Язык: Беларуская

  • У памяць аб тых, хто здабываў Перамогу… Святлана МАГІЛЕЎЧЫК, Зара над Друццю № 81 (10544) от 16 октября 2019 16 октября 2019 08:40 Общество Беларуская

    Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі” прынялі Бялынічы.

    Урачысты мітынг у гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна прайшоў у самым знакавым для ўсіх жыхароў раёна месцы – на алеі Герояў у Ліпавым гаі. Тут у брацкай магіле пахаваны 348 чырвонаармейцаў і партызанаў, а таксама Герой Савецкага Саюза Барыс ХІГРЫН, тут устаноўлены помнікі знакавым асобам, якія пакінулі важны след у жыцці Прыдруцкага краю.

    На мерапрыемства завіталі намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый МАЛАШКА, старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА і намеснік яго Ірына ФУРСАВА, протаіерэй, настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай айцец Сергій, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, вучні школ. Подробнее

  • "Для мяне быць мамай - гэта шчасце" Вольга Чарняўская, Кліч Радзімы 82/2019 от 12 октября 2019 15 октября 2019 16:01 Общество Беларуская

    14 кастрычніка  — асаблівае свята, калі самыя цёплыя віншаванні  прымаюць усё матулі нашай краіны. Дзень маці ў Беларусі  адзначаюць штогод у сярэдзіне восені, амаль два з паловай дзясяткі гадоў.

    Напярэдадні Дня маці ў Віцебску назвалі лаўрэатаў прэміі імя Герогя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Такую ўзнагароду кожны год уручаюць лепшым мамам ад кожнага раёна (горада) вобласці. Каб павышаўся прэстыж мацярынства і ўмацоўваўся інстытут сям’і.

    У ліку лаўрэатаў прэміі гэтага года — Святлана Эдуардаўна Тарарака з гарадскога пасёлка Шаркаўшчына. Разам з мужам Дзмітрыем яна выхоўвае траіх дзяцей: 11-гадовага Паўла, 8-гадовага Дзяніса і малодшага ў  сям’і хлопчыка Мацвея, якому споўнілася 2 гады.

    — Для мяне быць мамай — гэта шчасце, — адзначае Святлана. — Калі ў сям’і з’яўляецца дзіцяці, разам з ім узнікае і магчымасць ізноў перажыць дзіцячыя гады, з усімі іх першымі адкрыццямі, цяжкасцямі і радасцямі. Так што, нягледзячы на ўсе складанасці, быць мамай мне вельмі падабаецца. І я вельмі рада, што наша сям’я вялікая і такая дружная.  А ўсе цяжкасці паступова знікаюць і праблемы вырашаюцца, калі адчуваеш падтрымку родных людзей.

    Захавальніцай сямейнага ачага з даўніх часоў з’яўляецца жанчына, але калі побач клапатлівы і надзейны муж, то і ачаг сям’і будзе гарэць ярка і доўга. Як адзначыла гаспадыня, муж для яе заўсёды быў апорай у сям’і і сапраўдным гаспадаром у іх утульнай кватэры. Ён можа і з дзецьмі адзін застацца, і па  гаспадарцы заўсёды дапаможа. У Дзмітрыя вышэйшая адукацыя, па спецыяльнасці ён інжынер. Працяглы перыяд працуе інспектарам энергаінспекцыі  філіяла РУП “Віцебскэнерга”. Па выніках работы за мінулы год яго імя занесена на Дошку гонару РУП “Віцебскэнерга”.

    Па словах Святланы, надзейнай падтрымкай для іх маладой шматдзетнай сям’і заўсёды з’яўляюцца бацькі Дзмітрыя  —  Раіса Мікалаеўна і Генадзій Лявонцьевіч Тараракі.  Яны  і з дзецьмі заўсёды гатовы дапамагчы, і проста падтрымаць, калі ў гэтым узнікае патрэба.

    — Усе сямейныя святы мы заўсёды адзначаем разам з роднымі, —расказала  Святлана. — Сама я вельмі рана страціла сваіх бацькоў і за падтрымку і дапамогу, за той клопат, які заўсёды адчувала ў адносінах да сябе і сваіх дзяцей, я вельмі ўдзячна бацькам свайго мужа. Яны нібы “хуткая дапамога” для нашай вялікай сям’і.

    А дзеці нашы ўсе вельмі розныя.  У  кожнага свой характар, свае здольнасці і звычкі.

    Старэйшы ў сям’і 11-гадовы Паша, у гэтым годзе пайшоў у 6 клас сярэдняй школы № 2 нашага гарадскога пасёлка. Паша выдатна вучыцца ў школе, паспяхова ўдзельнічае ў многіх прадметных алімпіядах і, пачынаючы з з 5-га класа, прымае ўдзел у раённым і абласным  (а з гэтага года і ў рэспубліканскім конкурсе) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях   “Школа  бяспекі”. У 2019 годзе сярод перамог  Паўла — першае месца ў абласным этапе конкурса і  выхад у фінал рэспубліканскага.

    Цікавіцца Павел Тарарака і музыкай. З вялікім задавальненнем хлопчык на працягу двух гадоў наведвае музычную школу па класе акардэона. І на раённым этапе конкурса  дзіцячай творчасці “Каляровыя сны” браты Дзяніс і Павел Тарарака сталі “сярэбранымі” прызёрамі ў адной з намінацый конкурснай праграмы.

    Вельмі падабаецца музыка і сяпрэдняму сыну, вучню 2 класа Дзянісу, які,  гледзячы на захапленне старэйшага брата, з гэтага года стаў таксама наведваць музычную школу па класе акардэона і спяваць у хоры. А яшчэ Дзяніс вельмі добра гуляе ў шахматы – гульню для сапраўдных эрудытаў. І менавіта сярэдні сын Дзяніс, гаспадарлівы і працавіты хлопчык,  першы памочнік для мамы па дому. А самы маленькі ў сям’і Мацвей, якому яшчэ споўнілася толькі два гады,   таксама вучыцца ўсё рабіць і знаёміцца з навакольным светам з дапамогай сваіх братоў. Паміж сабой дзеці вельмі дружныя, яны — галоўнае ў жыцці бацькоў. Адной іх усмешкі часта бывае дастаткова, каб дарослыя забыліся на ўсе свае праблемы і непрыемнасці.

    Святлана на ўласным вопыце пераканалася ў тым, што быць мамай траіх сыноў, вядома, вялікае шчасце, і, адначасова, не самае простае ў жыцці выпрабаванне. — Безумоўна, складана усё паспяваць, — адзначае маладая жанчына, — але тая радасць, якую атрымліваеш побач са сваімі дзецьмі, намнога большая за цяжкасці, якія кожны дзень даводзіцца пераадольваць.

