Язык: Беларуская

  • Моладзь Міншчыны аб’яднаў «Васільковы вянок» Дарья РЯБЦЕВА., Голас Любаншчыны 34/2019 от 23 августа 2019 23 августа 2019 08:46 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вуліца Турыстаў з’явілася на тры дні на адной з прыстаней ракі Волмы непадалёку ад вёскі Іванічы Чэрвеньскага раёна. На ёй можна было налічыць 17 двароў. У кожным устанавілі пяць і больш намётаў. Жыхарамі вуліцы сталі каля 300 чалавек, якія прыехалі з розных куточкаў сталічнага рэгіёна. Подробнее

  • Яблычны Спас і дзень нараджэння вёскі ў Бабічах Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 23 августа 2019 от 23 августа 2019 23 августа 2019 09:04 Культура Беларуская

    Яблычны Спас у народным календары адзначаецца як адно з першых святаў ураджаю. А ў Бабічах ужо ў 13 раз у гэты дзень праходзіць свята вёскі. Подробнее

  • 20 жніўня жыхарам Брагінскага раёна ўручылі ключы ад кватэр у новым пяціпавярховым доме Вольга ПАЛЯШЧУК, Маяк Палесся Маяк Палесся №34 от 23 августа 2019 23 августа 2019 10:01 Общество Беларуская

    Новабудоўля прапісалася ў Брагіне па вуліцы Гагарына, 42Г. Яе смела можна назваць домам для мнагадзетных: у 30  з  40 кватэр будуць жыць сем’і, у якіх выхоўваецца як мінімум трое дзяцей. І гэтага дня яны сапраўды чакалі з нецярпеннем. Подробнее

  • Змагаліся за званне “Уладара сяла” Ірына Міклаш, Бераставіцкая газета № 65 от 20 августа 2019 20 августа 2019 11:17 Общество Беларуская

    У аграгарадку Пархімаўцы Бераставіцкага раена прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2019». Арганізатарамі выступілі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Подробнее

  • Стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці прайшла на базе Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Святлана Магілеўчык, Зара над Друццю № 62 (10525) от 10 августа 2019 13 августа 2019 10:35 Общество Беларуская

    Двухдзённая стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці прайшла 8-9 жніўня на базе Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў.

    Варта адзначыць, што ідэалагічныя работнікі з усёй вобласці часта завітваюць у Бялынічы. Ёсць у нас чаму павучыцца і што паказаць гасцям, калегам.

    Тэмай гэтага мерапрыемства стала развіццё вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы ў сістэме выхавання любові да малой радзімы, грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму. Подробнее

  • "Уладар сяла-2019": кіраўчане — лепшыя на Магілёўшчыне! Таццяна МАІСЕЕНКА, Кіравец 62/2019 от 13 августа 2019 13 августа 2019 11:00 Общество Беларуская

    У першай дэкадзе жніўня ў раённым цэнтры Круглае прайшоў абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Абсалютнымі пераможцамі на ім сталі нашы землякі — сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы.

    Арганізатарам мерапрыемства выступіў Магілёўскі абласны камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і Круглянскага райвыканкама.

    На гэты раз у імправізаванай беларускай вёсцы, якая разгарнулася ў парку культуры і адпачынку Круглага, “пасяліліся” дзесяць самых актыўных і творчых маладых сем’яў з розных куточкаў Магілёўшчыны. Усе — пераможцы раённых этапаў конкурсу. Кожная са сваімі традыцыямі, дасягненнямі і захапленнямі. Галоўная ўмова — узрост да 31 года, пражыванне на тэрыторыі сельскай мясцовасці, праца ў сельгасарганізацыі не менш 3 гадоў.

    Сям’я Фядотавых з аг.Барчыцы — прыклад таго, як можна рэалізаваць сябе на вёсцы. У КСУП “Барчыцы-агра” галава сям’і, былы дэсантнік, ураджэнец суседняй вёскі Падлешчанка Васіль Фядотаў працуе не першы год. Прыехаў па размеркаванні пасля Бабруйскага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага кале­джа. Смела браўся за любую работу. А пасля службы ў арміі асвоіў адну з самых запатрабаваных у сельскай гаспадарцы прафесій: стаў высокакласным спецыялістам — тэхнікам па штучным асемяненні жывёлы. У гаспадарцы яго цэняць за працавітасць, адказнае стаўленне да справы, кампетэнтнасць і сумленнасць. Такі ж характар і ў яго жонкі Кацярыны. Гэта зараз яна знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: малодшаму з трох дзяцей Фядотавых Ільюшу мінуў годзік. А дагэтуль не па чутках была звязана з сельскай гаспадаркай, працавала спецыялістам па ўліку на малочна-таварнай ферме.

