Спрыяльныя ўмовы надвор’я далі старт ранняй веснавой пасяўной кампаніі. Для механізатараў пачалася гарачая пара, і кожная хвіліна ў іх зараз на ўліку, таму перапынак у напружаным працоўным дні можна зрабіць толькі на гарачы абед, які, як правіла, дастаўляюць прама ў поле.
Якім чынам арганізавана сістэма харчавання ў СВК “Калгас “Радзіма”, расказалі журналісту райгазеты “Зара над Друццю” ў калгаснай сталовай. Подробнее
75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне для ўсіх нашых землякоў — асаблівая дата. На беларускай зямлі здзейснена столькі по-дзвігаў і праліта столькі крыві! Таму зусім не дзіўна, што нягледзячы на дзесяцігоддзі, што мінулі пасля 1944 года, памяць пра Вялікую Айчынную вайну жыве ў сэрцах нашчадкаў ветэранаў.
Гэтаму спрыяе вялікая патрыятычная работа, якая праводзіцца са школьнікамі і студэнтамі. Напярэдадні такой важнай для нас даты гэтая работа вядзецца асабліва актыўна. Подробнее
У раёне зараз вядзецца актыўнымі тэмпамі масавая сяўба ранніх яравых культур, бо яшчэ дазваляюць тэрміны агратэхнічных мерапрыемстваў. Амаль што на палове з запланаваных 4466 гектараў палеткаў ужо пасеялі яравыя зерневыя. Надвор’е спрыяе, бадзёры настрой аграрыяў на працу таксама ўплывае на якасць зробленай працы. Подробнее
Усё часцей таленавітыя маладыя людзі Кобрыншчыны свядома выбіраюць у якасці жыццёвага шляху працу на роднай зямлі. Пацвяджэннем гэтаму стала сустрэча са спецыялістамі аграпрамысловага комплексу, якія нягледзячы на малады ўзрост ужо паспелі зарэкамендаваць сябе з найлепшага боку і былі залічаны ў перспектыўны кадравы рэзерв райвыканкама. Як жывецца маладым у сельскагаспадарчых арганізацыях Кобрыншчыны і якія людзі сёння карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – у нашым матэрыяле. Подробнее
На першы погляд, штосьці агульнае паміж Міхаілам Фёдаравічам Булойчыкам і Нінай Віктараўнай Толкач знайсці цяжка. Ну, хіба што ўсё жыццё працавалі ў сельскай гаспадарцы і зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Але гэта не зусім так. Подробнее
На працягу мінулага года праходзіў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю фізкультурна-азда-раўленчай работы сярод членаў галіновага прафсаюза і іх дзяцей у пярвічных прафсаюзных арганізацыях устаноў адукацыі Жабінкаўшчыны. Подробнее
Горад над Бугам сёлета адзначыць сваё тысячагоддзе. З гэтай нагоды закладзены аднайменны парк. Жыхары Жабінкі — горада-спадарожніка Брэста — унеслі свой уклад у стварэнне гэтага парку. Так, дэлегацыя Жабінкаўшчыны пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага ў аўторак высадзіла тут 20 елачак і столькі ж сосенак. Подробнее
Другі год запар з нагоды ўшанавання памяці ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аляксандравіча Скіпара ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе, якая носіць яго імя, праходзіць конкурс чытальнікаў. Подробнее
Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Мікалай Барысевіч, мастак Валенцій Ваньковіч, кампазітар Мікола Равенскі, тайны фінансіст Кастрычніцкай рэвалюцыі Аляксандр Гельфанд, больш вядомы як Парвус… Гэтыя і многія іншыя імёны добра вядомы ўсяму свету. Яны — гонар Бярэзіншчыны, слаўныя старонкі гісторыі нашай малой радзімы. Аб’ядноўвае гэтых людзей і яшчэ адна “прапіска”. Усе яны – славутыя вучоныя і творцы, а таксама малавядомыя змагары за свабоду роднага краю і шчырыя працаўнікі – знайшлі агульную “прапіску” на старонках гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Бярэзінскі раён”. Гэта адзінае, найбольш поўнае і ўнікальнае выданне пра гісторыю нашага раёна – памятную, слаўную, незабыўную і малавядомую. Подробнее
Андрэй Зялёнка – карэнны случчанін, тут, у Слуцку, закончыў школу і Слуцкі дзяржаўны каледж, у 2001 годзе ўладкаваўся на працу ў адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі цукроварафінадны камбінат». З таго часу, з перапынкам на службу ў арміі, і працуе на гэтым прадпрыемстве.
