Напісаць пра сям’ю Вайткевічаў параілі жыхары аграгарадка Нарач. Ад многіх давялося шмат добрага пачуць пра гэту дружную пару, якая годна без малога пяцьдзясят год ідзе поплеч па жыцці. Подробнее
У Цэнтры культуры г. Хойнікі прайшло раённае свята «Дажынкі» пад агульным дэвізам «З любоўю да людзей і зямлі». У глядацкай зале сабраліся галоўныя дзеючыя асобы прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці. А ў фае культурнай установы раскінуліся яркія і багатыя выставы вырабаў ручной работы, тавараў мясцовых прадпрыемстваў, кандытарскіх далікатэсаў і прэзентацыя сыру ад Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта». Подробнее
Сярод галоўных аграномаўУладзімір Уладзіміравіч Бандарэнка (КСУП «Веляцін»).Сярод галоўных інжынераўУладзімір Уладзіміравіч Сідарок (КСУП «Эксбаза „Стралічава“).Сярод галоўных ветэрынарных урачоўСвятлана Валер’еўна Арцем’ева (лабараторыя ветэрынарна-санітарнай экспертызы Хойніцкай ветстанцыі)Сярод брыгадзіраў МТК і фермМікалай Рыгоравіч Камеш (аддзяленне „Карчовае“ ААТ „Хойніцкі Аграсервіс“).
Казаць «дзякуй» ветэранам Вялікай Айчыннай вайны мы, мабыць, не стомімся ніколі. З кожным годам становіцца ўсё менш людзей, якім можна пакланіцца ў пояс за мірнае неба і свабоду. Таму павіншаваць герояў вайны са знамянальнай датай – асабліва ганарова. Подробнее
Усё далей адыходзяць ад нас у гісторыю сумныя і шматпакутныя гады Вялікай Айчыннай вайны. І толькі лічаныя адзінкі застаюцца сёння з намі з тых, хто памятае падзеі тых часоў. Адна з іх – 104-гадовая жыхарка вёскі Навасёлкі Кацярына Еўмонаўна Сацура. Яна памятае і сёння, як цяжка жылося пад гнётам нямецка-фашысцкай акупацыі, калі гітлераўцы адчувалі сябе гаспадарамі на нашай зямлі, як бязлітасна рабавалі яны мірнае насельніцтва. Маглі забраць з хаты апошняе, не звяртаючы ніякай увагі на тое, што ў сям’і малыя дзеці, што нечым харчавацца трэба і старым, і малым. Як запраста маглі растраляць за любое праяўленне незадаволенасці, альбо проста за касы позірк у бок акупантаў. Подробнее
29 лістапада на базе спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” прайшоў Дзень здароўя ў рамках ініцыятывы “Шлях да даўгалецця” праекта ЕС-ААН “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Дадзенае мерапрыемства завяршыла ініцыятыву, якая ажыццяўлялася на Жабінкаўшчыне на працягу года тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Подробнее
Час мяняецца, адпаведна патрабуюць змен і формы работы з насельніцтвам. Ад гэтым і многім іншым ішла размова на семінары-вучобе дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Подробнее
Тыя з нашых падпісчыкаў, якія застаюцца вернымі газеце ўжо не адно дзесяцігоддзе, напэўна, заўважылі, што амаль увесь гэты час з яе старонак не сыходзіць прозвішча дынастыі механізатараў Харкевічаў. Сёння, напярэдадні свята працаўнікоў вёскі, хочацца яшчэ раз расказаць аб адным з заснавальнікаў гэтай працоўнай дынастыі – Юліяне Вячаслававічы. Подробнее
Па аб’ектыўных прычынах я прапусціў тэрмін уступлення ў спадчыну. Як быць у такім выпадку? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
Яшчэ ў эпоху індустрыяльнай рэвалюцыі еўрапейскія медыкі вывелі папулярны ў наш час тэрмін «працаголія» і даказалі, што занадта вялікая любоў да працы – гэта ўсё ж такі парушэнне. Подробнее
У раскрыцці злачынстваў вялікую дапамогу праваахоўным органам аказваюць грамадзяне, якія былі сведкамі здарэнняў альбо маюць звесткі пра злачынцаў. Але гэта пры ўмове, што іх інфармацыя праўдзівая.Кожны ўдзельнік судовага працэсу абавязкова пад подпіс папярэджваецца аб крымінальнай адказнасці за дачу заведама лжывых паказанняў. Але, на вялікі жаль, час ад часу здараюцца спробы падмануць суд і следства. Подробнее
– Гістарычная і культурная спадчына роднага краю, лёсы людзей, якія тут жывуць, – каштоўны патэнцыял для развіцця і фарміравання асобы, – упэўнена намеснік дырэктара УА «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алена ГАЎРАШ. Подробнее
