Непрадказальным выдаўся сёлетні ліпень: то пякло да знямогі сонца, а то выпадалі дажджлівыя дні, якія ў гарачую ўборачную пару дадавалі хлебаробам клопату. Вось і мінулыя выхадныя былі надзвычайна кантрастнымі – у суботу мачыла, а ў нядзелю, як кажуць, сушыла. Спрыяльнае для ўборкі зерневых надвор’е прастаяла ў панядзелак, калі мы наведаліся ў ААТ «Райаграсэрвіс». Подробнее
Прафесія земляроба на вёсцы заўсёды была адной з самых паважаных і ганаровых. Для таго, каб радаваў ураджай і ладзілася праца, трэба, у першую чаргу, любіць зямлю і ў дасканаласці валодаць тэхнікай. Такой пазіцыі і прытрымліваецца механізатар КСУП «Макараўцы» Віктар Ляховіч. З надыходам пасяўной, а пазней уборачнай кампаніі, імя гэтага працавітага і добрасумленнага работніка на старонках «Бераставіцкай газеты» можна сустрэць даволі часта. Віктар Эдвардавіч — перадавік прадпрыемства, чалавек вельмі адказны і старанны, які па-сапраўднаму хвалюецца за сваю працу. Подробнее
З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, «на пяткі» перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.
З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.
У мінулую пятніцу ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі «Рассвета»: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа — лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара. Подробнее
З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, «на пяткі» перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.
З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.
У мінулую пятніцу ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі «Рассвета»: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа — лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара. Подробнее
Заўтра Лідзія Адамаўна Буза з Гарэлак адзначыць 80-годдзе. Свой юбілей жанчына сустракае ў атачэнні дзяцей, унукаў і праўнука, добрых знаёмых і сяброў. Напярэдадні свята мы разам пагарталі яе жыцця старонкі, напоўненыя ратнай працай, шчырай адданасцю свайму краю, штодзённымі клопатамі аб родных і блізкіх, вялікім аптымізмам, верай, надзеяй і любоўю. Подробнее
Мясцовая ўлада заўсёды надае вялікую ўвагу навядзенню парадку на зямлі ў гарадскім пасёлку, аграгарадках, вялікіх вёсках і самых маленькіх населеных пунктах. Ад гэтага залежаць узровень жыцця насельніцтва, яго дабрабыт.
19 ліпеня на базе Лужкаўскага сельскага Савета прайшоў раённы выязны семінар. Яго мэтай стаў абмен вопытам па арганізацыі работы сельскіх Саветаў дэпутатаў з насельніцтвам, з сельгаспрадпрыемствамі, арганізацыямі раёна ў плане навядзення парадку на зямлі. Закранулі таксама пытанні функцыянавання работы ўстаноў сацыяльнай і вытворчай сфер, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Узначальваў работу семінара старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і служб раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Подробнее
У чацвер у Цэнтры культуры прайшла сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатоля ШЧУПЛЯНКОВА з насельніцтвам горада, у якой таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі ключавых служб, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алег ПІШЧАНКА.
Звяртаючыся да бялынічан, а гэта былі самыя нераўнадушныя да праблем горада жыхары райцэнтра з актыўнай грамадскай пазіцыяй, кіраўнік раёна запрасіў усіх іх на актыўны дыялог. Подробнее
«Дзвіна-Барс» (Верхнядзвінск)—«Паставы-ПМЦ» — 0:3 Подробнее
Пастаўчанка Іна Бабчук — цудоўная гаспадыня. Пастаянна любуюся парадкам каля яе дома па вуліцы Чырвонаармейскай. А нядаўна, заглянуўшы па справах, убачыла ў цяпліцы агуркі-веліканы. Подробнее
Гэты дзень жыхары вёскі Навасады запомнілі надоўга. Не дзіва, бо ў дадзеным населеным пункце адбылося сапраўднае свята. Арганізавалі яго ААТ «Проземле-Агра», Празямлянскі сельвыканкам і, вядома ж, культработнікі (з мясцовага клуба і ГДК райцэнтра). Вяскоўцам зрабілі цудоўны падарунак. «Я тут нарадзіўся. І край мне гэты дарагі» – такую назву насіла мерапрыемства. Дзень вёскі Навасады праходзіў цікава. Гучалі песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў, экспанавалася выстава народнай творчасці, не абышлося без падарункаў. Ушанавалі чалавека вельмі паважанага – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сямёна Мікалаевіча Парцянку. Добрыя словы былі сказаны пра старэйшыну Уладзіміра Булыну. Подробнее
Весела і цікава ў аграгарадку Зялёнка прайшло летняе народнае свята «Кузьмінкі». Яно адбылося ў гонар пачатку сенакосу, на якім славілі святых Кузьму і Дзям’яна. Зялёнкаўцы шануюць спадчыну сваёй мясцовасці, штогод адзначаюць «Кузьмінкі» і з вялікім задавальненнем узгадваюць старадаўнія традыцыі. Подробнее
На пасяджэнні райвыканкама, пасля дэтальнага і глыбокага абмеркавання, быў зацверджаны Комплексны план развіцця Бялыніцкага раёна на 2019-2020 гады. Адной з ключавых яго задач з’яўляецца выхад на штомесячны ўзровень заработнай платы ў 1 тысячу рублёў. Подробнее
«Фанфары Кіраўска» адсвяткавалі 35-годдзе з дня ўтварэння
Розныя эмоцыі выклікае ў людзей музыка духавых аркестраў, у залежнасці ад нагоды яе гучання, месца і часу. З даўніх часін маршыруюць духавыя аркестры па плошчах, іграюць у парках, на сцэнах палацаў і ў невялікіх залах і нікога не пакідаюць раўнадушнымі. Як і народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, з дня ўтварэння якога нядаўна споўнілася 35 год. З нагоды гэтай адметнай падзеі на сцэне раённага Дома культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, якое наведала нямала аматараў духавой музыкі горада і раёна. Вечар быў па-дамашняму шчырым і цёплым.