    Гордасць бацькоў — дзеці. Адзінаццацігадовы Мікіта ўжо добры памочнік у вядзенні дамашняй падсобнай гаспадаркі. А яна ў сям’і, нягледзячы на малады ўзрост гаспадароў, значная: куры, свінні, трусы, бычкі на дарошчванні. А яшчэ клопату і працавітых рук патрабуе агарод, бо ўсю гэтую жыўнасць карміць трэба! Справамі старэйшых актыўна цікавіцца і пяцігадовы Ваня, дапамагае чым можа.

    Але не толькі вытворчыя паказчыкі ды працавітасць сям’і сталі залогам яе поспеху ў конкурсе. З гонарам пераадолець раённы этап, а зараз стаць лідарамі на абласным узроўні дапамаглі згуртаванасць, еднасць інтарэсаў, творчы падыход літаральна да ўсяго. Дарэчы, тон у апошнім задае гаспадыня дома Кацярына. І калі толькі паспявае за ўсёй мітуснёй і загружанасцю па дому займацца яшчэ і рукадзеллем, толькі дзіву даешся! Між тым пакоі іх дома багата ўпрыгожаны рознымі падзелкамі, змайстраванымі ўмелымі рукамі маладой жанчыны. Сярод усёй гэтай разнастайнасці нямала творчых работ, выкананых старэйшым сынам. Ён пераймае ўсё лепшае ад таты і мамы. Не раз станавіўся ўдзельнікам унутры­школьных і раённых выстаў і конкурсаў дзіцячай самадзейнай творчасці. Вось і на суд журы конкурсу “Уладар сяла” сям’я таксама прадаставіла свае па­дзелкі.

    Наогул, у Фядотавых нямала розных дыпломаў і грамат, якія яны беражліва захоўваюць у сваім дамашнім архіве. Сярод іх — за перамогу бацькі ў прафесійных раённых і абласных конкурсах.

    Жыве маладая сям’я ў аг.Барчыцы ў доме, які ім выдзеліла гаспадарка. Фядотавы не толькі ўмеюць старанна працаваць, але вельмі любяць разам бавіць вольны час. На жаль, яго ў гаспадара сям’і застаецца вельмі мала: адказны ўчастак работы ў гаспадарцы, клопаты па дому. Тым не менш, з усім Васіль спраўляецца і доказам гэтаму поспехі на асноўнай рабоце, хатні дабрабыт і сам факт удзелу, а тым больш — перамогі ў такім прэстыжным і складаным конкурсе, як “Уладар сяла”! А сам Васіль прызнаецца, што пасля напружанага працоўнага дня адзіная аддушына — вялікая сям’я. А з ёю ніколі не засумуеш!

    Не сумна было і падчас конкурсу ў Круглым! Удзельнікам былі прапанаваны разнастайныя творчыя, спартыўная і кулінарныя іспыты. Традыцыйна конкурсная праграма пачалася з візітных картак сем’яў-удзельніц “Вітаем па-беларуску”. Размова ішла аб адным з дзён сям’і, яе традыцыях, захапленнях, адпа­чынку.

    Арганізатары конкурсу зрабілі акцэнт на захаванне традыцый беларускай вёскі. Таму яго

    ўдзельнікам для паспяховага выканання заданняў трэба было не толькі валодаць пэўнымі навыкамі сялянскай працы, але і прадэманстраваць зладжанасць, разуменне адзін аднаго з паўслова.