    Святлана, як і яе муж Дзмітрый, таксама нарадзілася і вырасла ў нашым гарадскім пасёлку. Яна спачатку закончыла Аршанскае медыцынскае вучылішча, на працягу шасці гадоў працавала медыцынскай сястрой у хірургічным аддзяленні  Шаркаўшчынскай  раённай бальніцы. Вышэйшую адукацыю ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “медыка-сацыяльна-псіхалагічная дзейнасць” атрымлівала завочна, калі ў маладой сям’і ўжо нарадзіўся і падрастаў старэйшы сынок. Пасля набыцця вышэйшай адукацыі маладая мама ўладкавалася ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўзначальвала аддзяленне дзённага прабывання грамадзян пажылога ўзросту. На эта працоўнае месца Святлана Эдуардаўна плануе вярнуцца праз год, калі падрасце малодшы сынок.

    А пакуль што,  расказваючы пра жыццё сваёй дружнай сям’і, у якой падрастаюць трое выдатных хлопчыкаў,  маладая шматдзетная маці, завяршаючы нашу размову, паведаміла аб наступным:”Галоўнае, што я зразумела, зыходзячы са свайго вопыту,  калі па-сапраўднаму любіць сваіх дзяцей, то і сілы невядома адкуль усё ж з’яўляюцца, і праблемы пакрыху адступаюць і не заўважаюцца. А яшчэ, важна не шкадаваць часу для сваіх падрастаючых сыноў і дачок. Бо, як сцвярджае адна польская прыказка: “У нас ёсць цэлае жыццё, каб працаваць, а дзеці будуць маленькімі  ўсяго адзін раз”.

    Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ. Подробнее

  • Разам любая справа ў радасць! Святлана МАГІЛЕЎЧЫК., Зара над Друццю № 80 (10543) от 12 октября 2019 14 октября 2019 08:23 Общество Беларуская

    У трэцюю нядзелю кастрычніка работнікі культуры адзначаюць сваё прафесійнае свята.

    Папоўнілася сёлета сфера культуры і маладымі спецыялістамі. Ужо трэці месяц працуе ў РЦК маладая сямейная пара Дзяніса і Анастасіі РАБЧЭНЯЎ.

    Пасля заканчэння Магілёўскага каледжа мастацтваў маладыя людзі нядоўга шукалі для сябе будучае месца працы. Па словах галавы сям’і, Дзяніса, усё адбылося спантанна. Сам ён родам з горада Косава Івацэвіцкага раёна, а Насця – з Бабруйшчыны. Маладая пара рыхтавалася паехаць па размеркаванні ў Шклоў, але ў самы апошні момант яны выбралі Бялынічы. Подробнее

  • Справа дзяржаўнай важнасці Святлана МАГІЛЕЎЧЫК, Зара над Друццю № 79 (10542) от 09 октября 2019 10 октября 2019 08:31 Общество Беларуская

    З 4 кастрычніка ў нашай краіне пачаўся перапіс насельніцтва.

    Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: “Погляд у сучаснасць – крок у будучыню”.

    Па словах начальніка аддзела статыстыкі раёна Марыны ХРАБРАЙ,  перапіс да 18 кастрычніка адбываецца двума спосабамі: самастойна і ў свой зручны час жыхары раёна запаўняюць апытальныя лісты праз інтэрнэт; перапіс праводзіцца таксама і на двух стацыянарных участках, якія знаходзяцца ў райцэнтры па вуліцы Савецкая, 38 (аддзел статыстыкі) і ў аграгарадку Вішоў – у памяшканні сельсавета. Подробнее

  • Вылучаны кандыдат у сенатары Міхась Карпечанка, Зара над Друццю № 74 (10537) от 21 сентября 2019 23 сентября 2019 08:50 Общество Беларуская

    Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання праходзіць з 9 верасня па 8 кастрычніка.

    У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам краіны, права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам, а ў сталіцы – прэзідыуму Мінгарсавета і Мінгарвыканкаму.

    17 верасня бягучага года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, у парадак дня якога было ўнесена пытанне “Аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання”. Вёў пасяджэнне, на якім прысутнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый МАЛАШКА, кіраўнік раёна Васіль ЗАХАРЭНКА, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК. Подробнее

  • У рамках Адзінага дня бяспекі супрацоўнікі розных служб прадставілі комплекс мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых Аліна ЦЫГАНІЙ, Зара над Друццю № 71 (10534) от 11 сентября 2019 11 сентября 2019 08:36 Общество Беларуская

    У рамках Адзінага дня бяспекі 9 верасня ў аграгарадку Цяхцін супрацоўнікі розных служб прадставілі комплекс тэматычных мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых, якія тычыліся бяспекі іх жыццядзейнасці.

    Мерапрыемства прайшло побач з Цяхцінскім ВПК ДС СШ з удзелам супрацоўнікаў РАНС, “ОСВОД”, РА ГА “БТЧК”, мнагапрофільнага цэнтра “Ветразь” і райста. Подробнее

  • Спачатку – практыка, а затым і працоўнае месца Святлана МАГІЛЕЎЧЫК, Зара над Друццю № 70 (10533) от 07 сентября 2019 10 сентября 2019 08:37 Общество Беларуская

    У ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” праводзіцца сістэмная і мэтанакіраваная работа па замацаванні працоўных кадраўАсаблівая ўвага надаецца маладым спецыялістам і студэнтам навучальных устаноў, якія прыходзяць у лясгас на вытворчую практыку. Бо менавіта імі, калі яны станоўча зарэкамендуюць сябе, і ўмацоўваецца кадравы патэнцыял арганізацыі. Подробнее

  • На патоку – новы ўраджай льну Наталля СЕЛЯЗНЁВА, Слуцкий край №36 (13026) от 05 сентября 2019 10 сентября 2019 08:47 КультураОбществоЭкономика Беларуская

    Да Слуцкага льнозавода пад’язджаюць велікагрузы з рулонамі льнотрасты: на прадпрыемстве працягваецца нарыхтоўка і перапрацоўка сыравіны новага ўраджаю.

    – Вельмі адказны цяпер перыяд, – адзначае  дырэктар ААТ «Слуцкі льнозавод» Віктар Уладзіміравіч Арастовіч. – Своечасовае церабленне льну – залог высокай якасці льновалакна. Для працаўнікоў айчыннай льнаводчай сферы і перапрацоўшчыкаў льносыравіны вызначана завяршыць уборачную кампанію да 25 верасня. Канечне, нацэлены на выкананне гэтай задачы.

    Віктар Уладзіміравіч расказаў, што сыравінная зона прадпрыемства складае 4 247 гектараў, у тым ліку каля  3 600 гектараў – льняныя палеткі завода ў Слуцкім, Салігорскім, Капыльскім, Пухавіцкім раёнах. Іх доглядам і ўборкай вырашчанага займаецца механізаваны атрад прадпрыемства. Усяго задзейнічана каля 80 адзінак тэхнікі, істотную дапамогу ў гэтай справе, транспарціроўцы сыравіны аказваюць прадпрыемствы, сельскагаспадарчыя арганізацыі Случчыны. Церабленне льну завершана, льнотрасту спрасавалі на плошчы больш за 1 700 гектараў, работы працягваюцца.