Нязменны кіраўнік аркестра Аляксандр Хадакоў, як адзначылі вядучыя, “мудры настаўнік, таленавіты педагог, галоўны дырыжор”, нагадаў старонкі станаўлення і развіцця творчага калектыву, яго дасягненні, якіх было нямала на абласным і рэспубліканскім узроўнях, і, безумоўна, з асаблівымі пачуццямі расказаў пра ўдзельнікаў аркестра, пачынаючы з першых яго крокаў і завяршаючы сённяшнімі выхаванцамі. Уся праграма суправаджалася фотапрэзентацыяй з гісторыі калектыву.
Ля вытокаў стварэння аркестра стаялі і аддалі яму шмат год Уладзімір Каранкевіч, Ігар Каранкевіч, Сяргей Хадакоў, Міхаіл Дайнека, Уладзімір Ваакс, Віктар Ціхановіч, Аляксандр Царыкаў, Вячаслаў Нявінскі, Віталь Іваніцкі.
Разам з аркестрам уся зала, стоячы, ушанавала памяць былых музыкантаў аркестра, якія пакінулі гэты свет.
Юбілейны вечар рыхтаваўся з удзелам цяперашніх выхаванцаў “Фанфараў Кіраўска”, ранейшых, некаторыя з якіх займаюцца ці закончылі ўстановы адукацыі музычнай накіраванасці.
Колькі юнакоў за доўгія гады прайшло праз гэты калектыў, развіваючыся творча, шліфуючы сваё майстэрства. Калісьці і сам Аляксандр Хадакоў, будучы школьнікам, прыехаўшы ў Кіраўск з бацькамі з г.Каменска-Шахцінскага Растоўскай вобласці, разам з братам Сяргеем хадзіў на заняткі духавога аркестра мясцовай музычнай школы. І гэтае захапленне ператварылася ў справу ўсяго жыцця. Закончыўшы Магілёўскае музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага-Корсакава, Мінскі інстытут культуры, Аляксандр Уладзіміравіч шмат год працуе выкладчыкам гарадской дзіцячай школы мастацтваў і кіруе духавым аркестрам РДК.
Яго музыканты паказалі спаўна, на што здатныя: гучалі самыя розныя мелодыі, знаёмыя ўсім і таму ўспрымаемыя гледачамі шчыра, узнагароджваемыя авацыямі. Па-майстарску выступілі, праявіўшы сябе сапраўднымі віртуозамі, Ягор Ляоненка, Уладзіслаў Нявінскі, Юрый Гушчын, Аляксей і Аляксандр Шапялевічы, Кірыл Шамедзька, Міхаіл Бухенка, Наталля Лазарчык, Уладзіслаў Чэкулаеў, Мікіта Бокі, Уладзіслава Харлінская, Вадзім Арцюхоў, Данііл Папоў і іншыя.
Нечакана на сцэну выйшаў з віншаваннямі былы ўдзельнік “Фанфараў Кіраўска” Аляксандр Усцінчык, які спецыяльна прыехаў з Санкт-Пецярбурга, дзе працуе ў прафесійным духавым аркестры.
Гучалі песні ў суправаджэнні калектыву-юбіляра. А “Чертово колесо” ў выкананні Сяргея Лаўрыненкі, “ Пусть тебе приснится Пальма-де-Майорка” — Аляксандра Хадакова проста ўзарвалі залу.
З віншавальнымі словамі ад імя раённага выканаўчага камітэта, сябе асабіста звярнуўся да ўдзельнікаў аркестра і яго кіраўніка намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі. Ён адзначыў, што народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска” — жаданы госць на ўсіх гарадскіх і раённых мерапрыемствах. Усе гады калектыў дарыў людзям цеплыню, дабрыню, далучаючы іх да музыкі. Вячаслаў Вітальевіч нагадаў, што ён — вучань
А.У.Хадакова, больш за 15 год быў у саставе аркестра, іграў партыю першага тэнара, а зараз працягвае музычны шлях сын Уладзіслаў.