ЯКОЕ свята мы адзначаем першага красавіка? Пагадзіцеся, занадта лёгкае пытанне, бо ўсе ведаюць, што гэта — Дзень гумару. Але і не толькі! Менавіта ўсамым пачатку красавіка ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень птушак. У Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі пра гэта ведаюць. На базе школы дзейнічае клуб “Крылаты дазор” грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, па ініцыятыве якога ўвесь сакавік праходзіла экалагічная дабрачынная акцыя-конкурс “Кожнай птушцы — свой дом”. Подробнее
Падзеі адбыліся ў бягучым годзе.
7 лютага ў вёсцы Пруднікі ў
адным з дамоў успыхнуў пажар. У палоне дыму апынулася гаспадыня, якая жыве адна. Па ўдалым збегу абставін пра здарэнне даведаўся электраманцёр Крывіцкага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта раёна электрычных сетак Віталій Фарына. Віталій Іосіфавіч не задумваючыся кінуўся ў задымленае
памяшканне. Рызыкуючы сваім жыццём, вывеў бабулю на свежае паветра. Подробнее
Нядаўна ў Мядзельскім РЦК прайшоў раённы этап традыцыйнага конкурсу “Мнагадзетная сям’я года Міншчыны”. Пераможца будзе прадстаўляць наш сінявокі Нарачанскі край на занальным абласным мерапрыемстве.
Ініцыятарамі правядзення конкурсу выступілі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённы савет
грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” пры актыўнай падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел
тры сям’і — са Сваткаўскага,
Княгінінскага і Нарацкага сельсаветаў. Подробнее
Пад такім лозунгам з 13 па 20 красавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу». Подробнее
У той дзень механізатар ААТ «Хацілы-агра» Анатолій Мезін працаваў у полі, якое знаходзіцца побач з домам. Подробнее
Для варшавяніна Юліуша Мілішкевіча гэта гісторыя пачалася 20 гадоў назад і працягваецца па сёння — гісторыя адкрыцця невядомых раней старонак жыцця яго роднага дзядулі па бацькавай лініі — выхадца з Пастаўшчыны. Подробнее
На мінулым тыдні ў СШ №4 распачалі рэалізацыю патрыятычнага праекта «Вялікая Айчынная вайна — урокі памяці», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Подробнее
Жыхары Бялыніччыны далучыліся да рэспубліканскага экалагічнага праекта “Парк сямейных дрэў”, які стартаваў у нашай вобласці напрыканцы сакавіка. У рамках яго ў Месяцавым парку райцэнтра на мінулым тыдні закладзена Алея сямейных дрэў.
Саджанцы, прадастаўленыя ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, рыдлёўкі і шыльды з прозвішчамі сем’яў былі прыгатаваны загадзя і чакалі бялынічан. Ганаровая місія – пасадзіць першыя дрэўцы, стаць “адкрывальнікам” новай алеі – выпала адразу дзесяці сем’ям. Моцным, дастойным, на якіх можна раўняцца. Подробнее
Кожную вясну, калі сыходзіць снег, работнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях сутыкаюцца з праблемай загарання сухой расліннасці. Подробнее
— Дарожнае адзенне складаецца з двух слаёў: першы — пясочны, другі — умацаваны сумессю С-2. Подробнее
На мінулым тыдні на Пастаўшчыне прыступілі да яравой сяўбы. Першымі вывелі ў поле сеялкі хлебаробы сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра». Подробнее
У мінулую сераду ў раёне працавала група тэхнічных інспектараў абласных галіновых камітэтаў прафсаюза. Подробнее