    Ураджайнасць льну на ўчастках прадпрыемства каля 32 цэнтнераў з гектара. На заводзе ўжо нарыхтавана больш за 3 900 тон льнотрасты новага ўраджаю, перапрацавана – звыш 870 тон. У лік дзяржзаказу на Аршанскі льнокамбінат пастаўлена 140 тон ільновалакна, з іх 35 тон – доўгага. Нарыхтавалі таксама 951 тону льнонасення.

    Галоўны інжынер Слуцкага льнозавода Валянцін Францавіч Пятровіч паведаміў, што з мэтай аптымальнага забеспячэння вытворчага працэсу, своечасовай перапрацоўкі льнотрасты на новай вытворчай лініі арганізавана работа ў тры змены, у бліжэйшы час плануюць арганізаваць работу па такім графіку і ў старым цэху. Дадаткова ўзялі на працу людзей, зараз на прадпрыемстве працуюць больш за 270 чалавек. Працэс, як гаворыцца, адладжаны, праўда, крыху ўскладняе работу «выкручанасць» льнотрасты, абумоўленая сёлетняй вялікай палегласцю раслін.

    Як адзначыў Валянцін Францавіч, плануецца, што большая частка вырабленага льновалакна будзе накіравана на Аршанскі льнокамбінат, іншыя прадпрыемствы на айчынным рынку. Не выключана верагоднасць адпраўкі «паўночнага шоўку» ў Кітай, ёсць папярэднія дамоўленасці з кітайскімі партнёрамі. Подробнее

  • “Настаўніцкая акадэмія” – ў Вялікай Бераставіцы Микалай Пацэнка, Бераставіцкая газета № 68 от 31 августа 2019 02 сентября 2019 16:25 Общество Беларуская

    За сваё жыццё мне часта даводзілася сустракацца з многімі настаўнікамі з розных раёнаў Гродзеншчыны. Сярод іх былі і праслаўленыя педагогі з дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. І, калі гутарка заходзіла аб першапачатковай адукацыі, многія з іх ганарліва адказвалі: закончылі “настаўніцкую акадэмію” ў Вялікай Бераставіцы. Думаецца, што аб гэтай “акадэміі”  і са старэйшага пакалення мала хто памятае, не гаворачы ўжо пра маладых.  Подробнее

  • Уведалі запыты камунараў Наталля Вілента., Голас Любаншчыны 35/2019 от 30 августа 2019 02 сентября 2019 08:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    «Дапамажыце захаваць нашу вёску, якая мае слаўную гісторыю!», – з усёй шчырасцю прасілі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Любанскага раёна жыхары Камуны, нашчадкі тых, хто будаваў яе. Подробнее

  • Тут пануюць згода i любоў Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край №34 (13024) от 22 августа 2019 29 августа 2019 09:15 КультураОбществоЭкономика Беларуская

    Традыцыйны ўжо сямейны сельскагаспадарчы конкурс «Уладар сяла» адбыўся ў Слуцку 17 жніўня

     Яны сапраўдныя гаспадары, дружныя, кемлівыя, крэатыўныя, майстры на ўсе рукі і… поўныя любові. Гэта нельга не заўважыць, таму што толькі ў сям’і, дзе пануюць згода і любоў, усё атрымліваецца так ладна, як у нашых канкурсантаў.

     У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу БРСМ «Уладар сяла» ўдзельнічалі пяць сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Журы ацэньвала імправізаваныя падворкі, дзе былі прадстаўлены кулінарныя ўменні і гаспадарчыя дасягненні ўдзельнікаў, артыстычныя і творчыя здольнасці кожнай сям’і ў візітнай картцы, таксама адбыліся конкурсы «Мая разумная сям’я», «Сельская спартыўная эстафета», «Дрывасекі».

     Віталі канкурсантаў і гасцей свята члены журы: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава. У журы былі таксама намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ірына Уладзіміраўна Пятровіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ігараўна Гурбо, першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Леанідаўна Барысевіч.

     Давайце ж знаёміцца з сем’ямі ўдзельнікаў. Першымі на сваім падворку сустракалі гасцей Аляксандр і Наталля Пракаповічы з аграгарадка Заполле са сваімі цудоўнымі сыночкамі Арцёмам і Макарам. Аляксандр працуе трактарыстам, Наталля – заатэхнікам у філіяле «ПСГ «Наша Ніва» мясакамбіната, у хатняй гаспадарцы трымаюць перапёлак. Старэйшы сын Арцём пойдзе ў першы клас. Прыгожымі вершамі на роднай мове віталі гасцей Пракаповічы, а смакаты з іх багатага стала хапіла ўсім жадаючым.

     У сям’і Дамарад з аграгарадка Леткаўшчына таксама два сынкі, Уладзіслаў ужо школьнік, Максім яшчэ ходзіць у дзіцячы сад. Тата Яўген – трактарыст, мама Галіна – садавод, працуюць  у філіяле «ПСГ» ААТ «Слуцкі мясакамбінат». Самыя смачныя пірагі, піражкі і торт былі на іх падворку – умомант разышліся, а яшчэ садавіна, ну як без іх садаводу.

     На  падворку сям’і Вайцаховіч з аграгарадка Падлессе ўвесь час былі наведвальнікі, а найбольш –  дзеці: ну дзе яшчэ гараджанам пабачыць в’етнамскіх парсючкоў ды трусоў, а яшчэ і пагуляць з імі можна было, пагладзіць – адно задавальненне. А колькі тут было яшчэ цікавага! Медагонка і іншыя пчалярскія прылады, самаробныя печ і арэлі. Узялі з сабой, што маем, усміхаўся гаспадар Мікалай. Ён працуе галоўным энергетыкам СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», жонка Ірына  – сакратар у Ленінскім ВПК яслі-сад – сярэдняя школа, дачка Паліна ў 6 класе, а Мікіта сёлета – першаклашка. Мікалай і Ірына дбайныя гаспадары і кулінары адметныя – ніякіх сумненняў. З вялізнай, спецыяльна для печкі зробленай патэльні пачастунак знік уміг. А смак бачкавых агуркоў з мёдам госці падворка ўспомняць не раз.

     Такой прыгажосці, якую прадставіла сям’я Бароўка з Гацука, больш было не знайсці. Лялькі ручной работы мамы Наталлі, настаўніцы Гацукоўскай сярэдняй школы, так і хацелася прыціснуць да сябе, як некалі ў дзяцінстве, а вялізная кветка толькі памерамі адрознівалася ад сапраўднай. Сын Даніла, тата Андрэй, вадзіцель СГФ «Крывая града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», дачушкі Паліна і Аліна і мама – усе апранутыя ў імянныя майкі, а ў дзяўчатак мамай пашытыя спаднічкі. Адным словам, сям’я ў вольны час не сумуе, усім знаходзіцца занятак. І без прысмакаў не абышліся гаспадары, пачаставацца было чым.

