Язык: Беларуская

  • Падарылі ўсмешкі Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 28/2019 от 06 апреля 2019 09 апреля 2019 15:27 Культура Беларуская

    1 красавіка лічыцца Днём смеху. Подробнее

  • Даходліва пра важнае Алена Шапавалава, Пастаўскі край 28/2019 от 06 апреля 2019 09 апреля 2019 15:25 Общество Беларуская

    З 25 па 31 сакавіка ў рамках глабальнай кампаніі па пашырэнні ведаў дзяцей і моладзі пра фінансы на Пастаўшчыне, як і ў цэлым у Рэспубліцы Беларусь, у сёмы раз прайшоў тыдзень фінансавай адукаванасці. Подробнее

  • Пасяўная павінна прайсці тэхналагічна Ксения ТОМАШЕВИЧ., Дзвінская праўда №29 от 09 апреля 2019 09 апреля 2019 12:05 Экономика Беларуская

    У Верхнядзвінскім раёне пачалася масавая сяўба зерневых. Старт пасяўной дадзены ў ААТ “Шайцерава”. Подробнее

  • Традыцыйнае свята “Засеўкі” адбылося ў СВК “Калгас “Радзіма” Святлана Магілеўчык, Зара над Друццю № 27 (10490) от 06 апреля 2019 09 апреля 2019 11:45 Общество Беларуская

    У гэтай гаспадарцы, як вядома, традыцыі захоўваюць і актыўна ўкараняюць у жыццё, тым самым мацуючы духоўную сувязь хлебаробаў і зямлі, на якой яны жывуць і працуюць. Таму перад пачаткам вясенне-палявых работ бягучага года настаяцель Вішоўскай праваслаўнай царквы ў гонар апосталаў Пятра і Паўла айцец Павел правёў абрад  асвячэння тэхнікі сельгаспрадпрыемства, якая будзе задзейнічана ў пасяўной кампаніі. Але трэба аддаць належнае і самім механізатарам, якія яшчэ  да пачатку сезона забяспечылі стопрацэнтную гатоўнасць сельгастэхнікі і агрэгатаў. Подробнее

  • Гэта не павінна паўтарыцца!.. Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 27/2019 от 09 апреля 2019 09 апреля 2019 11:29 Общество Беларуская

    У гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Гераманіі і акупіраваных ёю тэрыторыях дзейнічала больш за 14000 канцлагераў. За гэты час праз лагеры смерці прайшлі больш за 20 мільёнаў чалавек з 30 краін свету, з іх больш за 5 мільёнаў — грамадзяне былога Савецкага Саюза. Больш за 11 мільёнаў чалавек былі знішчаны ў засценках. Кожны пяты вязень — дзеці. Гэта страшная старонка гісторыі ўсяго чалавецтва, пра якую ніколі нельга забывацца …

    Хоць адлік часу з жудасных часін ваеннага ліхалецця вядзецца на дзесяцігоддзі, з памяці ў тых, хто перажыў гэта, сцерціся такое не можа. Крывавыя ўрокі вайны, варожыя засценкі, страту родных, нястачу, голад, боль і страх давялося перажыць кіраўчаніну, зараз ветэрану працы Рыгору Захаравічу Кагану, дзяцінства якога было скалечана фашысцкімі вылюдкамі. Успамінае тыя часы былы малалетні вязень і сёння са слязьмі на вачах, нібыта каранаючы незагойную рану.

    Родам Рыгор Захаравіч з вёскі Забалацце, што на Рагачоўшчыне Гомельскай вобласці. У сям’і каваля, яўрэя па нацыянальнасці і маці-беларускі акрамя яго былі яшчэ малодшыя хлопчык і дзяўчынка. Немцы акупіравалі населены пункт 29 чэрвеня 1941-га. Адразу ж пачаліся рэпрэсіі і расправы над мірным насельніцтвам, асабліва над яўрэйскім. У першыя дні акупацыі сям’я Каганаў прытулілася ў закінутым бліндажы і толькі па начах прабіралася ў вёску. Даводзілася хавацца ад немцаў, а ў большай ступені ад паліцаяў, якія ведалі ўсіх вяскоўцаў.

