Гэтыя словы з ужо вядомай многім песні юных экамэнаў заўсёды будуць актуальнымі. Бо, сапраўды, кожны з нас сваім укладам у агульную справу па раздзельным зборы смецця можа выратаваць ад забруджвання малую радзіму, краіну і нават цэлую планету. Менавіта ад нашага імкнення і жадання, у першую чаргу, залежыць, якім паветрам будзем дыхаць і якую ваду піць. Цікава, а ці ўсведамляюць гэта бярэзінцы? І ўвогуле, як справы са зборам другасных матэрыяльных рэсурсаў у нашым горадзе і раёне. Подробнее
У мінулую пятніцу выкладчык інфарматыкі Бярэзінскай гімназіі Артур Уладзіміравіч Драздоўскі правёў з вучнямі выпускнога класа не зусім звычайны ўрок: прапанаваў кожнаму паспрабаваць свае сілы ў прафесіі праграміста. Наладжаны ўрок у ходзе тыдня інфарматыкі ў рамках рэспубліканскай адукацыйнай акцыі “Час кода”, якая прайшла ў навучальнай установе з 3 па 9 снежня. Подробнее
Вучні і педагогі сярэдняй школы № 2 горада змаглі далучыцца да экалагічнай акцыі “Папяровы бум”. Яна ўжо набыла традыцыйнасць ва ўстанове і з кожным годам пашырае свае маштабы. Подробнее
снежня Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў гасцінна вітала фіналістаў першага адкрытага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на гітары «Гитfest». Подробнее
Як бы нам ні хацелася перапісаць гісторыю, яе не перапішаш і самыя страшныя моманты з памяці чалавецтва не сатрэш… Так здарылася, што практычна адразу пасля заканчэння другой сусветнай вайны свет зноў стала ліхаманіць. Хранічная хвароба пад назвай “халодная вайна” расцягнулася на некалькі дзесяцігоддзяў, а наша краіна, якая з’яўлялася часткай вялізнай савецкай дзяржавы, бліжэй за ўсіх размяшчалася да небяспечнага “ачага”. Менавіта таму Беларуская ваенная акруга стала самай мілітарызаванай у СССР. Тут была размешчана ядзерная зброя – самы эфектыўны, па меркаванні тагачасных палітыкаў, сродак ад ваеннай агрэсіі. Чатыры дывізіі Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння знаходзіліся на нашай зямлі пад грыфам “Зусім сакрэтна”, і мала хто ведаў аб іх існаванні. Подробнее
Праблема бадзяжных сабак далёка не новая. Бяздомныя жывёліны не толькі супярэчаць санітарным нормам, але і ствараюць небяспеку для людзей. Пра гэта не-не, ды ўзнімаюць пытанні жыхары раёна. Адно з іх нядаўна гучала падчас прыёму грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пятром Аляксеевічам Атрошчанка ў Пагосцкім сельсавеце. Подробнее
Жывёлаводы ААТ «Велікасельскае Агра» па выніках работы за мінулы год у разліку на карову атрымалі 7 тысяч кілаграмаў малака. Не здаюць заваяваных пазіцый яны і сёлета. За першае паўгоддзе бягучага года прадукцыйнасць дойнага статка ў гаспадарцы склала 3797 кілаграмаў малака, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у раёне. За кошт чаго дасягаецца такі поспех? Вядома, дзякуючы трывалай кармавой базе: выказванне «малако ў каровы на языку» па-ранейшаму застаецца актуальным. Улічваючы колькасць пагалоўя (а гэта амаль 7 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 2950 кароў), кармоў патрэбна нямала. Подробнее
Новы цэх дрэваапрацоўкі ўвяла ў эксплуатацыю ДЛГУ «Пружанскі лясгас».
Вытворчую пляцоўку ў Слабудцы, дзе ў свой час выраблялі драўняную шчапу пасля даручэння Міністэрства лясной гаспадаркі, былі вымушаны рэарганізаваць: вытворчасць шчапы перанеслі на тэрыторыю Бярозаўскага лясніцтва, а тут напрыканцы 2017 года разгарнулі будаўніцтва новага аб’екта. Подробнее
— Ой, ну, зноў вы прыехалі, калі ў мяне ўжо ўсё адцвіло, — усклікае Анастасія Іванаўна Мацько з Вялікіх Якавіч і запрашае на свой двор, які літаральна патанае ў кветках. Анастасію Іванаўну добра ведаюць у акрузе, знаёма яна і з карэспандэнтамі “раёнкі”. Справа ў тым, што яе муж доўгія гады быў старастам вёскі, а яна, як верная паплечніца, дапамагала яму вырашаць праблемы аднавяскоўцаў. Гэтай зімой Яўгена Васільевіча не стала… Подробнее
Не ведаю чаму, але знаёмствы з дзяўчынкамі з імем Паліна (што значыць “сонечная”) заўсёды прыносяць маёй душы вялікую асалоду. Паліны любяць сумленнасць, шчырасць, адказнасць і цалкам аддаюцца абранай справе. Вось і вучаніца СШ №1 Паліна Ракіцкая піша вельмі прыгожыя вершы, паспяхова прымае ўдзел у самых розных паэтычных конкурсах, а яшчэ любіць хімію, гісторыю і літаратуру. Увогуле яна — вельмі добры і светлы, як сонечны праменьчык, чалавек. Подробнее
Урачэбная амбулаторыя ў Новых Засімавічах была адкрыта тры дзясяткі гадоў таму. Медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва займаецца калектыў работнікаў у складзе 12 чалавек. Подробнее
