У Капыльскім раёне знайшлі сапраўдны скарб. Гэта не схаванае калісьці кімсьці золата, срэбра або іншыя багацці, а нешта больш каштоўнае — надмагільная пліта Антонія — дзеда Эдварда Вайніловіча. На нечаканую знаходку наткнулася сям'я Лявар падчас дачных работ. Пліта залягала ў зямлі на глыбіні 70 сантыметраў. Грамадзяне здагадаліся аб незвычайнасці прадмета, калі прачыталі надпіс на лацініцы «Аntоnі Sуn Аdаmа. Mаrszаlеk роwіаtu Sluсkіеgоur 1773 R». Сям'я перадала пліту ў раённы краязнаўчы музей. Подробнее
У гэтым годзе ўсе жыхары постсавецкай прасторы будуць адзначаць асаблівае свята — 75-годдзе з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Забыцца пра подзвіг тых, хто загінуў дзеля жыцця на нашай зямлі, мы, тыя, што жывуць цяпер, не маем права ... Подробнее
Вялікая ўвага з боку камунальнікаў надаецца збору і дасартоўцы другаснай матэрыяльнай сыравіны. Штомесяц з завода па дасартоўцы ДМР на перапрацоўку адпраўляецца больш за 15 тон паперы, каля 20 тон шкла, больш за 10 тон палімераў і каля 2 тон састарэлай бытавой тэхнікі. Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў райвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда ЗАЙЦА адбылася нарада па пытаннях падрыхтоўкі да правядзення ў Бялынічах ХХVІІ Дня беларускага пісьменства і абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2020” у Асіповічах.
Удзел у нарадзе прынялі прадстаўнікі абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХVІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы: намеснікі старшыні аблвыканкама, старшыня аргкамітэта Валерый МАЛАШКА і намеснік кіраўніка аргкамітэта Руслан ПАРХАМОВІЧ, старшыня райвыканкама, намеснік старшыні аргкамітэта Васіль ЗАХАРЭНКА, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і райвыканкама, прадстаўнікі зацікаўленых служб, устаноў і прадпрыемстваў. Подробнее
Учора з удзелам старшыняў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя ХАРЫТОНЧЫКА, райвыканкама – Васіля ЗАХАРЭНКІ прайшла 26 сесія райсавета дэпутатаў ХХVIII склікання.
Народныя выбраннікі разгледзелі арганізацыйнае пытанне: выбары старшыні раённага Савета дэпутатаў. Кандыдатуру дэпутата райсавета, дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг № 701 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Андрэя САЛАНІНКІ на гэту пасаду прапанавалі дэпутаты Юрый ЗАБЛОЦКІ, Алена ДАМАРАЦКАЯ, яе падтрымалі Дзмітрый Харытончык і Васіль Захарэнка. Подробнее
У нядзелю праваслаўныя хрысціяне святкавалі Вадохрышча. Як бялынічане адзначылі гэтае свята, расказвае карэспандэнт раёнкі.
Вадохрышчанскія маразы сёлета не наступілі, зіма выдалася анамальна цёплай. Так што замест звычайнай палонкі ў вадаёмах ахвочыя змаглі акунуцца ў спецыяльна абсталяваныя купелі. Адна з іх знаходзіцца на тэрыторыі аграсядзібы “Глушцова такавішча”. Подробнее
Дзіўная выдалася сёлета зіма: ні табе калядных маразоў, ні сумётаў. Дрэвы выпускаюць пупышкі, кветкі распускаюцца, там-сям пчолы гудуць, журавы над Брэстам курлычуць — ці то з выраю вярнуліся, ці ўвогуле не адляталі, збітыя з панталыку цёплым надвор’ем. Так што казка Самуіла Маршака “12 месяцаў” і не казка ўвогуле, а праўда сучаснага жыцця. Подробнее
Вяртаюцца з небыцця, нібы чароўная птушка Фенікс, многія стагоддзямі занядбаныя мясціны маёй любімай Смаргоншчыны — куточка Беларусі з багатай гісторыка-культурнай, архітэктурнай і духоўнай спадчынай. Шмат якія ацалелыя храмы могуць прэтэндаваць на званне помнікаў сусветнай культуры, манументальныя збудаванні ды палацы нагадваюць пра колішнюю значнасць мясцін і ўплывовасць іх гаспадароў... Подробнее
19 студзеня ў нашай краіне адзначаеццаДзень ратавальніка. З дня ў дзень людзі, якія звязалі свой жыццёвы і прафесійны лёс з гэтай сферай дзейнасці, аберагаюць нас ад надзвычайных сітуацый і розных іншых непрыемнасцей.
Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт раённай газеты бліжэй пазнаёмілася са службай пажарных. Разам з начальнікам РАНС Віталем ВОРАНАВЫМ завіталі на пажарныя аварыйна-ратавальныя пасты раёна і ў ПАВЧ № 1 у Бялынічах. Подробнее
Рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» працягваецца. На гэты раз старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Статкевіч сумесна з памочнікам доктара-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірынай Волах, а таксама спецыялістамі гаспадаркі наведалі малочнатаварныя фермы КСУП «Таліца-агра». Подробнее
НадзеяМазурэнка, лідарпрафсаюзнайарганізацыіЕльскагалеспрамгаса, стаіцьнаабаронеправоўпрацоўныхсвайгокалектывапяцьгадоў, апрацуенапрадпрыемстве– 34 гады. Подробнее
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падвяла вынікі дабрачыннага праекта “Мары збываюцца”.
Амаль 50 пісьмаў і відэазваротаў ад дзяцей з розных куткоў вобласці атрымала Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюзаў. Усяго на адрас ФПБ прыйшло больш за 400 пасланняў.
Дзіцячыя мары ўжо пачалі збывацца. Прафсаюзы паабяцалі выканаць жаданні семярых пераможцаў, па адным з кожнай вобласці, і з горада Мінска. Усе дзеці-ўдзельнікі праекта атрымаюць сувеніры ад ФПБ. Подробнее
Гэта папулярнае месца ў жыхароў навакольных вёсак і турыстаў. Крыніца (дакладней, іх некалькі) — адна з самых прыгожых у нашым раёне: вада б’е з-пад зямлі адразу ў двух месцах невялікага маляўнічага яра і па склоне хуткім ручаём сцякае ў Свіслач. На гэта звярнулі ўвагу супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія яшчэ ў 2006 годзе праводзілі інвентарызацыю крыніц некалькіх раёнаў, у тым ліку і нашага, з мэтай выяўлення найбольш каштоўных прыродных аб’ектаў. На Пухавіччыне яны даследавалі крыніцы ў Мар’інай Горцы, Зарэччы, Блоні, Турыне, Арэшкавічах. І толькі гэту рэкамендавалі ўключыць ў спіс асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, што і было зроблена: рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 27 верасня 2007 года №2207 яна была прызнана гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Зараз у афіцыйных дакументах гэты прыродны аб’ект значыцца як заказнік мясцовага значэння “Крыніца без назвы”. Подробнее
Шчаслівыя, дружныя, добрыя сем’і, бадай, галоўнае багацце любой краіны. Нездарма лічыцца, калі будуць моцныя сем’і, будзе моцнай і дзяржава. І дзеля гэтага ў Беларусі шмат робіцца – вялікая ўвага надаецца падтрымцы мацярынства і дзяцінства. Подробнее
Незвычайна цёплае надвор’е, якое ўсталявалася ў першым месяцы зімы на Беларусі, дае магчымасць сялянам удзяліць больш увагі сельскагаспадарчым угоддзям.
Нездарма ў народзе кажуць: «Якая зямля – такі і хлеб». Подробнее
Кожны населены пункт мае сваю гісторыю. Ёсць яна
і ў вёсцы Серабрышча Палонкаўскага сельсавета. Хоць гісторыя гэтай невялічкай вёсачкі і пачынаецца не са старажытных часоў, але яна не менш цікавая. Подробнее
Жывёлагадоўчая галіна Магілёўскай вобласці яшчэ не заняла тую пазіцыю ў эканоміцы рэгіёну, на якой яна павінна пастаянна і трывала знаходзіцца.
