Дабрабыт кожнага дома і кожнай сям’і ў многім залежыць ад зладжанай і сістэмнай дзейнасці працаўнікоў жыллёва-камунальнай сферы. Вода- і цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне, капітальны рамонт шматкватэрных дамоў, збор, вываз і ўтылізацыя адходаў, падтрыманне парадку ў населеных пунктах, азеляненне вуліц, мантаж і абслугоўванне прыбораў уліку цяпла і вады – вось спектр асноўных сфер дзейнасці працаўнікоў БУКП “Жылкамгас”. Даступнасць і якасць усіх камунальных паслуг забяспечваюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Подробнее
ІНШЫ чалавек доўга блукае па жыццёвых сцяжынках, пакуль
знойдзе справу, да якой ляжыць душа. А ёсць людзі, якія адразу
выбіраюць сабе прафесію, а потым добрасумленна працуюць, прыносячы карысць дзяржаве.
Менавіта да такой катэгорыі адносіцца і Алена Пуставая, якая завіхаецца на
Нарачанскім вытворчым участку ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат». Подробнее
Наўрад ці знойдзеш сёння галіну найбольш запатрабаваную, чым жыллёва-камунальная гаспадарка, ад работы якой залежыць стварэнне камфортных умоў пражывання грамадзян, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, аб’ектаў культурнай і сацыяльнай сфер.
Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі начальніка Кіраўскага УКП “Жылкамгас” Сяргея Марцючэнку расказаць аб працоўных буднях камунальнікаў і іх планах на перспектыву.
— Сваю працу мы адрасуем людзям, і яна запатрабаваная. Работнікі камунальнай службы нясуць адказнасць за забеспячэнне жыццядзейнасці як горада, так і ў цэлым раёна. Парадак на вуліцах і ў дварах, цяпло ў кватэрах і адміністрацыйных будынках прадпремстваў і ўстаноў, шырокі спектр аказваемых грамадзянам паслуг ужо сталі для многіх звыклымі рэчамі. У будні і ў святы камунальнікі імкнуцца забяспечыць грамадзянам дастойныя ўмовы пражывання, адпачынку. З кожным годам пералік аказваемых нашымі работнікамі паслуг павялічваецца.
Сваё прафесійнае свята мы сустракаем з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Адразу скажу, што для іх дасягнення калектыў добра папрацаваў. Так, на 11,5% у параўнанні з 2017 г. павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ і паслуг), на аднаго сярэдняспісачнага работніка гэты паказчык павялічыўся на 14,8% у параўнанні з пазалеташнім значэннем. Рэнтабельнасць продажу склала 6,3% (у 2017 г. — 2,3%). Выканалі мэтавы паказчык па энергазберажэнні. Зніжэнне ўзроўню затрат летась склала -4,7% (у 2017 г. ён быў -0,9%). Усе гэтыя дасягненні дазваляюць нам з аптымізмам глядзець у будучыню, а таксама прымушаюць яшчэ больш працаваць над паляпшэннем фінансавага стану прадпрыемства.
Хачу адзначыць, што пастаянна шукаем спосабы эканоміі сродкаў. Адзін з асноўных шляхоў — мадэрнізацыя камунальных аб’ектаў, замена састарэлага стратнага абсталявання. Напрыклад, летась завяршылі рэканструкцыю кацельні “МПМК-255”, зараз вядуцца такія ж работы на кацельні “Цэнтральная”. Гэта дазваляе дабіцца эканоміі электраэнергіі і газу, больш выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва. Увогуле, стараемся замяняць абсталяванне на нашых аб’ектах на менш энергаёмістае. Займамся заменай зношаных цеплавых сетак, што таксама дазваляе скараціць затраты. Працуем над абнаўленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства: зараз разглядаем пытанне аб набыцці аўтамабіля для збору смецця вялікай умяшчальнасці, што дазволіць нам хутка і з найменшымі затратамі абслугоўваць тэрыторыю раёна па вывазу цвёрдых камунальных адходаў.
Ушчыльную займаемся рэалізацыяй праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” у межах якой вядуцца работы па пракладцы новай вадаправоднай сеткі. Значныя аб’ёмы ўжо выкананы, хутка многія кіраўчане, пражываючыя ў прыватным сектары, будуць мець магчымасць карыстацца цэнтральным водаправодам з вадой добрай якасці з водазабора “Малінаўка”. Сёлета будзем далей рамантаваць водаправодную сетку ў Баравіцы.
