Выхадныя дні для многіх юных пухавіччан атрымаліся насычанымі: у раёне прайшлі масавыя спартыўныя спаборніцтвы ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная». Подробнее
На апошнім у мінулым годзе пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разглядалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Большасць пратаколаў былі складзены ў дачыненні да падлеткаў, якія парушалі правілы дарожнага руху, а менавіта – у цёмны час сутак не абазначылі сябе святлоадбівальнымі элементамі. Подробнее
Гэты год абяцае ўчастковым інспектарам міліцыі багаты ўраджай канфіскаванай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і мноства непрыемнасцей аматарам лёгкай нажывы на людскім горы. Не верыць у гэта не даюць першыя вынікі рэйдавых мерапрыемстваў вартавых правапарадку. Подробнее
З 8 па 12 студзеня адразу звыш 30 бярэзінскіх вучняў не прыступілі да заняткаў у школах: яны прымалі ўдзел у трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. Сёлета гэтыя алімпійскія “спаборніцтвы” сабралі амаль тысячу вучняў старэйшых класаў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У першую дэкаду сёлетняга студзеня ціснулі маразы, асабліва па начах, хоць і днём трымалася за мінус 10 градусаў. Вяскоўцы на досвітку яшчэ толькі ў печах распальваюць (дым з труб не сцелецца, а прама ўверх ідзе – паказвае на мароз), а жывёлаводы ААТ «Коўбча-Агра» на фермах ужо з пяці гадзін раніцы шчыруюць. Холад для людзей не страшны, у цяпле ды вопратцы добрай толькі радуюцца марозцу, сняжку, прыгажосці зімняй прыроды. Іншая справа жывёла. Цяпер самы час падтрымаць яе добрым доглядам, клопатам ды якаснымі кармамі. Тады будзе і малако, і мяса, і прыплод. Подробнее
Больш чым паўгода на базе СШ №7 працуе творчая студыя “Анімацыйны пластылін”, куды з нецярпеннем і радасцю навучэнцы пачатковай школы спяшаюцца пасля заняткаў. У студыі яны становяцца ўжо не вучнямі 1-2 класаў, а прымяраюць на сябе новыя, дарослыя пасады — мастак, дэкаратар, аператар. Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Марыны Ціханенка дзеці лепяць з пластыліну, а потым “ажыўляюць” сваіх персанажаў. Іх чалавечкі і звяркі могуць хадзіць, паварочвацца, сядзець, размаўляць адзін з адным. Дзіва, ды і толькі! Подробнее
4 студзеня ўжо новага года дзеці і моладзь Верхнядзвінскай парафіі прынялі ўдзел у конкурсе калядных батлеек у Віцебску, дзе паказалі свае таленты і здольнасці, а таксама паглядзелі і ацанілі выступленні іншых творчых калектываў. Подробнее
Гэтак у дачыненні Аркадзія СМОЛІЧА, таленавітага навукоўца і палітычнага дзеяча Беларусі. Подробнее
У летапісе вызвалення Жлобіншчыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў лёс вёскі Мормаль займае асобнае месца. У адрозненне ад іншых населеных пунктаў нашага раёна, гэты на доўгі час быў падзелены лініяй фронту Подробнее
Традыцыйна напярэдадні Новага года ў РЦК адбылося ўшанаванне вучняў школ раёна “Вам – лепшыя з лепшых!”.
Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ і іншыя адказныя пасадавыя асобы. Подробнее
Кожны з нас у гэтыя зімовыя дні верыць: год, які наступіў, будзе абавязкова лепшы, чым папярэдні. Хтосьці спадзяецца знайсці сваё шчасце ці палепшыць фінансавае становішча, хтосьці – вылечыцца ад хвароб ці пашырыць кола сяброў… Подробнее
Разам з героямі святочнага прадстаўлення хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі займальнае падарожжа ў краіну цудаў. Подробнее
У нашым раёне праходзяць дабрачынныя навагоднія мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай святочнай акцыі «Нашы дзеці».
Намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая, старшы рэферэнт Мінскага абласнога аддзялення рэспубліканскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд» Людміла Барысенка, старшыня раённага аб'яднання Беларускага дзіцячага фонду Алена Гамза наведалі стацыянарнае дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Подробнее
Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, парламентарыі актыўна ўдзельнічаюць у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
У рамках гэтай акцыі за некалькі дзён да Новага года сустракала шаноўных гасцей і Старасвержанская сярэдняя школа. З падарункамі на навагодні ранішнік для вучняў пачатковых класаў прыехаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка. На свята да вучняў у гэты дзень прыбылі і намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Людміла Стонька. Подробнее
У стаўбцоўскіх электрасетках – адна з самых буйных ветэранскіх арганізацый раёна. Створаная тры гады таму, яна ўключае 153 ветэраны працы. У бліжэйшы час яшчэ амаль 50 чалавек папоўняць рады арганізацыі. Нямала сярод іх заслужаных людзей, якія пакінулі прыкметны след у энергетыцы Беларусі.
У ліку такіх людзей – і старшыня ветэранскай арганізацыі Эдуард Войніч, які прысвяціў энергетыцы 45 гадоў жыцця. Ён стаяў ля вытокаў Стаўбцоўскіх электрасетак, калектыў якіх у мінулым годзе адзначыў паўвекавы юбілей. Эдуард Войніч за сваю шматгадовую плённую працу мае нагрудны знак «Выдатнік энергетыкі», званне «Ганаровы энергетык Рэспублікі Беларусь». Яшчэ адна ўзнагарода, якой ён не можа не ганарыцца, – сярэбраны медаль ВДНГ СССР. Подробнее
Кожнае дзіця, асабліва – пазбаўленае бацькоўскай цяплыні, чакае і верыць у цуды, якія адбываюцца пад Новы год. Для падтрымкі менавіта такіх хлопчыкаў і дзяўчынак штогод у раёне, як і ў цэлым па краіне, праводзіцца дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Подробнее
«Стараемся задаволіць усе заяўкі. Сёння працуем у Стоўбцах, на вуліцы Дружнай», – коратка тлумачыць майстар Стаўбцоўскага РЭС Андрэй Гарохавік.
У гэты перыяд брыгадзе пад яго кіраўніцтвам давераны адзін з самых адказных участкаў – абслугоўванне і рамонт сетак вулічнага асвятлення. Замест свяцільнікаў, якія адслужылі і выйшлі са строю, энергетыкі ўстанаўліваюць па магчымасці новыя, энергазберагальныя, якія і свецяць ярчэй, і маюць большы тэрмін службы. «На працягу 2018 года замянілі больш за тысячу свяцільнікаў. Гэтыя работы працягваюцца», – адзначае Андрэй Гарохавік. Подробнее
Яркі бляск агеньчыкаў, ззянне ўпрыгожанай ёлкі, перадсвяточная мітусня ў пошуках падарункаў, убораў, пачастункаў… Новы год і Ражаство Хрыстова заўсёды ствараюць асаблівы настрой. Нездарма іх ад іншых святаў адрознівае вера ў цуды, нешта загадкавае, таямнічае. Подробнее
А атрымалі яго жыхары г.п. Варапаева і навакольных вёсак. 29 снежня пасля працяглага перапынку ў гарпасёлку зноў запрацаваў банкамат Белаграпрамбанка. Подробнее
Напярэдадні Новага года загадчык Лынтупскай участковай бальніцы Раман Лагунёнак з рук кіраўніка раёна Сяргея Чэпіка атрымаў падарунак Подробнее
Новы год — свята сямейнае. Але не ўсім выпадае сустракаць яго разам з роднымі і сябрамі. Існуе шэраг службаў, прадстаўнікі якіх працуюць нават у навагоднюю ноч. Якой яна выдалася для тых, хто сёлета знаходзіўся не дома за накрытым сталом, а на рабочым месцы? Подробнее
Выдатны настрой, цукеркі, цацкі, адзенне, зімовы абутак і іншыя падарункі 29 снежня прывезлі ў чатыры сям'і Дзед Мароз са Снягуркай (навучэнцы СШ №4 Мікіта Пучынскі і Юля Шылько). Подробнее
Добрая навіна прыйшла напярэдадні Новага года ў калектыў ААТ “Агра-Абярэг”. Дырэктар гаспадаркі Пётр Казак быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Подробнее
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра падарылі веру ў казку і дабро, ахінулі ўвагай і павесялілі дзетак, якія выхоўваюцца ў апякунскай сям'і Сяргея і Ганны Шарыпкіных з Навасёлак. Подробнее
Пад такой назвай у рамках акцыі «Цуды на Раство» пяты год запар прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» напярэдадні Новага года наведваюць тыя аддзяленні ЦРБ, у якіх праходзяць стацыянарнае лячэнне дзеці. Подробнее