У мінулую суботу ў Бялынічах прайшла абласная нарада па пытаннях арганізацыі вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі па выніках працы за дзесяць месяцаў бягучага года. Практычная частка яе адбылася на Іскраўскім малочна-таварным комплексе ААТ “Аграсэрвіс”, дзе ўдзельнікі дэталёва пазнаёміліся з усім комплексам праводзімых работ па вытворчасці малака, вырошчванні і захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы, падрыхтоўцы сухастойных кароў да ацёлу і працай з навацельнымі цялушкамі. Подробнее
Сёлетні год склаўся для жывёлаводаў філіяла няпростым, але выніковым. У гэтыя восеньскія дні малочная рака філіяла «Вясна-энерга» самая шырокая ў Полацкім раёне: старанныя жывёлаводы забяспечваюць валавы надой за суткі 13700 кілаграмаў «белага золата». Подробнее
У мінулую пятніцу ў магілёўскім Палацы культуры вобласці адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, прымеркаваны да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловай галіны, які адзначаўся сёлета 17 лістапада. Трэба адзначыць, што свята мела адметную асаблівасць – быў праведзены абласны конкурс хлебабулачных і кандытэрскіх вырабаў “Каравай “Дажынкі-2019”, а яго вынікі падводзіліся падчас правядзення ўрачыстай часткі свята. Подробнее
Гасцінны дом, дзе пражываюць Вадзім Андрэевіч і яго спадарожніца жыцця Алена Аркадзьеўна, расчыніў свае дзверы для сяброў і знаёмых, суседзяў, для тых, хто спяшаўся павіншаваць гаспадара з юбілейным днём нараджэння — 75-годдзем. Да імянінніка завіталі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Іосіфавіч Гернат. Дзмітрый Міхайлавіч уручыў юбіляру Ганаровую грамату райвыканкама, кветкі. Кіраўнік раёна ў мінулым пачынаў сваю працу менавіта ў дадзеным сельгаспрадпрыемстве, якому большую частку свайго працоўнага жыцця аддаў і Вадзім Андрэевіч Мядзелец. Вось таму і словы віншаванняў з вуснаў старшыні райвыканкама гучалі па-асабліваму цёпла і шчыра.
Мы, работнікі рэдакцыі, таксама не змаглі не скарыстаць такой магчымасці, каб не наведацца да юбіляра, пагутарыць з гэтым паважаным чалавекам, тым больш, яму ёсць пра што расказаць.
Нарадзіўся герой нашага аповеду ў вёсцы Чарамхова Германавіцкага сельсавета ў 1944 годзе. Пасляваеннае дзяцінства лягло цяжарам і на плечы юнака: змалку працаваў на зямлі, шчыра дапамагаў бацькам.
— У 1958 годзе я скончыў сем класаў Ямненскай школы, — кажа наш суразмоўца. — Пайшоў затым працаваць у мясцовы калгас. Быў паляводам, прычэпшчыкам, конюхам. Вырашыў вучыцца, паступіў у Лужаснянскі саўгас-тэхнікум, каб у далейшым прысвяціць сябе працы на зямлі. Непрыкметна праляцелі гады вучобы, тэрміновая служба. Першым маім месцам працы стаў калгас “Шлях Леніна” з цэнтрам у вёсцы Васюкі. Тут я займаў пасаду агранома, намесніка старшыні сельгаспрадпрыемства.
Трапіўшы аднойчы па справах у райкам КПБ, яго тагачасны першы сакратар Анатолій Георгіевіч Шманцар прапанаваў мне ўзначаліць калгас 1-е Мая. Я даў сваю згоду. Ведаеце, ніколі пра гэта не пашкадаваў. Было гэта ў далёкім 1973 годзе. Кіраўніцтва гаспадаркай мне перадаў Павел Канстанцінавіч Бульскі — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, вельмі паважаны чалавек. У калгасе было шмат людзей. Сярэдні ўзрост працоўных складаў 35 год. Моладзь заставалася ў сельгаспрадпрыемстве, шчыравала на тэхніцы, у жывёлагадоўлі. За ўласныя сродкі гаспадарчым спосабам узводзілі механічныя майстэрні, жывёлагадоўчыя фермы, нават дзіцячы сад з басейнам пабудавалі ў Іёдах.