     

    Сям’я Хвясько з Квасыніч славіцца не толькі працавітасцю: тата Сяргей галоўны аграном СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», мама Ганна брыгадзір паляводчай брыгады, гадуюць траіх дзетак, Уладзіслаў і Маша школьнікі, Лізе 4 гады. Яны актыўныя ўдзельнікі розных конкурсаў. А на падворку – вынікі іх творчай і кулінарна-гаспадарчай дзейнасці: цікавыя вырабы з папяровых трубачак, разнасолы, выпечка і качка смажаная нават. Было чым паласавацца.

     Каля кожнага падворка збіраліся гледачы, дзівіліся і нахвальвалі іх гаспадароў. Яны працалюбівыя, дбайныя, руплівыя, дружныя, спраўныя – уладары сяла.

     Сем’і спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці, зладжанасці: пілілі і калолі дровы, прышывалі гузікі, збіралі бульбу, праходзілі іншыя выпрабаванні. Пакуль журы напружана працавала – паспрабуй выбраць лепшага з лепшых! – выстаўляла  адзнакі за конкурсы, гледачоў радавалі выступленнямі салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры Случчыны. Каля месца правядзення конкурсу размясціліся выстаўкі, тэматычныя пляцоўкі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, праводзіў шахматны турнір фізкультурна-спартыўны клуб Слуцкага раёна, працавалі аніматары. Упэўнена, хто трапіў на гэта свята, быў задаволены.

     

    У выніку кожная сям’я была адзначана ў пэўнай намінацыі, усе атрымалі дыпломы, падарункі. А сям’я Пракаповіч – сертыфікат на бясплатную падпіску на газету «Слуцкі край». Ну а пераможцай стала сям’я Вайцаховіч з Падлесся. Яны прадставяць Случчыну на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў сям’і Бароўка, на трэцім – сям’я  Хвясько.

     Прыемна было назіраць за ўсімі канкурсантамі: як яны адзін аднаго падтрымлівалі, клапаціліся, дапамагалі. І якія ж яны ўсе прыгожыя! З якім замілаваннем глядзяць мамы і таты на дзетак, якімі поглядамі – адзін на аднаго. Поспехаў ім, няхай усё складваецца!

      Подробнее

  • "Рассвет": з клопатам пра сучаснае і будучыню Людміла СЯМЁНАВА, Таццяна МАІСЕЕНКА, Кіравец 66/2019 от 27 августа 2019 27 августа 2019 09:48 Общество Беларуская

    Незабыўнай і яркай падзеяй для мясцовых жыхароў, кіраўчан, шматлікіх гасцей аг.Мышкавічы ў мінулую суботу сталі ўрачыстасціз нагоды 75-годдзя стварэння калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.

    Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі ганаровыя госці: першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях Беларускага прафсаюза АПК Віталь Лісіцкі. Завіталі на свята і даўнія сябры-партнёры рассветаўцаў — начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель, дарэктар ААТ “Бабушкіна крынка” — упраўляючая  кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” Дзмітрый Главінскі, дырэктар ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Дзмітрый Бонахаў. З сяброўскім візітам да рассветаўцаў прыехала дэлегацыі Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з главой адміністрацыі Анатолем Папковым, яго намеснікамі: кіраўніком камітэта па развіцці АПК Мікалаем Берднікам, кіраўніком камітэта па сацыяльнай палітыцы Наталляй Калабухінай, кіраўніком камітэта па эканамічным развіцці Вікторыяй Шэенка. Cярод запрошаных гасцей былі даўнія партнёры сельгаставарыства ў самых розных сферах дзейнасці, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, прадстаўнікі абласнога і раённага прафсаюзаў работнікаў АПК, духавенства, ветэраны працы “Рассвета” і іншыя.

    Са словамі віншаванняў са святочнай сцэны да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель.

    Ён нагадаў прысутным факты з гісторыі станаўлення гаспадаркі. 75 гадоў мінула з таго моманту, калі калгаснікі аднадушна абралі старшынёй “Рассвета” Кірылу Пракопавіча Арлоўскага, які бяссменна ўзначальваў калектыў на працягу 24 гадоў. Менавіта Кірыл Пракопавіч, адзначыў Аляксандр Багель, заклаў ад з самых слаўных традыцый рассветаўцаў — любіць сваю зямлю, ставіцца да яе па-гаспадарску. Менавіта пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы К.П.Арлоўскага і двойчы Героя Сацыялістычнай працы В.К.Старавойтава быў створаны фундамент таго “Рассвета”, пра які было вядома далёка за межамі былога СССР.

    Аляксандр Багель назваў прозвішчы старанных працаўнікоў “Рассвета”, якія не толькі самі добрасумленна шчыравалі на зямлі, але і ўмелі весці за сабой іншых. Адным з такіх быў  Іван Барышчык, які 15 гадоў узначальваў комплексную брыгаду. Пад яго кіраўніцтвам працаўнікі атрымлівалі па 40 ц/га збожжавых, 300 — бульбы, 500 — агародніны. За дасягнутыя поспехі І.Л.Барышчык быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

    Своеасаблівы працоўны подзвіг здзейсніў Пётр Маісеевіч Бяляўскі, які адзін даіў 200 кароў. За сваю добрасумленную працу ён быў удастоены ордэна “Знак Пашаны”.

    Дырэктар сельставарыства нагадаў словы В.К.Старавойтава: “Гонар “Рассвета” — гэта людзі!”. Прагучалі прозвішчы Герояў Сацыялістычнай працы Ф.Ф.Кісялёвай, Г.П.Елісеенка, Н.У.Бяляўскай, Н.У.Юшкевіч, А.С.Бяляўскай, Н.К.Бяляўскай. Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас поўнага кавалера ордэнаў Працоўнай Славы, ганаровай госці свята, Людмілы Нічыпараўны Палевіч.

    Аляксандр Багель нагадаў прозвішчы слаўных сыноў і дачок рассветаўскай зямлі: З.Р.Бяляўская, Л.І.Кісялёва, П.У.Яцкевіч, Н.Д.Бяляўская, А.І.Максіменка, В.К.Рудакова, В.І.Ліс, Н.Р.Бяляўская, Н.А.Бяляўская і многія іншыя, дзякуючы якім у далёкім 1967 годзе калгас “Рассвет” быў удастоены высокай дзяржаўнай узнагароды — ордэна Леніна.

    Сярод цяперашніх адказных і дастойных працаўнікоў сельгаставарыства — Мікалай Дрозд, Галіна Лёгкая, які ўзнагароджаны медалямі “За працоўныя заслугі”, Мікалай Белакурскі, на грудзях якога ззяе ордэн “Пашаны”, Аляксандр Бяляўскі, які адзначаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені.

    Віншуючы рассветаўцаў са знамянальнай датай Аляксандр Багель адзначыў, што іх калектыву ёсць кім і чым ганарыцца, ёсць рэзервы для далейшага развіцця і стабільнай работы сельгаставарыства. 