Працягваем работу па закрыцці і рэкультывацыі міні-палігонаў. Засталіся два такіх аб’екты — у Валосавічах і Харлапавічах. У Падсёлах міні-палігон закрыты, хутка плануем распачаць работы па навядзенні тут парадку і перадачы земляў ў сельскагаспадарчы абарот, як гэта было зроблена летась у Лёўкавічах.
Ужо можна сказаць, што ацяпляльны сезон 2018-2019 года прайшоў без збояў: жылы сектар, сацыяльныя аб’екты, будынкі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў у адпаведнасці з санітарнымі нормамі забяспечваліся цяплом. Значная заслуга ў гэтым спецыялістаў і работнікаў кацельнай гаспадаркі. Добрых слоў заслугоўваюць аператары і машыністы кацельных.
Значную ўвагу надаем эстэтычнаму выгляду жылых будынкаў. У мінулым годзе правялі капітальны рамонт 3-х жылых дамоў, сёлета гэтыя работы будуць працягнуты.
Па-ранейшаму асноўную ўвагу будзем надаваць навяденню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню горада і сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку ў межах Года малой радзімы. Пастараемся парадаваць кіраўчан і гасцей горада прыгожымі кветкавымі кампазіцыямі. Хутка будзем займацца пасадкай маладых дрэўцаў. Там, дзе раней высаджаныя загінулі, перасадзім новыя.
Зладжаная і прадукцыйная работа камунальнай службы залежыць ад добрасумленных адносін да даручанай справы кожнага члена нашага вялікага калектыву. Многія працуюць на прадпрыемстве дзесяцігоддзямі, добрасумленна выконваючы свае абавязкі. Ёсць і працоўныя дынастыі. Нашы работнікі актыўна займаюцца спортам, перамагаюць у розных спаборніцтвах і спартакіядах.
З нагоды прафесійнага свята трактарыст Сяргей Лазаковіч удастоены Ганаровай граматы ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама.
Добрасумленна выконваюць свае абавязкі вадзіцель Сяргей Ніканаў, які сёлета па выніках штогадовага раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2018 год прызнаны “Лепшым па прафесіі”, рабочая па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Наталля Бяляўская, аператар кацельні Віктар Габрусь, трактарыст Васіль Шарстабаеў, аператар дыспетчарскай службы Любоў Арэшка, бухгалтар Наталля Кушарбаева і многія іншыя.
Ва ўсіх сферах ЖКГ працуюць прафесіяналы сваёй справы, пачынаючы ад інжынерна-тэхнічнага саставу і заканчваючы рабочымі на кожным участку. Усе яны імкнуцца да таго, каб якасна прадастаўляць насельніцтву свае паслугі.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Крыху больш за два месяцы засталося да таго часу, калі для выпускнікоў школ празвініць апошні званок. І, напэўна, адно з самых актуальных пытанняў для іх зараз: дзе прадоўжыць навучанне? Безумоўна, да справы патрэбна падыходзіць сур’ёзна, каб не памыліцца ў выбары, бо ад гэтага залежыць далейшы жыццёвы шлях. Подробнее
Прыметы вясны ўсё болей адчувальныя, снежнага покрыва ўжо няма і ў паміне. А гэта значыць, шаноўныя случчане, пара прыступаць да капітальнай уборкі тэрыторый пасля зімы… Подробнее
7 сакавіка работнікі завода “Беліт” сабраліся ў актавай зале. Нагодай для гэтага паслужыла дата стварэння прадпрыемства і свята жанчын. Подробнее
Пад такой назвай з сакавіка па снежань бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці будзе рэалізоўвацца Подробнее
Галоўны прыз — Вялікі кубак — прывезлі варапаеўскія школьнікі з абласнога турніру па фінансавай пісьменнасці Подробнее
Пад пільным назіраннем медыкаўстан здароўя інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны Подробнее
У мінулы аўторак на тэрыторыі механічных майстэрань ААТ “Хацілы-агра” тэхніка “выстраілася” нібыта на парад — у гаспадарцы праводзіўся тэхнічны агляд. Подробнее
У мінулую пятніцу пастаўчанін Генадзій Зямчонак ледзьве паспяваў адказваць на тэлефонныя званкі. Подробнее