    У конкурсе “Па дровы” маладыя сем’і паказалі як умеюць пілаваць, секчы і складваць дровы, запрагаць каня — у конкурсе “Сіўка-бурка”. У жартаўлівай спартыўнай эстафеце на спрытнасць муж і жонка па чарзе выконвалі розныя заданні. Так, Кацярына з дапамогай карамысла напаўняла бочку вадой і забівала малатком цвікі ў беравяно, а Васіль прадэманстраваў майстэрства ў ваджэнні садовай тачкі і спавіванні лялькі. Падчас выставы журы ацэньвала дасягненні канкурсантаў у сямейнай гаспадарцы, працы і вучобе.

    У якасці хатняга задання канкурсанты былі павінны падрыхтаваць відэаролікі аб сваіх сельскагаспадарчых падвор’ях. Ролік сям’і Фядотавых па выніках інтэрнэт-галасавання быў прызнаны лепшым. Слушную дапамогу ў яго падрыхтоўцы аказаў супрацоўнік рэдакцыі раённай газеты Максім Мікешын. За што Васіль і Кацярына яму вельмі ўдзячныя.

    Праект “Уладар сяла” скіраваны на ўздым прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, умацаванне сямейных традыцый і папулярызацыю беларускіх гісторыка-культурных каштоўнасцей. Усе сямейныя каманды-ўдзельніцы, якія прыехалі ў гэты дзень у Круглае, каб пазмагацца за ганаровы тытул, у поўнай меры адчулі дух конкурсных прыгод, мелі магчымасць пашырыць кола знаёмстваў, набрацца пазітыву. А фіналісты, да таго ж, атрымалі каштоўныя і памятныя падарункі. Сям’я Фядотавых, як самая творчая, добразычлівая, дружная і зладжаная ў рабоце, будзе прадстаўляць Магілёўшчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу.

    Таццяна МАІСЕЕНКА. Подробнее

  • Цудоўны дзень у фальварку мінулага Людмила Ребковец, Полесская правда № 65 (13217) от 14 августа 2019 13 августа 2019 16:01 КультураОбщество Беларуская

    Народнай творчасцю, у тым ліку традыцыйнымі палескімі песнямі, танцамі, абрадамі, сёння цікавіцца ўсё больш людзей. Мудрасць продкаў, захаваная ў культурнай спадчыне, дапамагае ў віры сучаснасці не згубіць сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці. Адзін раз на год Піншчына прыадчыняе цудоўны куфэрак народнага багацця, вітаючы гасцей на свяце «Фальварак мінулага». Подробнее

  • Ёсць тысяча! Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 62/2019 от 03 августа 2019 05 августа 2019 11:09 Общество Беларуская

    Паведаміла раніцай у мінулы чацвер старшыня прафкамітэта ААТ «Камайскі-агра» Юлія Селівёрстава вадзіцелю Паўлу Кеўлічу. У лік першых тысячнікаў раёна Павел увайшоў другі год запар. Подробнее

  • Незаменныя памочнікі Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 62/2019 от 03 августа 2019 05 августа 2019 11:09 Общество Беларуская

    Раней у перыяд жніва ў ААТ «Ярэва-агра» на зерняскладзе дапамагалі жыхары Столінскага раёна, якія спецыяльна бралі водпуск на асноўнай рабоце і накіроўваліся ў Ярэва.  Два гады таму ад прыезджых адмовіліся. Подробнее

  • Урачыстасць для выратавальнікаў Светлана МИГУН., Голас Любаншчыны 31/2019 от 02 августа 2019 05 августа 2019 16:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На мінулым тыдні па ўсёй краіне выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы. Ва ўсіх падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды. Подробнее

  • Уборка зерневых і зернебабовых стартавала! Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 57/2019 от 17 июля 2019 05 августа 2019 10:20 Общество Беларуская

    У мінулую нядзелю пасля абеду поле каля Мацуроў у ААТ «Навасёлкі-Лучай» сваім рокатам абудзілі камбайны — Віталій Смолка і Артур Вартазаран прыступілі да ўборкі азімай пшаніцы. Подробнее

  • Свята кавальства «Крашынскі перазвон» стане брэндавым мерапрыемствам? Мiхаiл Шубiч, Наш край 58\2019 от 31 июля 2019 31 июля 2019 18:59 Культура Беларуская

    Тры гады таму ў аграгарадку «Крошын» Баранавіцкага раёна быў пакладзены пачатак святу рамёстваў і фальклору пад назвай «Крашынскі перазвон». Подробнее