    Аднак праз некаторы час іх усё ж знайшлі, арыштавалі і адправілі ў Рагачоўскае гета. Тут утрымлівалася каля 3500 прадстаўнікоў яўрэйскага насельніцтва з усяго раёна. Як успамінае Рыгор Захаравіч Каган, немцы і паліцаі стралялі ў людзей за любую правіннасць, а то і проста такім чынам “забаўляліся”. А самы масавы расстрэл яны ўчынілі ў пачатку лістапада, калі на працягу двух дзён на ўскрайку Рагачова знішчылі каля 3200 чалавек. Пакінулі толькі чалавек 300 з ліку тых, хто меў якую-небудзь спецыяльнасць ці валодаў рамяством і быў прыгодны для нейкіх патрэб. Пашчасціла ў гэты раз і Каганам, бо галава сям’і быў кавалём. Але 20 сакавіка 1942 года немцы спланавалі канчатковую акцыю па знішчэнні вязняў Рагачоўскага гета. Галодных, змучаных, знясіленых, распранутых людзей захопнікі пагналі да берага Дняпра, дзе знаходзіліся могілкі — там ужо былі прыгатаваны ямы для ахвяр расстрэлу. Дзесяцігадовы Рыгор, якому давялося станавіцца дарослым не па гадах, прыняў тады рашэнне паспрабаваць уцякчы з калоны. І спроба, на шчасце, удалася. Хлопчык чуў далёкія стрэлы і свіст куль, якімі фашысты спрабавалі дагнаць яго, але Бог мілаваў…

    Каб засцерагчыся ад далейшых праследванняў, Рыгору давялося потым хавацца ўсю акупацыю, знаходзіць прытулак у розных вёсках, у знаёмых і незнаёмых людзей, якія ніколі не адмаўлялі яму, хоць самі пры гэтым рызыкавалі жыццямі —сваім і блізкіх.

    — Перад трыма жанчынамі, — кажа Рыгор Захаравіч, — я нізка схіляю галаву. Гэта Ефрасіння Самуілаўна Завадская, Ядвіга Віктараўна Шчыгельская і Кацярына Іванаўна Куляшэўская, якія ратавалі мяне ад смерці, дзяліліся апошнім кавалачкам хлеба. У Ізраілі потым ім у ліку іншых, хто дапамагаў яўрэям у гады вайны, было прысвоена званне “Праведнік народаў свету”.

    Але ў 1944 годзе, незадоўга да вызвалення, Рыгор зноў трапіў у фашысцкі засценак. Яго схапілі і адправілі ў Краснабярэжскі канцлагер, куды дастаўлялі дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Тут побач размяшчаўся нямецкі шпіталь. Кроў дзяцей павінна была ратаваць параненых варожых салдат і афіцэраў. Шмат дзіцячых жыццяў было загублена тут. Сёння на месцы былога канцлагера знаходзіцца мемарыяльна комплекс “Дзецям — ахвярам вайны”, які неаднаразова наведваў Р.З.Каган і нібыта зноў перажываў тыя страшныя дні.

    Фронт набліжаўся з Усходу. 18 чэрвеня 1944 года пачалася адпраўка вязняў канцлагера ў Германію — каля 2000 чалавек. Пры пагрузцы ў вагоны эшэлона Рыгор зноў рызыкуе і рашаецца на ўцёкі. І зноў удача аказалася на яго баку…

    Лёс звязаў Рыгора Кагана з Кіраўшчынай. Ён скончыў агранамічную школу ў Жылічах (пазней яна стала сельгастэхнікумам), сельгасакадэмію ў Горках, узначальваў пачаргова некалькі калгасаў, у тым ліку 30 год — калгас імя Ільіча, працаваў у раённай інспекцыі па якасці нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі, дырэктарам агароднінасушыльнага завода, дыспетчарам калгаса “Чырвоны баец”. Яго агульны стаж у сельскай гаспадарцы — 57 (!) гадоў, на пенсію пайшоў у 74 гады. Працоўны шлях героя гэтых радкоў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх і высокія дзяржаўныя: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Пашаны, медалём “За працоўную доблесць і іншымі.