    На сцэну быў запрошаны першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч. Ганароваму госцю быў паднесены хлебны каравай з мукі новага ўраджаю.

    Ад імя кіраўніцтва вобласці ў адрас рассветаўцаў прагучала шмат цёплых слоў віншаванняў, Васіль Іванавіч зачытаў некалькі радкоў з Прывітальнага адраса старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца: “Ад імя Магілёўскага аблвыканкама прыміце шчырыя пажаданні актыўнай і плённай работы па выкананні задач, пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнка ў Дырэктыве №6 ад 4 сакавіка 2019 года “Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны. Моцнага ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця, павелічэння вашага ўкладу ў імя працвітання роднай Беларусі”.

    Васіль Акуліч уручыў дырэктару ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандру Багелю — ключы ад трактара, перададзенага гаспадарцы ў якасці падарунка.

    Затым прайшла цырымонія ўзнагароджвання шэрагу рассветаўцаў. Так, за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё вытворчасці Ганаровай граматай аблвыканкама быў узнагароджаны вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Валерый Шчэрбіч, вядучы аграном садавод Аляксандр Іваніцкі. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама былі ўдастоены: аграном-аграхімік Таццяна Стэльмах, трактарыст-машыніст Артур Філімонаў, аператар жывёлагадоўчых комплексаў Таццяна Чарнова.

    Для віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод на сцэну быў запрошаны старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы.Звяртаючыся да ўдзельнікаў свята ён адзначыў, што “Рассвет” — гэта сельгаставарыства са сваёй слаўнай гісторыяй, сваімі традыцыямі і высокімі працоўнымі дасягненнямі, якому ўласцівы новыя падыходы ў рабоце, выкарстоўванне самых сучасных тэхналогій у вытворчасці сельгаспрадукцыі.

    Кіраўнік раёна падзякаваў рассветаўцам за плённую працу і пажадаў ім новых працоўных перамог і дасягненняў, выканання ўсіх пастаўленых задач. 

    Міхаіл Гулы ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у выкананне вытворчых паказчыкаў трактарысту-машыністу Ігару Жалдаку. Падзячнымі пісьмамі райвыканкама былі адзначаны вадзіцель Іван Барысёнак і брыгадзір вытворчай брыгады “Цяса” Валерый Сафончык.

    Ад імя дэпутацкага корпусу раёна віншаванні працаўнікам і ветэранам “Рассвета” выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

    Яна адзначыла, што ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — візітная картка Кіраўшчыны, а галоўнае яго дасягненне — працавітыя і адказныя людзі. Дзякуючы якім, сельгаставарыства дасягае такіх значных працоўных поспехаў.

    Галіна Паўлаўна нагадала, што з 4 Ганаровых грамадзян Кіраўскага раёна, 2 — рассветаўцы. Яна пажадала “Рассвету” стабільнага прыросту ў вытворчасці сельгаспрадукцыі, працвітання, а руплівым працаўнікам — плёну і дабрабыту.

    За шматгадовую, добрасумленную працу, высокія вытворчыя паказчыкі і асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў адзначаны вадзіцель Сяргей Крапіўніцкі. Падзячнае пісьмо райсавета дэпутатаў за шматгадовую, добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё жывёлагадоўлі было ўручана начальніку МТФ “Мышкавічы” Ларысе Бародзіч. За добрасумленнае выкананне службовых і грамадскіх абавязкаў, асабісты ўклад у вырашэнне асобных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Падзячным пісьмом адзначана намеснік галоўнага бухгалтара “Рассвета” Жанна Цмыг.

    Свае віншаванні адрасаваў прысутным ганаровы госць, старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, старшыня калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага з 1997 па 2002 г.г. Валерый Іваноў.

    Ён адзначыў, што беларусы таленавітыя, чулыя, працавітыя і шчодрыя людзі, якія зацікаўлены ў пастраенні мірнай і шчаслівай будучыні для сябе, сваіх дзяцей і родных. Менавіта такія жывуць на рассветаўскай зямлі.

    Віншуючы рассветаўскіх працаўнікоў з такой значнай падзеяй старшыня райспажыўтаварыства Святлана Сарока пажадала рассветаўцам не зніжаць дасягнутых вытворчых паказчыкаў, імкнуцца да новых працоўных і асабістых вышынь. У якасці падарунка ад калектыву райспажыўтаварыства рассветаўцам быў уручаны тэлевізар.

    Тым часам на сцэну былі запрошаны ганаровыя госці — дэлегацыя Белгародскага раёна Расіі. Прадстаўнікам брацкага народа быў паднесены хлебны каравай. Глава адміністрацыі Белгародскага раёна Анатоль Папкоў звяртаючыся да ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства адзначыў, што 200-тысячны народ Белгародскага раёна ганарыцца, што ў іх ёсць такія браты-беларусы. Ён выказаў упэўненасць у тым, што беларусы і расіяне заўсёды будуць разам, будуць падтрымліваць адзін аднаго, бо яны — дзеці адной зямлі.

    Працягваў чараду віншаванняў загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі.

    Ён уручыў Аляксандру Багелю Дыплом і каштоўны падарунак за дасягненне ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў у 2019 годзе.

    Таксама быў адзначаны шэраг руплівых працаўнікоў “Рассвета”, якія прыклалі свае намаганні для забеспячэння грамадскага статка БРЖ якаснымі кармамі. За прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых вынікаў Падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны: трактарысты-машыністы Міхаіл Вербенка, Аляксандр Цітарэнка, Віктар Зайцаў, Сяргей Пятроў і Юрый Казакоў.

    Выканаў Віталь Лісіцкі і ганаровую місію — уручыў Ганаровы знак рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК поўнаму кавалеру ордэнаў Працоўнай Славы, ганароваму ветэрану “Рассвета” Людміле Нічыпараўне Палевіч.

    На сцэну былі запрошаны партнёры сельгаставарыства, ганаровыя госці свята: начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага абласнога ўпраўлення Андрэй Горбель, дарэктар ААТ “Бабушкіна крынка” — упраўляючая  кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” Дзмітрый Главінскі, дырэктар ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Дзмітрый Бонахаў. Шмат цёплых слоў адрасавалі яны кіраўніцтву і калектыву “Рассвета” і ўручылі памятныя падарункі.

    Свае віншаванні адрасаў рассветаўцам старшыня абласнога прафкама работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Ён уручыў Ганаровы знак “За прафесійную доблесць” абласнога прафкама работнікаў АПК спецыялісту па ідэалагічнай рабоце Яўгену Пішчаліну. Ганаровымі граматамі абласнога прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны аператар машыннага даення Алена Бяляўская і начальнік вытворчага ўчастка Ігар Шчэрбіч.