У мінулы чацвер у раённым Доме культуры ўладарыла класічная музыка: тут праходзіў IV адкрыты раённы конкурс юных піяністаў «Вясеннія ноткі». Подробнее
На мінулым тыдні радасная навіна прыйшла ў Пастаўскую дзіцячую школу мастацтваў Подробнее
Кожны дзень набліжае хлебаробаў да пачатку веснавых палявых работ. Подробнее
— Гэта дата была заснавана ў 1971 годзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй пры ААН Подробнее
З наступленнем цяпла актывізуецца работа па навядзенні парадку ў населеных пунктах, на вуліцах і прыдамавых тэрыторыях. Подробнее
15 сакавіка ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Подробнее
14 сакавіка на вучэбным палігоне Узброеных Сіл у Пячах адбылося надзвычайнае здарэнне. Подробнее
Па колькасці доўгажыхароў лідарам у Беларусі з'яўляецца Віцебская вобласць, сярод раёнаў — Глыбоцкі. Пастаўскі — на другім месцы. Подробнее
Сямёралепшыхшкольнікаўраёнаатрымаліпашпартываўрачыстайабстаноўцы. Подробнее
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2018 год падвялі ў мінулую пятніцу ў цэнтры культуры. Тут ушаноўвалі і адзначалі тых людзей, якія штодзённай і шчырай працай уносяць значны ўклад у развіццё раёна, вобласці і рэспублікі ў цэлым. Сімвалічна, што ўрачыстае мерапрыемства прайшло ў знамянальны для краіны дзень — 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Адзначаў гэта і старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў, які першым звярнуўся да бярэзінцаў і гасцей. Подробнее
15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, лепшыя прадстаўнікі моладзі Бялыніччыны ў рамках акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” атрымалі пашпарты на ўрачыстым мерапрыемстве ў РЦК.
Сёлета адзначалася юбілейная дата – 25 гадоў з дня прыняцця галоўнага дакумента краіны. Чвэрць веку беларусы пражылі ў міры, карыстаючыся замацаванымі ў Канстытуцыі правамі і выконваючы абавязкі перад дзяржавай і грамадзянамі. Святочнае мерапрыемства ў РЦК было прысвечана моладзі – юным бялынічанам. Подробнее
Па добрай традыцыі лепшых работнікаў сельскагаспадарчай галіны ў вытворчасці малака ўшанавалі напярэдадні свята жанчын 7 сакавіка ў маладзёжным цэнтры. Подробнее
Народжаная яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны, жанчына шмат перанесла за сваё нялёгкае жыццё. І была заўсёды няўрымслівым чалавекам, аптымістам, што
і сёння праяўляецца ў яе зычным голасе і душэўнай рухавасці, нягледзячы на маларухомы, з-за хваробы, лад жыцця. Больш за два дзясяткі гадоў была Н.М. Задора паляводам калгаса “Гвардзеец”, а потым не менш таго адпрацавала цялятніцай. Ды як працавала! Стараннасць яе была ў 1986 годзе адзначана ордэнам “Знак пашаны”.
Сёння Надзея Мікалаеўна атулена любоўю сваёй дачкі і зяця, ужо пенсіянераў, якія, пакінуўшы горад, перабраліся ў невялічкую вёску Бычын да матулі. Пражытыя гады і вялікі жыццёвы вопыт жанчына сёння перадае сваім нашчадкам, унукам і праўнукам, для якіх працоўны прыклад бабулі з’яўляецца сапраўдным узорам для пераймання.
Фота аўтара. Подробнее
У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Марыянна ШЧОТКІНА наведала з рабочым візітам СВК “Калгас “Радзіма”.
Гэта гаспадарка была выбрана для паездкі невыпадкова. Менавіта яна з’яўляецца пляцоўкай для пераймання працоўнага і жыццёвага вопыту. Тут штогод дабіваюцца высокіх паказчыкаў у эканамічнай дзейнасці, на высокім узроўні развіты сацыяльная сфера, культура вытворчасці, адбываецца моцнае ўзаемадзеянне паміж усімі сферамі жыцця і дзейнасці вяскоўцаў праз далучэнне да гістарычнай спадчыны і традыцый, прывіцця любві і павагі да малой радзімы, да сваіх каранёў. Подробнее