    — Я і цяпер здзіўляюся, — адзначае мой субяседнік, — як мне ўдалося выжыць у тыя страшныя часіны. Бог збярог мяне. І я на працягу жыцця імкнуўся сваёй самаадданай працай аддзякаваць лёсу, рабіць дабро людзям. Сёння мы жывем у няпростых палітычных умовах, становішча ў свеце вельмі трывожыць. Людзям нельга забывацца пра мінулыя войны, і асабліва пра Другую сусветную. Мы можам жыць і радавацца стабільнасці ў нашай дзяржаве, той міралюбівай палітыцы, якую праводзіць кіраўніцтва нашай дзяржавы на чале з Прэзідэнтам А.Р.Лукашэнкам. Асаблівым клопатам агорнуты ў нас ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, тыя, каму давялося перажыць гады ліхалецця. Без памяці аб мінулым няма будучыні. Цяперашнія і наступныя пакаленні павінны берагчы і сваю Радзіму, і наогул гэты крохкі мір. За яго на планеце заплачана вельмі высокая цана, і гэта не павінна паўтарыцца!..

    Аляксандр ХАХЛОЎ.   Подробнее

  • У добрых умовах Кацярына Вернікоўская, Пухавіцкія навіны 2019-04-06 от 06 апреля 2019 08 апреля 2019 13:43 КалейдоскопОбществоЭкономика Беларуская

    Актыўны тэмп работы земляробаў штогод падтрымліваюць  работнікі сталовых. У сезон масавых палявых работ яны таксама працуюць без выхадных і з’яўляюцца важным звяном у камандзе, якая шчыруе дзеля будучага ўраджаю.  Подробнее

  • Каб здаровым быць, трэба з пчоламі дружыць Алена Кедзік, Свіслацкая газета 27/9184 от 05 апреля 2019 08 апреля 2019 10:17 КалейдоскопОбществоСад и огород Беларуская

    Калі для адных пчолы – гэта насякомыя, якія здабываюць духмяны мёд і пякуча джаляць, ці персанажы з вядомага мультыплікацыйнага серыяла «Прыгоды пчолкі Маі», то для нашай нядаўняй знаёмай з Крапіўніцы Марыі Якуты – любімыя гадаванцы. Менавіта так яна называе сваіх руплівых пчолак. Подробнее

  • Бярэзінцы прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні святыні Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 25 от 06 апреля 2019 08 апреля 2019 08:41 ОбществоПрирода и экология Беларуская

    Адным з першых масавых мерапрыемстваў, праведзеных у рамках аб’яўленага ў раёне месячніка па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні, стала сумесная прафсаюзная акцыя з прадстаўнікамі некаторых іншых грамадскіх аб’яднанняў па ўборцы бярэзінскай святыні – крыніцы Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Крупа. Подробнее

  • Караеднае ўсыханне хвойных: ідзём на зніжэнне Дар'я РАБЦАВА., Голас Любаншчыны 14/2019 от 05 апреля 2019 08 апреля 2019 08:21 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Пачаць артыкул хацелася б з добрай навіны. Ёсць падставы меркаваць, што сітуацыя з караедным усыханнем хвойных насаджэнняў у Беларусі летась дасягнула свайго піку і ідзе на спад. Такі прагноз, вельмі асцярожны, робяць у Мінлясгасе. Подробнее

  • Гран-­пры фестывалю – у суседзяў Наталля Вілента., Голас Любаншчыны 14/2019 от 05 апреля 2019 08 апреля 2019 08:18 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    На працягу трох дзён на Любаншчыне віравала тэатральнае жыццё. Чатырнаццаць калектываў з розных рэгіёнаў сваімі цудоўнымі пастаноўкамі нібы акунулі  гледачоў у чароўную краіну казак, мар і летуценняў, філасофскіх разважанняў. Подробнее