    Ад імя райкама прафсаюза работнікаў АПК віншаванні рассветаўскім працаўнікам адрасаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер. Ён уручыў Падзяку райкама прафсаюза работнікаў АПК ветэрынарнаму фельчару Галіне Шлапаковай, закройшчыку пашывачнага цэха Ніне Бяляўскай, вахцёру Таццяне Цішковай, трактарысту-машыністу Фёдару Кукабака. Падзякі прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” былі ўручаны: спецыялісту па маркецінгу Вольге Бяляўскай, рабочай Галіне Міхнёнак, бухгалтару Аксане Казека, кладаўшчыку Вольге Татарчук, садаводу Наталле Малашонак.

    Дабрабыту, міру і дабрыні пажадаў усім удзельнікам святочнага мерапрыемства настаяцель Свята-Троіцкага храма айцец Аляксей.

    Словы ўдзячнасці за шматгадовую і добрасумленную працу прагучалі ў адрас прысутных на свяце ветэранаў працы. Усім ім былі ўручаны памятныя падарункі і кветкі ад кіраўніцтва “Рассвета”.

    Для ўзнагароджвання на сцэну былі запрошаны экіпажы камбайнераў і вадзіцелі, заняўшыя прызавыя месцы па ўмовах спаборніцтва на ўборцы збожжавых.

    Аляксандр Багель уручыў Дыпломы і грашовыя прэміі Івану Салановічу і Аляксандру Печаню, якія занялі 1 месца ў спаборніцве, Валерыю Піскунову і Юрыю Нікіфараўцу (2 месца), Мікалаю і Анатолю Драздам (3 месца). Сярод вадзіцеляў былі адзначаны: Іван Барысёнак, Валерый Шчэрбіч і Сяргей Іваніцкі.

    За шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё вытворчасці памятнымі падарункамі памятнымі падарункамі быў адзначаны шэраг працаўнікоў сельгаставарыства.

    Прыемным момантам свята стала ўшанаванне сямейных пар рассветаўцаў. Так, у намінацыі “Залатое вяселле” на сцэну былі выкліканы Вера Іванаўна і Іван Іванавіч Ліс, Людміла Дзмітрыеўна і Яўген Віктаравіч Бяляўскія. Сямейныя юбіляры атрымалі каштоўныя падарункі і кветкі ад кіраўніцтва сельгаставарыства.

    Самы дарагі і каштоўны дар ў жыцці — гэта дзеці. Дзеля іх мы жывем і працуем, дзеля іх шчаслівай будучыні. У намінацыі “Самы маленькі рассветавец” на сцэну былі запрошаны Аляксандр і Юлія Іваніцкія са сваёй нованароджанай дачушкай Палінкай. На памяць аб гэтай падзеі маладая сям’я атрымала каштоўныя падарункі, а дзеці — цацкі.

    Напрыканцы ўсёй святочнай праграмы рассветаўцам і гасцям аграгарадка цудоўны настрой, музычныя і танцавальныя нумары дарылі: народны хор народнай песні імя В.Е.Балаханава Палаца мастацтваў г.Бабруйска, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца “Юнацтва” г.Бабруйска, вучні дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска філіяла аг.Мышкавічы, рабяты харэаграфічнага калектыва “Vera Danse”. 

    Варта адзначыць, што калектыў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” не толькі прымаў віншаванні і падарункі: было прынята рашэнне аб набыцці і ўстаноўцы ў аг.Мышкавічы сучаснай дзіцячай пляцоўкі, што і было зроблена. Маленькія жыхары аграгарадка ўжо з радасцю гуляюць на новым аб’екце. Вось так, з клопатам пра сучаснае і будучыню, прывыклі жыць і працаваць руплівыя рассветаўцы.

    Людміла СЯМЁНАВА.

    Фота Максіма МІКЕШЫНА. Подробнее

  • Першая бялыніцкая чэмпіёнка БССР, альбо Шчаслівы 12-ы нумар Міхась Карпечанка, Зара над Друццю № 66 (10529) от 24 августа 2019 26 августа 2019 11:31 Общество Беларуская

    Найчасцей здараецца так, што фотаздымкі мы робім пад настрой, каб зафіксаваць пэўны эмацыянальны момант – уласны, сямейны, сяброўскі, калектыўны… І ў выключнай большасці выпадкаў пры гэтым не надаём фатаграфаванню вялікага значэння. Але праз некалькі дзесяцігоддзяў раптам прыходзіць усведамленне таго, што той самы здымак з сямейнага альбома робіцца сапраўдным рарытэтам, найкаштоўнейшым дакументальным фактам гісторыі не толькі твайго жыцця, тваёй сям’і, але і краіны.

    Рэдакцыя газеты “Зара над Друццю” запрашае чытачоў прыняць удзел у сумесным творчым праекце “Гартаючы сямейны альбом”.

    Сёння мы гартаем старонкі сямейнага фотаальбома разам з бялынічанкай Марыяй ВАДАДОХАВАЙякая ў свае школьныя гады актыўна займалася гандболам і дасягнула ў гэтым відзе спорту значныхасабістых поспехаў.

    У сямейным фотаальбоме Марыі Вададохавай побач з рарытэтнымі здымкамі, якія зафіксавалі яе спартыўную кар’еру ў юнацкім жаночым гандболе, беражліва захоўваюцца і некалькі старонак раённай газеты “Зара камунізму”. Пачытаем адзін з матэрыялаў: Добрых поспехаў у алімпійскім годзе дабілісяюныя гандбалісткі Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Галіна Арахоўская, СвятланаХадасевіч, Таня Раўкова, Вольга Асіпенка, Людміла Тарасенка, Таня Кулік, Святлана Мураўёва, МарыяКузняцова (дзявочае прозвішча Марыі Вададохавай, –     М. К.) у складзе  зборнай рэспублікі былі наўсесаюзным першынстве ў Саратаве і занялі трэцяе месца. Праводзілі дзяўчынкі таварыскія сустрэчы і ў Прыбалтыцы”.

    На ўсіх спаборніцтвах розных узроўняў нязменна выступала пад № 12. Ёсць нейкая магія і сакральнасць у спалучэнні гэтых лічбаў, 1 і 2.

    Трэнер юных бялыніцкіх гандбалістак Віталь Кулік прыгадвае, што, абараняючы вароты сваёй каманды, Марыя тварыла цуды. І прыгадаў адзін выпадак. У час Усесаюзнага турніру па ручным мячы, які праходзіў у Брэсце, зборная каманда дзяўчат Магілёўскай вобласці складалася толькі з юных бялыніцкіх гандбалістак. Тады нашы дзячаты ўпэўнена абыгралі каманды Івана-Франкоўскай, Валынскай, Валгаградскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і горада Львова. У час фінальнай гульні з камандай Мінскай вобласці, дзе вырашаўся лёс першага месца, у вароты бялыніцкіх спартсменак былі прызначаны 12 сямімятровых кідкоў, 8 з якіх Марыя лёгка адбіла. Яна была прызнана адной з лепшых гандбалістак турніру, а бялынічанкі, якія абаранялі гонар Прыдняпроўскага краю, сталі пераможцамі яго.