  • Непрадказальным выдаўся сёлетні ліпень… Ирина БУДЬКО, Шлях перамогі №57/2019 от 31 июля 2019 31 июля 2019 10:13 Общество Беларуская

    Непрадказальным выдаўся сёлетні ліпень: то пякло да знямогі сонца, а то выпадалі дажджлівыя дні, якія ў гарачую ўборачную пару дадавалі хлебаробам клопату. Вось і мінулыя выхадныя былі надзвычайна кантрастнымі – у суботу мачыла, а ў нядзелю, як кажуць, сушыла. Спрыяльнае для ўборкі зерневых надвор’е прастаяла ў панядзелак, калі мы наведаліся ў ААТ «Райаграсэрвіс». Подробнее

  • “Праца ў полі – мая стыхія”: механізатар КСУП "Макараўцы" занесены на Дошку гонару Бераставіцкага раёна Анжаліка Дудко, Бераставіцкая газета №58 от 27 июля 2019 30 июля 2019 10:32 Экономика Беларуская

    Прафесія земляроба на вёсцы заўсёды была адной з самых паважаных і ганаровых. Для таго, каб радаваў ураджай і ладзілася праца, трэба, у першую чаргу, любіць зямлю і ў дасканаласці валодаць тэхнікай. Такой пазіцыі і прытрымліваецца механізатар КСУП «Макараўцы» Віктар Ляховіч. З надыходам пасяўной, а пазней уборачнай кампаніі, імя гэтага працавітага і добрасумленнага работніка на старонках «Бераставіцкай газеты» можна сустрэць даволі часта. Віктар Эдвардавіч — перадавік прадпрыемства, чалавек вельмі адказны і старанны, які па-сапраўднаму хвалюецца за сваю працу.  Подробнее

  • Расце кагорта тысячникаў на Кіраўшчыне Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 58|2019 от 30 июля 2019 30 июля 2019 10:26 Общество Беларуская

    З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які  намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, «на пяткі» перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.

    З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.

    У мінулую пятніцу ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі «Рассвета»: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа — лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.

    Аляксандр ХАХЛОЎ.

    Фота аўтара. Подробнее

  • Расце кагорта тысячникаў на Кіраўшчыне Аляксандр ХАХЛОЎ, Кіравец 58|2019 от 30 июля 2019 30 июля 2019 10:26 Общество Беларуская

    З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які  намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, «на пяткі» перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.

    З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.

    У мінулую пятніцу ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі «Рассвета»: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа — лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.

    Аляксандр ХАХЛОЎ.

    Фота аўтара. Подробнее

  • З верай і любоўю да людзей адзначыць важкі юбілей Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 57/2019 от 24 июля 2019 30 июля 2019 09:40 Калейдоскоп Беларуская

    Заўтра Лідзія Адамаўна Буза з Гарэлак адзначыць 80-годдзе. Свой юбілей жанчына сустракае ў атачэнні дзяцей, унукаў і праўнука, добрых знаёмых і сяброў. Напярэдадні свята мы разам пагарталі яе жыцця старонкі, напоўненыя ратнай працай, шчырай адданасцю свайму краю, штодзённымі клопатамі аб родных і блізкіх, вялікім аптымізмам, верай, надзеяй і любоўю. Подробнее

  • На парадку дня - работа Лужкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Райчонак, Кліч Радзімы 60/2019 от 27 июля 2019 30 июля 2019 10:03 Общество Беларуская

    Мясцовая ўлада заўсёды надае вялікую ўвагу навядзенню парадку на зямлі ў гарадскім пасёлку, аграгарадках, вялікіх вёсках і самых маленькіх населеных пунктах. Ад гэтага залежаць узровень жыцця насельніцтва, яго дабрабыт.

    19 ліпеня на базе Лужкаўскага сельскага Савета прайшоў раённы выязны семінар. Яго мэтай стаў абмен вопытам па арганізацыі работы сельскіх Саветаў дэпутатаў з насельніцтвам, з сельгаспрадпрыемствамі, арганізацыямі раёна ў плане навядзення парадку на зямлі. Закранулі таксама пытанні функцыянавання работы ўстаноў сацыяльнай і вытворчай сфер, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Узначальваў работу семінара старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і служб раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Подробнее

  • Параіліся з народам Міхась КАРПЕЧАНКА, Зара над Друццю № 58 (10521) от 27 июля 2019 30 июля 2019 10:24 Общество Беларуская

    У чацвер у Цэнтры культуры прайшла сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатоля ШЧУПЛЯНКОВА з насельніцтвам горада, у якой таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ключавых служб, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алег ПІШЧАНКА.