  • Вёска Талмачава жыве і будзе жыць Ганна МЕЛЬНІК Фота аўтара, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 05 апреля 2019 09:21 КультураОбщество Беларуская

    Невялікая вёсачка з такой назвай утульна размясцілася паміж Альгомелем і Кароцічамі. Звілістая дарога пятляе праз усю вёску, таму нават той, хто ўпершыню завітае сюды, можа дасканала яе разгледзець. Непаўторная, яна адрозніваецца сваёй самабытнасцю і, разам з тым, паступова развіваецца. Аб чым сведчаць дыхтоўныя дамы адразу на ўездзе ў населены пункт.  Подробнее

  • У мінулую пятніцу на вытворчай базе ААТ “Новая Друць” прайшоў раённы семінар для кіраўнічага звяна сельгаспрадпрыемстваў Міхась КАРПЕЧАНКА, Зара над Друццю № 26 (10489) от 03 апреля 2019 03 апреля 2019 15:27 Общество Беларуская

    У мінулую пятніцу на вытворчай базе ААТ “Новая Друць” прайшоў раённы семінар для кіраўнічага звяна сельгаспрадпрыемстваў, на якім разгледжана арганізацыя  комплексу работ, звязаных з правядзеннем масавых вясенніх палявых работ, вытворчасцю малака. 

    Удзел у ім прынялі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алег МАСЛАК, кіраўнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Андрэй МАКАРЭВІЧ, дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, кандыдат тэхнічных навук Якаў ЯРОЦКІ і іншыя спецыялісты. Подробнее

  • Сімвал памяці аб подзвігу народа Марыя ШУТ, Зара над Друццю № 25 (10488) от 30 марта 2019 03 апреля 2019 12:22 Общество Беларуская

    Пасадка дрэўпрымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіхзахопнікаўпрайшла ў лесапаркавай зоне ў раёне вуліцы Паркавая Бялынічаў.

    Актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, РА ГА “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Фонд міру” і “БРСМ” высадзілі больш за дзвесце саджанцаў клёнаў і елак як сімвал памяці Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее

  • Спортам трэба жыць Ганна Мельнік Фота аўтара, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 03 апреля 2019 10:37 ОбществоСпорт Беларуская

    Развіццё спорту ў нашай краіне заўсёды было сярод прыярытэтных задач. Хто працягне гэтую слаўную традыцыю і будзе дастойна прадстаўляць сваю радзіму на міжнародных турнірах? Гэтае пытанне задаецца на многіх пасяджэннях пры прэзідэнце краіны Аляксандры Лукашэнка, не стала выключэннем “Вялікая размова з Прэзідэнтам”.  Подробнее

  • Адзіны лёс, на чатырох падзелены Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 26/2019 от 03 апреля 2019 03 апреля 2019 09:08 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Хто зазірнуў у вочы ліхалеццю, да скону помніў гэты жорсткі погляд. Нават у выпадку, калі сам не бываў на фронце, але атрымаў у рукі пахавальны ліст па родным чалавеку. З той горкай памяццю ўдовам і сіротам даводзілася век свой векаваць… Подробнее

  • У трагедыі дзіцячы твар Наталля Пархомчык, Пухавіцкія навіны 2019-04-03 от 03 апреля 2019 03 апреля 2019 09:06 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны… Іх шмат на нашай зямлі. Мы прыходзім да іх, чытаем прозвішчы тых, у каго вайна забрала  жыццё. Альбо проста лічбы, разумеючы, што за кожнай з іх — нейчы абарваны лёс.