Раней, успомніў былы выхаванец творчага калектыву, яны ігралі ў асноўным маршы, вальсы, класіку, а зараз аркестр іграе блюз, джаз, твіст. “Прыемна пачуць гэтыя мелодыі, добра, што ёсць таленавітая моладзь, якая творча расце, значыць, ёсць будучыня ў аркестра!” — канстатаваў Вячаслаў Нявінскі.
За шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і з нагоды 35-годдзя ўтварэння народнага духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны кіраўнік творчага калектыву Аляксандр Хадакоў, Падзячнымі пісьмамі — удзельнікі аркестра Сяргей Бялянка, Сяргей Лаўрыненка.
Гучалі віншаванні ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўніцтва цэнтральнай клубнай сістэмы раёна, дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, бацькоў выхаванцаў аркестра і проста аматараў духавой музыкі.
Завяршыла канцэртную праграму светлая і патрыятычная песня “Белая Русь” у суправаджэнні духавога аркестра, якую, стоячы, спявала разам з салістамі ўся зала.
Гледачы развітваліся з музыкантамі з надзеяй на новыя творчыя сустрэчы…
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее
Яркая дзіцячая гульнявая пляцоўка, што некалькі дзён таму з’явілася ў Камарыне па вуліцы Леніна паміж шостым і восьмым дамамі, адразу кідаецца ў вочы. На сэрцы цяплее, калі бачыш, якая колькасць хлопчыкаў і дзяўчынак выбягае з пад’ездаў шматпавярховак і адразу накіроўваецца сюды. Паклапацілася аб яе ўстаноўцы раённая ўлада. Ідэя належыць старшыні райвыканкама Аляксандру Кохану. Подробнее
Гэта маштабная падзея з’яўляецца не толькі візітнай карткай Вішоўшчыны, але і ўсяго Прыдруцкага краю. Яго галоўныя складнікі – духоўнасць і пераемнасць традыцый – аб’ядноўваюць і жыхароў мясцовых вёсак, і працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма”, і шматлікіх гасцей, якія з задавальненнем далучаюцца да праваслаўнай веры падчас службы ў храме ў гонар Пятра і Паўла, а таксама ўзбагачаюцца духоўна на свецкім культурным мерапрыемстве. Подробнее
У чацвер, 11 ліпеня, у Летнім амфітэатры абласнога цэнтра прайшлі ўрачыстая цырымонія адкрыцця і гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які з’яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Штогод напярэдадні новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Подробнее
наведвальнікаў малая зала рэстарана «Світанак» Подробнее
— І вялікая заслуга ў гэтым майстра-повара Наталлі Ахідавай Подробнее
У французскім Парыжы гандлёвы цэнтр «Бон Маршэ» танна прапануе пакупнікам вялікі выбар тавараў. Подробнее
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшынясаветаПухавіцкайраённайарганізацыіБеларускагаграмадскагааб’яднанняветэранаўГаннаСабалеўскаябылаўзнагароджанаганаровай граматайАдміністрацыі Прэзідэнта РэспублікіБеларусь. Такую высокую ўзнагароду яна атрымала за актыўны асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і падтрымку ветэранскага руху. Арганізацыя, якую ўзначальвае Ганна Аляксандраўна, налічвае больш за дзесяць тысяч членаў, у ліку якіх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні, працаўнікі тылу, ветэраны працы. Дзейнічае 26 пярвічак. Многія ветэраны нашага раёна займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. Подробнее
З 2002 года ў РЦТДіМ дзейнічае гурток саломапляцення “Залатая саломка”. Тут вучацца тварыць цуды хлопчыкі і дзяўчаткі з 10 да 14 гадоў — ажно 60 чалавек у пяці групах.
Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Тамара Казлова, якая дзясятак гадоў прарабіла на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў, цяпер дапамагае дзецям і падлеткам спраўляцца з прыродным матэрыялам — саломкай. Подробнее
Заўтрашні вечар для большасці з нас будзе звычайны. Па-летняму цёплы, напоўнены паўсядзённымі клопатамі і справамі. А для 83 юнакоў і дзяўчат Брагіншчыны – асаблівы: выпускны баль адкрые дзверы ў новае, нязведанае жыццё. І ў душы кожнага будзе панаваць цэлая гама эмоцый: ад радасці да суму. Ці не ад таго, што дзяцінства не вярнуць? Дапісана да канца яго гісторыя – вясёлых гульняў, першых сяброў, цікавых адкрыццяў… Подробнее
Меліярацыйнае ўнітарнае прадпрыемства “Брагінскае ПМС” (так яно зараз называецца) заўсёды славілася сваімі людзьмі, у першую чаргу машыністамі экскаватараў і пагрузчыкаў. Адзін з іх – Алег Ляміцкі, які прыйшоў сюды ў 1992-м годзе. Подробнее