У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці на мінулым тыдні прайшоў творчы вечар і адкрыццё выстаўкі работ мастака Віктара Залаціліна. Подробнее
Спрэчкі аб тым, нараджаюцца людзі злачынцамі або становяцца такімі пад уздзеяннем тых ці іншых абставін, вядуцца ўжо не адно стагоддзе.Я ж пераканана, што ніхто не з’яўляецца на гэты свет прыроджаным забойцам, злодзеем або махляром. Такім чалавека робяць умовы, у якіх ён выхоўваецца, сацыяльнае асяроддзе або пэўныя жыццёвыя абставіны. А пачынаецца ўсё з малога. Пропускі заняткаў, уцёкі з дому, падман бацькоў, нежаданне размаўляць, агрэсія… «Сігналы» пра тое, што з падлеткам нешта не так, могуць быць самыя розныя. Галоўнае – іх своечасова ўбачыць і дапамагчы. Подробнее
менавіта такую задачу ставілі перад сабой выратавальнікі нашага раёна падчас правядзення рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» Подробнее
Старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатолій Маркевіч правёў чарговую сустрэчу з працоўным калектывам ААТ «Гарадзечна». Кіраўнік раёна выступіў са справаздачай аб рабоце ўлады, расказаў пра актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Подробнее
Прэзентацыя першага поўнага рымска-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове адбылася 30 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. Подробнее
На выставе краязнаўчага музея, прысвечанай нашым выдатным землякам, партрэт Аляксандра Чарвякова адразу прыцягвае ўвагу. А побач фотаздымкі, на якіх Аляксандр Рыгоравіч з сялянамі, са сваімі роднымі… Усебеларускі стараста, як яго ў 20-я гады мінулага стагоддзя называлі ў нашай рэспубліцы, усюды аднолькава просты і прыветлівы… Але разглядаючы гэтыя фота-здымкі, пачынаеш адчуваць, што на іх сапраўды чалавек-легенда. Подробнее
Калі прызнацца шчыра, то заўсёды з асаблівай павагай і нават трапятаннем стаўлюся да прадстаўнікоў прафесіі агранома. Гэта ж колькі трэба ўсяго ведаць у самых розных сферах – батаніцы, геаграфіі, біялогіі, глебазнаўстве, агратэхніцы, біяхіміі і біяфізіцы, экалогіі і іншых навуках для таго, каб потым з поспехам пераўтвараць зямлю, атрымліваць багатыя ўраджаі і радаваць імі мноства людзей у гарадах і вёсках! А таму не сумняваюся ў тым, што людзі гэтай прафесіі будуць запатрабаваны пры любых палітычных раскладах і ў любым чалавечым грамадстве. Подробнее
Неаднаразова ў апошнія дні ў рэдакцыю газеты «Новае жыццё», а таксама ў Навагрудскую гарадскую і раённую інспекцыі прыродных рэсурсаў аховы навакольнага асяроддзя паступалі тэлефонныя званкі ад нераўнадушных гараджан. Пытанне гучала аднолькава: «Дапамажыце, замярзае возера Маладзёжнае, лебедзі не змогуць там плаваць». Подробнее
Раскажыце, калі ласка, як прызначаецца дапамога па доглядзе інваліда 1 групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту? (З тэлефоннага запыту). Подробнее
такога дэвізу па жыцці прытрымліваецца навагрудчанка Людміла Міхайлаўна Канапацкая. Жанчына, на долю якой выпала нямала выпрабаванняў, у студзені адзначыць свой 90-гадовы юбілей. Подробнее
2 снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць беларускія юрысты. Сярод іх – і супрацоўнікі юрыдычнай кансультацыі Навагрудскага раёна. Подробнее
Шчыры і добразычлівы чалавек, Святлана Суслава працуе страхавым агентам адзінаццаць гадоў. Яна адказны і кампетэнтны работнік, дасканала ведае страхавую справу і добрасумленна ставіцца да яе, што спрыяе дасягненню добрых паказчыкаў. Подробнее
Самая вопытная і самая буйная страхавая кампанія Беларусі – «Белдзяржстрах» – 3 снежня адзначае дзень свайго ўтварэння. А напярэдадні, у першую суботу месяца, прафесійнае свята ў страхавых работнікаў краіны. Людзей, якія сваім прафесіяналізмам, добразычлівасцю, камунікабельнасцю і ініцыятыўнасцю заслугоўваюць давер кліентаў і даюць ім пачуццё абароненасці. Подробнее