    Самая жудасная лічба ў нашым раёне — на помніку ва ўрочышчы Папова  Горка: 1260 жыхароў раёна яўрэйскай нацыянальнасці, у якіх акупанты забралі жыццё. Імёнаў там няма. І гэта несправядліва. Подробнее

  • За вясновым настроем — на канцэрт Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 24 от 03 апреля 2019 02 апреля 2019 12:03 Общество Беларуская

    Вясна ўступае ў свае правы, але мы пакуль не спяшаемся здымаць цёплыя шалікі і паліто. Палохаюць нас пакуль капрызы надвор’я, ды і славуты вясновы авітаміноз. Удыхнуць на поўную моц красавіцкага сонейка і атрымаць магутную порцыю добрага настрою нам абяцае канцэртная праграма “Вясновыя рытмы”. Хто ж збіраецца абудзіць нас ад зімовага сну?
    Подробнее

  • 1 красавіка — Міжнародны дзень птушак Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 23 от 30 марта 2019 01 апреля 2019 09:46 Общество Беларуская

    З’яўленне гэтага экалагічнага свята цесна звязана з “Сусветнай Канвенцыяй аб ахове птушак, карысных у сельскай гаспадарцы”, якая ўступіла ў сілу 12 снежня 1905 года. Подробнее

  • 90-гадоваму Аляксандру Козелу часта ўспамінаюцца маляўнічыя куточкі роднай Брагіншчыны і яе добрыя людзі Ніна СІНІЛАВА, Маяк Палесся №13 от 29 марта 2019 29 марта 2019 11:49 Общество Беларуская

    Аляксандр Іванавіч і яго жонка Глафіра Аляксееўна сваё жыццё прысвяцілі навучанню і выхаванню вясковых дзяцей. Ва ўсіх школах, дзе працавалі, у іх калег і грамадскасці, вучняў і  бацькоў засталіся прыемныя ўспаміны аб гэтай дружнай сям’і. Подробнее

  • У Брагінскім раёне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Валянціна БЕЛЬЧАНКА, Маяк Палесся №13 от 29 марта 2019 29 марта 2019 11:31 Общество Беларуская

    Яшчэ, здаецца, некалькі сонечных, цёплых дзён – і вясна ўпрыгожыць наваколле першай зелянінай, напоўніць яго спевамі пералётных птушак, разалье белы кіпень па садах. Час абнаўлення і ў прыродзе, і ў населеных пунктах. Подробнее

  • На Минщине проходит республиканская профилактическая акция «Будь примером своему ребенку!» Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 22 от 27 марта 2019 27 марта 2019 11:01 Общество Беларуская

    22 сакавіка, напярэдадні вясенніх канікул, у Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Книга – мой спутник, мой друг”. Тут сабраліся вучні 3-4 класаў сярэдняй школы № 2. Подробнее

  • І зноў Аміна першая Ірына Ляўкова, Чырвоны Кастрычнік 01/2017 от 21 января 2017 27 марта 2019 09:23 Общество Беларуская

    Аміна Назарава — пераможца абласнога конкурсу «Ведай родную мову» Подробнее

  • Мелодыі роднага краю Вераніка Філановіч, Пастаўскі край 24/2019 от 23 марта 2019 25 марта 2019 09:32 Культура Беларуская

    Такую мілагучную назву мела імпрэза, якая адбылася ў сярэдзіне сакавіка ў Доме рамёстваў «Стары млын» і была прысвечана Году малой радзімы.

      Подробнее

  • За зялёны гарошак — аўтамабіль «Джылі» выйграла сям’я Парнюшка з Хаціл Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 24/2019 от 23 марта 2019 25 марта 2019 09:31 Общество Беларуская

    Для Насці мінулы аўторак быў звычайным днём.  Подробнее

  • Знайшлі ў сажалцы Алена Шапавалава, Пастаўскі край 24/2019 от 23 марта 2019 25 марта 2019 09:29 Происшествия Беларуская

    19 сакавіка ў сажалцы каля кафэ “Церамок”, што ў мікрараёне 5 гарадка ў райцэнтры, супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў знайшлі труп мужчыны. Подробнее