    – Што асабіста мне далі заняткі гандболам? Загартавалі характар і волю, перастала зважаць на цяжкасці – як гаворыцца ў такіх выпадках, вочы баяцца, а рукі робяць, – распавядае Марыя Вададохава. – Умацавалася фізічна. Падчас спаборніцтваў пабывала ў многіх гарадах былога СССР, пазнаёмілася з цікавымі людзьмі, перажыла перыяд свайго спартыўнага прызнання, але на “зорную хваробу” ніколі не хварэла. Навучылася працаваць у камандзе, што аказалася вельмі і вельмі дарэчы ў маім далейшым прафесійным жыцці. Ну а эмоцыі, яны захаваліся ў маім сэрцы па сёння. Хоць, праўда, ужо і з адценнем настальгіі па нечым страчаным, добрым, знамянальным, глыбока асабістым.

    З Марыяй Вададохавай яе сямейны фотаальбом

    гартаў Міхась КАРПЕЧАНКА. Подробнее

  • Моладзь Міншчыны аб’яднаў «Васільковы вянок» Дарья РЯБЦЕВА., Голас Любаншчыны 34/2019 от 23 августа 2019 23 августа 2019 08:46 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вуліца Турыстаў з’явілася на тры дні на адной з прыстаней ракі Волмы непадалёку ад вёскі Іванічы Чэрвеньскага раёна. На ёй можна было налічыць 17 двароў. У кожным устанавілі пяць і больш намётаў. Жыхарамі вуліцы сталі каля 300 чалавек, якія прыехалі з розных куточкаў сталічнага рэгіёна. Подробнее

  • Яблычны Спас і дзень нараджэння вёскі ў Бабічах Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 23 августа 2019 от 23 августа 2019 23 августа 2019 09:04 Культура Беларуская

    Яблычны Спас у народным календары адзначаецца як адно з першых святаў ураджаю. А ў Бабічах ужо ў 13 раз у гэты дзень праходзіць свята вёскі. Подробнее

  • 20 жніўня жыхарам Брагінскага раёна ўручылі ключы ад кватэр у новым пяціпавярховым доме Вольга ПАЛЯШЧУК, Маяк Палесся Маяк Палесся №34 от 23 августа 2019 23 августа 2019 10:01 Общество Беларуская

    Новабудоўля прапісалася ў Брагіне па вуліцы Гагарына, 42Г. Яе смела можна назваць домам для мнагадзетных: у 30  з  40 кватэр будуць жыць сем’і, у якіх выхоўваецца як мінімум трое дзяцей. І гэтага дня яны сапраўды чакалі з нецярпеннем. Подробнее

  • Змагаліся за званне “Уладара сяла” Ірына Міклаш, Бераставіцкая газета № 65 от 20 августа 2019 20 августа 2019 11:17 Общество Беларуская

    У аграгарадку Пархімаўцы Бераставіцкага раена прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла-2019». Арганізатарамі выступілі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Подробнее

  • Стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці прайшла на базе Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Святлана Магілеўчык, Зара над Друццю № 62 (10525) от 10 августа 2019 13 августа 2019 10:35 Общество Беларуская

    Двухдзённая стажыроўка ідэалагічных кадраў Магілёўскай вобласці прайшла 8-9 жніўня на базе Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў.

    Варта адзначыць, што ідэалагічныя работнікі з усёй вобласці часта завітваюць у Бялынічы. Ёсць у нас чаму павучыцца і што паказаць гасцям, калегам.

    Тэмай гэтага мерапрыемства стала развіццё вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы ў сістэме выхавання любові да малой радзімы, грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму. Подробнее

  • "Уладар сяла-2019": кіраўчане — лепшыя на Магілёўшчыне! Таццяна МАІСЕЕНКА, Кіравец 62/2019 от 13 августа 2019 13 августа 2019 11:00 Общество Беларуская

    У першай дэкадзе жніўня ў раённым цэнтры Круглае прайшоў абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Абсалютнымі пераможцамі на ім сталі нашы землякі — сям’я Фядотавых з аграгарадка Барчыцы.

    Арганізатарам мерапрыемства выступіў Магілёўскі абласны камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і Круглянскага райвыканкама.

    На гэты раз у імправізаванай беларускай вёсцы, якая разгарнулася ў парку культуры і адпачынку Круглага, “пасяліліся” дзесяць самых актыўных і творчых маладых сем’яў з розных куточкаў Магілёўшчыны. Усе — пераможцы раённых этапаў конкурсу. Кожная са сваімі традыцыямі, дасягненнямі і захапленнямі. Галоўная ўмова — узрост да 31 года, пражыванне на тэрыторыі сельскай мясцовасці, праца ў сельгасарганізацыі не менш 3 гадоў.

    Сям’я Фядотавых з аг.Барчыцы — прыклад таго, як можна рэалізаваць сябе на вёсцы. У КСУП “Барчыцы-агра” галава сям’і, былы дэсантнік, ураджэнец суседняй вёскі Падлешчанка Васіль Фядотаў працуе не першы год. Прыехаў па размеркаванні пасля Бабруйскага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага кале­джа. Смела браўся за любую работу. А пасля службы ў арміі асвоіў адну з самых запатрабаваных у сельскай гаспадарцы прафесій: стаў высокакласным спецыялістам — тэхнікам па штучным асемяненні жывёлы. У гаспадарцы яго цэняць за працавітасць, адказнае стаўленне да справы, кампетэнтнасць і сумленнасць. Такі ж характар і ў яго жонкі Кацярыны. Гэта зараз яна знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: малодшаму з трох дзяцей Фядотавых Ільюшу мінуў годзік. А дагэтуль не па чутках была звязана з сельскай гаспадаркай, працавала спецыялістам па ўліку на малочна-таварнай ферме.

    Гордасць бацькоў — дзеці. Адзінаццацігадовы Мікіта ўжо добры памочнік у вядзенні дамашняй падсобнай гаспадаркі. А яна ў сям’і, нягледзячы на малады ўзрост гаспадароў, значная: куры, свінні, трусы, бычкі на дарошчванні. А яшчэ клопату і працавітых рук патрабуе агарод, бо ўсю гэтую жыўнасць карміць трэба! Справамі старэйшых актыўна цікавіцца і пяцігадовы Ваня, дапамагае чым можа.