    Звяртаючыся да бялынічан, а гэта былі самыя нераўнадушныя да праблем горада жыхары райцэнтра з актыўнай грамадскай пазіцыяй, кіраўнік раёна запрасіў усіх іх на актыўны дыялог. Подробнее

  • У гасцях – як дома Уладзімір Шык, Пастаўскі край 60/2019 от 27 июля 2019 29 июля 2019 17:00 Спорт Беларуская

    «Дзвіна-Барс» (Верхнядзвінск)—«Паставы-ПМЦ» — 0:3 Подробнее

  • Амаль кілаграмовыя веліканы Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 60/2019 от 27 июля 2019 29 июля 2019 17:04 Сад и огород Беларуская

    Пастаўчанка Іна Бабчук — цудоўная гаспадыня. Пастаянна любуюся парадкам каля яе дома па вуліцы Чырвонаармейскай. А нядаўна, заглянуўшы па справах, убачыла ў цяпліцы агуркі-веліканы. Подробнее

  • Лілася песня над Навасадамі Варвара ЮРКЕВИЧ, Чырвоны прамень 54/2019 от 09 июля 2019 23 июля 2019 23:03 Культура Беларуская

    Гэты дзень жыхары вёскі Навасады запомнілі надоўга. Не дзіва, бо ў дадзеным населеным пункце адбылося сапраўднае свята. Арганізавалі яго ААТ «Проземле-Агра», Празямлянскі сельвыканкам і, вядома ж, культработнікі (з мясцовага клуба і ГДК райцэнтра). Вяскоўцам зрабілі цудоўны падарунак. «Я тут нарадзіўся. І край мне гэты дарагі» – такую назву насіла мерапрыемства. Дзень вёскі Навасады праходзіў цікава. Гучалі песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў, экспанавалася выстава народнай творчасці, не абышлося без падарункаў. Ушанавалі чалавека вельмі паважанага – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Мікалаевіча Парцянку. Добрыя словы былі сказаны пра старэйшыну Уладзіміра Булыну.  Подробнее

  • Святы Кузьма сярпы робіць... Алина Большакова, Полацкі веснік 14618/Полацкі веснік от 23 июля 2019 23 июля 2019 11:33 Общество Беларуская

    Весела і цікава ў аграгарадку Зялёнка прайшло летняе народнае свята «Кузьмінкі». Яно адбылося ў гонар пачатку сенакосу, на якім славілі святых Кузьму і Дзям’яна. Зялёнкаўцы шануюць спадчыну сваёй мясцовасці, штогод адзначаюць «Кузьмінкі» і з вялікім задавальненнем узгадваюць старадаўнія традыцыі. Подробнее

  • ПЕРШЫ ТЫСЯЧНІК ВОБЛАСЦІ Вячеслав Колодынский, Браслаўская звязда 56/2019 от 20 июля 2019 23 июля 2019 14:18 ОбществоЭкономика Беларуская

    У чацвер вечарам тысячная тона збожжа лягла ў бункер «Нью Холанда» пад кіраваннем Сяргея Зелянкевіча, які ўжо больш за 10 дзён малоціць пшаніцу на палетках «Бярозавага краю».
    Подробнее

  • Зацверджаны Комплексны план развіцця Бялыніцкага раёна на 2019-2020 гады Міхась КАРПЕЧАНКА, Зара над Друццю № 56 (10519) от 20 июля 2019 23 июля 2019 08:37 Общество Беларуская

    На пасяджэнні райвыканкама, пасля дэтальнага і глыбокага абмеркавання, быў зацверджаны Комплексны план развіцця Бялыніцкага раёна на 2019-2020 гады. Адной з ключавых яго задач з’яўляецца выхад на штомесячны ўзровень заработнай платы ў 1 тысячу рублёў. Подробнее