Свіслацкая раённая бібліятэка, райкам ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённая ветэранская арганізацыя запрасілі навучэнцаў 10 класа гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы на адкрыты дыялог «БССР: старонкі гісторыі». Мерапрыемства праходзіла з нагоды 100-гадовага юбілею Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Подробнее
Дзякуючы гэтай рубрыцы мы пазнаёміліся з жыхаркамі нашага раёна, якія захавалі рэцэпты мясцовых прысмакаў. На гэты раз сакрэтам прыгатавання смачнага дэсерта пад назвай «Маковікі» дзеліцца ўраджэнка вёскі Барысаўшчына Любоў Кірылаўна Сцішанок. Пра гэту ветлівую і надзвычай абаяльную жанчыну даведалася дзякуючы цікаваму даследаванню вучаніцы 11 класа сярэдняй школы № 2 Вольгі Красоўскай, якая разам з настаўніцай А.В. Мяцельскай падрыхтавалі вучэбна-даследчую работу пра мясцовыя салодкасці на прыкладзе кулінарных звычак у сям’і дзяўчынкі. А самі маковікі Любові Кірылаўне дапамагала гатаваць яе нявестка Алена. Фотаздымкі гэтага працэсу вы зараз бачыце. Подробнее
Кожнаму чалавеку хоць раз на год даводзіцца звяртацца па дапамогу да медыкаў. Прыходзячы ў райпаліклініку, пацыенты разлічваюць на якаснае аказанне ім медыцынскіх паслуг. У сваю чаргу адміністрацыя бальніцы імкнецца стварыць усе ўмовы для іх, каб выздараўленне было максімальна хуткім і эфектыўным. У сувязі з гэтым штогод у ЦРБ з’яўляецца новае медабсталяванне. 2018 год таксама не стаў выключэннем. Галоўны ўрач Павел МАНЬКО расказаў журналісту райгазеты аб набытках адыходзячага года. Подробнее
Галоўны інжынер КСУП «Эксперыментальная база „Стралічава“ Уладзімір Уладзіміравіч Сідарок – адзін з самых вопытных інжынерных спецыялістаў у сельскай гаспадарцы нашага раёна. І не толькі адзін з самых вопытных, але і адзін з самых ведаючых і адказных інжынераў гаспадарак. Подробнее
Кожнаму варта не толькі ўспомніць пра свае карані, пра месца, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтай зямлі. Галоўнае, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Подробнее
Феерычнае свята мастацтваў. Закладка новых традыцый. Прэзентацыя арт-праектаў. Зоркі беларускай эстрады. Незвычайныя творчыя дуэты. Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі з сімвалам горада. 14 снежня Наваполацк урачыста развітаўся са званнем культурнай сталіцы Беларусі 2018. Подробнее
Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, якую ўзначальвае Леанід ЦУПРЫК, праходзіла ў аўторак у нашым раёне. Подробнее
Шчучынцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды падчас абласнога сходу ўчастковых інспектараў міліцыі, ІСН і прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі, які прайшоў у Лідзе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў, намеснік Міністра ўнутраных спраў Мікалай Аляксандравіч Мельчанка, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Іванавіч Сіняўскі і іншыя. Подробнее
Тэрыторыя Рамязоўскага сельсавета пасля рэарганізацыі значна павялічылася. Цяпер ён аб’ядноўвае 9 населеных пунктаў, у якіх пражывае больш за тысячу чалавек. Подробнее
У аграгадку Лунна адбылося традыцыйнае брэндавае свята, прысвечанае нацыянальнай беларускай кухні. У ім прынялі удзел, акрамя лунненскіх артыстаў, творчыя калектывы з Гудзевіч і Глядавіч. Подробнее
Ці ведаеце вы, што Правыя Масты – адзін з найстарэйшых населеных пунктаў нашай Мастоўшчыны, што ў даўнія часы праз мястэчка пралягаў Ягелонскі шлях, што тут было восем школ? Аб усім гэтым расказвае старшыня Мастоўскага сельскага Савета Л.Г.Рагацэвіч. Подробнее
Галіна Мікалаеўна Абрамчук з в. Горталь (на здымку з выратаванай бабуляй), якая працуе ў мясцовай гаспадарцы, і сама не ведала, што ў прайшоўшыя выхадныя стане героем дня. Яна выратавала падчас пажару жыцці дваіх лю-дзей. Пра свой ўчынак яна цяпер кажа сціпла і лічыць, што любы чалавек на яе месцы паступіў бы гэтак жа. Вось што яна расказала аб гэтым выпадку: Подробнее
«Белавежская пушча» – пад такой назвай у Брэсце прайшоў міжнародны шматжанравы фестываль-конкурс творчасці, на якім паспяхова выступіў узорны ансамбль народнай музыкі «Каласкі» Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Подробнее
Вырабы ручной работы, альбо як іх называюць “хэнд-мэйд”, у апошні час сталі вельмі папулярнымі. Зараз у магазінах можна набыць разнастайныя ёлачныя ўпрыгожванні і падарункі пад елку, але аматары эксклюзіву аддаюць перавагу менавіта «хэнд-мэйд» цацкам, бо ўпэўненыя, ручная праца – гэта гарантыя ўнікальнасці і непаўторнасці. Подробнее