска, яны яе і інтэлектуальнае багацце, і жыццёвая мудрасць, сумленне, надзея. Лёс гэтага чалавека – гэта лёс амаль кожнага вясковага настаўніка, сельскага інтэлігента. Подробнее
Выніковая ў гэтым годзе прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама У.В. Краўцова прайшла 27 снежня ў Гродне. Губернатар адказаў на шматлікія пытанні журналістаў, якія датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, сацыяльных і культурна-гістарычных аб'ектаў, інвестыцый. Подробнее
У чацвер, 14 снежня, у Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў рэгіянальны кастынг (раённы этап) Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», удзел у якім прынялі 11 дзяўчат. Подробнее
У бягучым годзе органам ЗАГС Рэспублікі Беларусь споўнілася 100 гадоў.У снежні 1917 года быў прыняты Дэкрэт Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта Савета народных камісараў РСФСР «Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў грамадзянскага стану». Подробнее
Паспяховая арганізацыя работы органаў унутраных спраў – гэта ў першую чаргу кампетэнтнасць і адказнасць яго супрацоўнікаў. Подробнее
У апошнія гады шэсце казачных персанажаў стала традыцыйным. У ім прымаюць удзел калектывы ўстаноў культуры, дадатковай адукацыі, прадстаўнікі дзіцячых садоў, школ, а таксама супрацоўнікі устаноў і арганізацый. Подробнее
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навагрудская дзіцячая школа мастацтваў» славіцца сваімі багатымі традыцыямі і таленавітымі выхаванцамі. Подробнее
Навагрудчына – вельмі прыгожы край з багатымі традыцыямі, у якім выдатна спалучаецца гісторыя і сучаснасць. Нягледзячы на розны этнічны склад насельніцтва, Новы год – гэта свята, якое адзначаюць усе жыхары рэгіёну. Неад’емная частка святкавання – навагодняе ўпрыгожванне сваіх дамоў, працоўных месц і, канешне, вуліц. Подробнее
Елкі, сувеніры, свечкі і іншыя тавары навагодняй і каляднай тэматыкі, цацкі, тэкстыль, мяса, рыба, прадукцыя грамадскага харчавання і кандытарскія вырабы – такія «інгрэдыенты» надыходзячых свят былі прадстаўлены на кірмашы, які разгарнуўся на плошчы імя Леніна 23 і 24 снежня. Подробнее