    Але не толькі вытворчыя паказчыкі ды працавітасць сям’і сталі залогам яе поспеху ў конкурсе. З гонарам пераадолець раённы этап, а зараз стаць лідарамі на абласным узроўні дапамаглі згуртаванасць, еднасць інтарэсаў, творчы падыход літаральна да ўсяго. Дарэчы, тон у апошнім задае гаспадыня дома Кацярына. І калі толькі паспявае за ўсёй мітуснёй і загружанасцю па дому займацца яшчэ і рукадзеллем, толькі дзіву даешся! Між тым пакоі іх дома багата ўпрыгожаны рознымі падзелкамі, змайстраванымі ўмелымі рукамі маладой жанчыны. Сярод усёй гэтай разнастайнасці нямала творчых работ, выкананых старэйшым сынам. Ён пераймае ўсё лепшае ад таты і мамы. Не раз станавіўся ўдзельнікам унутры­школьных і раённых выстаў і конкурсаў дзіцячай самадзейнай творчасці. Вось і на суд журы конкурсу “Уладар сяла” сям’я таксама прадаставіла свае па­дзелкі.

    Наогул, у Фядотавых нямала розных дыпломаў і грамат, якія яны беражліва захоўваюць у сваім дамашнім архіве. Сярод іх — за перамогу бацькі ў прафесійных раённых і абласных конкурсах.

    Жыве маладая сям’я ў аг.Барчыцы ў доме, які ім выдзеліла гаспадарка. Фядотавы не толькі ўмеюць старанна працаваць, але вельмі любяць разам бавіць вольны час. На жаль, яго ў гаспадара сям’і застаецца вельмі мала: адказны ўчастак работы ў гаспадарцы, клопаты па дому. Тым не менш, з усім Васіль спраўляецца і доказам гэтаму поспехі на асноўнай рабоце, хатні дабрабыт і сам факт удзелу, а тым больш — перамогі ў такім прэстыжным і складаным конкурсе, як “Уладар сяла”! А сам Васіль прызнаецца, што пасля напружанага працоўнага дня адзіная аддушына — вялікая сям’я. А з ёю ніколі не засумуеш!

    Не сумна было і падчас конкурсу ў Круглым! Удзельнікам былі прапанаваны разнастайныя творчыя, спартыўная і кулінарныя іспыты. Традыцыйна конкурсная праграма пачалася з візітных картак сем’яў-удзельніц “Вітаем па-беларуску”. Размова ішла аб адным з дзён сям’і, яе традыцыях, захапленнях, адпа­чынку.

    Арганізатары конкурсу зрабілі акцэнт на захаванне традыцый беларускай вёскі. Таму яго

    ўдзельнікам для паспяховага выканання заданняў трэба было не толькі валодаць пэўнымі навыкамі сялянскай працы, але і прадэманстраваць зладжанасць, разуменне адзін аднаго з паўслова.

    У конкурсе “Па дровы” маладыя сем’і паказалі як умеюць пілаваць, секчы і складваць дровы, запрагаць каня — у конкурсе “Сіўка-бурка”. У жартаўлівай спартыўнай эстафеце на спрытнасць муж і жонка па чарзе выконвалі розныя заданні. Так, Кацярына з дапамогай карамысла напаўняла бочку вадой і забівала малатком цвікі ў беравяно, а Васіль прадэманстраваў майстэрства ў ваджэнні садовай тачкі і спавіванні лялькі. Падчас выставы журы ацэньвала дасягненні канкурсантаў у сямейнай гаспадарцы, працы і вучобе.

    У якасці хатняга задання канкурсанты былі павінны падрыхтаваць відэаролікі аб сваіх сельскагаспадарчых падвор’ях. Ролік сям’і Фядотавых па выніках інтэрнэт-галасавання быў прызнаны лепшым. Слушную дапамогу ў яго падрыхтоўцы аказаў супрацоўнік рэдакцыі раённай газеты Максім Мікешын. За што Васіль і Кацярына яму вельмі ўдзячныя.

    Праект “Уладар сяла” скіраваны на ўздым прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, умацаванне сямейных традыцый і папулярызацыю беларускіх гісторыка-культурных каштоўнасцей. Усе сямейныя каманды-ўдзельніцы, якія прыехалі ў гэты дзень у Круглае, каб пазмагацца за ганаровы тытул, у поўнай меры адчулі дух конкурсных прыгод, мелі магчымасць пашырыць кола знаёмстваў, набрацца пазітыву. А фіналісты, да таго ж, атрымалі каштоўныя і памятныя падарункі. Сям’я Фядотавых, як самая творчая, добразычлівая, дружная і зладжаная ў рабоце, будзе прадстаўляць Магілёўшчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу.

    Таццяна МАІСЕЕНКА. Подробнее

  • Цудоўны дзень у фальварку мінулага Людмила Ребковец, Полесская правда № 65 (13217) от 14 августа 2019 13 августа 2019 16:01 КультураОбщество Беларуская

    Народнай творчасцю, у тым ліку традыцыйнымі палескімі песнямі, танцамі, абрадамі, сёння цікавіцца ўсё больш людзей. Мудрасць продкаў, захаваная ў культурнай спадчыне, дапамагае ў віры сучаснасці не згубіць сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці. Адзін раз на год Піншчына прыадчыняе цудоўны куфэрак народнага багацця, вітаючы гасцей на свяце «Фальварак мінулага». Подробнее

  • Ёсць тысяча! Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 62/2019 от 03 августа 2019 05 августа 2019 11:09 Общество Беларуская

    Паведаміла раніцай у мінулы чацвер старшыня прафкамітэта ААТ «Камайскі-агра» Юлія Селівёрстава вадзіцелю Паўлу Кеўлічу. У лік першых тысячнікаў раёна Павел увайшоў другі год запар. Подробнее

  • Незаменныя памочнікі Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 62/2019 от 03 августа 2019 05 августа 2019 11:09 Общество Беларуская

    Раней у перыяд жніва ў ААТ «Ярэва-агра» на зерняскладзе дапамагалі жыхары Столінскага раёна, якія спецыяльна бралі водпуск на асноўнай рабоце і накіроўваліся ў Ярэва.  Два гады таму ад прыезджых адмовіліся. Подробнее

  • Урачыстасць для выратавальнікаў Светлана МИГУН., Голас Любаншчыны 31/2019 от 02 августа 2019 05 августа 2019 16:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    На мінулым тыдні па ўсёй краіне выратавальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы. Ва ўсіх падраздзяленнях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды. Подробнее

  • Уборка зерневых і зернебабовых стартавала! Анна Анішкевіч, Пастаўскі край 57/2019 от 17 июля 2019 05 августа 2019 10:20 Общество Беларуская

    У мінулую нядзелю пасля абеду поле каля Мацуроў у ААТ «Навасёлкі-Лучай» сваім рокатам абудзілі камбайны — Віталій Смолка і Артур Вартазаран прыступілі да ўборкі азімай пшаніцы. Подробнее

  • Свята кавальства «Крашынскі перазвон» стане брэндавым мерапрыемствам? Мiхаiл Шубiч, Наш край 58\2019 от 31 июля 2019 31 июля 2019 18:59 Культура Беларуская

    Тры гады таму ў аграгарадку «Крошын» Баранавіцкага раёна быў пакладзены пачатак святу рамёстваў і фальклору пад назвай «Крашынскі перазвон». Подробнее