Старанная праца прыносіла і станоўчыя вынікі. Напрыклад, у 1976 годзе наша гаспадарка атрымала валавы збор зерня 2300 тон. Гэта быў рэкордны паказчык. Добрую ўраджайнасць давалі бульба, буракі, лён, іншыя сельгаскультуры.
Не многія ведаюць, што Вадзім Андрэевіч з 1990 па 1995 гады з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання ад Шаркаўшчынскай выбарчай акругі, быў членам пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры і сацыяльнаму забеспячэнню. Да парламентарыя неаднаразова звярталіся шаркаўчане з просьбамі аб дапамозе ў вырашэнні шматлікіх пытанняў. Дэпутат, наколькі было гэта ў яго кампетэнцыі, стараўся дапамагчы кожнаму.
— У той час ў Вялікім Сяле распачалі будаўніцтва новай сярэдняй школы, — працягвае Вадзім Андрэевіч, — але вельмі не хапала грашовых сродкаў. На рэспубліканскім узроўні я агучыў дадзенае пытанне. З адпаведных крыніц былі выдаткаваны фінансы і новая двухпавярховая школа з’явілася ў Вялікім Сяле. Цяпер, калі праязджаю па дарозе на сваю малую радзіму, заўсёды звяртаю ўвагу на будынак навучальнай установы. Вельмі радасна ўсведамляць, што і я таксама аказаў пэўнае садзейнічанне ва ўзвядзенні гэтай школы.
З 2006 года і да 2017 Вадзім Андрэевіч працаваў спецыялістам па пчалярству ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а затым пайшоў на заслужаны адпачынак.
— Ведаеце, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, якія сустракаліся на шляху, са мной заўсёды побач была верная і надзейная спадарожніца жыцця — жонка Алена Аркадзьеўна, — з гонарам у голасе сказаў Вадзім Андрэевіч. — Яна і дапамагала мне ў вырашэнні разнастайных праблем, заўсёды чакала дома. Гэта мой галоўны тыл, які на працягу дзесяцігоддзяў быў і застаецца апорай у жыцці. Подробнее
Пакінуўшы родны край і наладзіўшы жыццё ў іншым горадзе ці вёсцы, душой і сэрцам чалавек цягнецца да тых мясцін, дзе нарадзіўся. Подробнее
Па праваслаўным календары 4 лістапада адзначаецца Дзень Казанскай іконы Божай Маці. І з гэтай нагоды ў храме г. Любані, які названы ў яе гонар, адбылося прыстольнае свята. Подробнее
— Калі вы будзеце ў Сяргеевічах, абавязкова заязджайце да Мікалая Аляксандравіча і Надзеі Маркаўны Сачышыных, — сказала кіраўнік справамі Навапольскага сельвыканкама. — Гэтых людзей ведаюць многія ў нашым раёне. Сваё жыццё яны прысвяцілі працы ў сельскай гаспадарцы, маюць шмат узнагарод. Яшчэ Мікалай Аляксандравіч доўгі час быў старастам вёскі.
Гэта сямейная пара адметная не толькі сваёй працавітасцю. Узаемаадносіны Мікалая Аляксандравіча і Надзеі Маркаўны — прыклад для моладзі. Разам яны ўжо 51 год. Подробнее
Працаўнікі арганізацый і ўстаноў Прыдруцкага краю, жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах абласнога суботніка па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі.
Працоўны дэсант райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ФАКу “Друць”, жылкамгаса, рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю” і іншых арганізацый займаўся работамі па азеляненні тэрыторый каля вуліц Мінская, Задруцкая і Мічурына райцэнтра. Уздоўж новага мікрараёна па вуліцы Мінская, збоку ад дарогі, неўзабаве вырасла цэлая алея маладых бярозак, а на Задруцкай пасяліліся маладзенькія сосны. Пасадачны матэрыял быў прадастаўлены ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”. Дарэчы, самі работнікі лясгаса ў суботу актыўна папрацавалі на ачыстцы лясоў раёна ад захламленасці. Да іх далучыліся калектывы райЦГЭ на чале з галоўным урачом Аленай ДАМАРАЦКАЙ, райінспекцыі ПРіАНА і міжрайаддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Подробнее