Дазволю сабе паправіць знакамітых комікаў: трусы — гэта, у першую чаргу, хобі. У гэтым запэўніла мяне сям’я Ціхановічаў з Ляхоў, для якіх трусы — гэта не толькі каштоўнае футра і не толькі тры-чатыры кілаграмы дыетычнага, лёгказасваяльнага мяса.
…Пяць гадоў жыцця ў вёсцы не прымусіла Ціхановічаў пашкадаваць пра тое, што прамянялі гарадское жыццё. Наадварот, так яны знайшлі сабе захапленне, якое прыносіць ім непадробнае задавальненне.
Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота). Подробнее
У мінулы аўторак на пункце пропуску “Перароў” адбылася значная для нашага раёна падзея: тут сустракалі чатырнаццаць гасцей з Гайнаўкі, сярод якіх былі прадстаўнікі адміністрацыі, культурных і спартыўных устаноў горада, а таксама работнікі польскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. На чале з намеснікам бурмістра Гайнаўкі Анджэем Скепкам яны завіталі да нас, каб азнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Пружаншчыны і атрымаць патрэбную інфармацыю пра “бязвізавы рэжым”, які пачаў дзейнічаць у некаторых беларускіх рэгіёнах з пачатку гэтага года. Подробнее
Па выніках II Міжнароднага асінхроннага турніру «Ластаўка», у якім прынялі ўдзел 423 каманды з Беларусі, Украіны і Расіі, каманда інтэлектуалаў «міні-Глобус» з СШ №5 заняла трэцяе месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Подробнее
Яе любяць сябры і паважаюць аднакласнікі. На яе ўскладаюць вялікія надзеі настаўнікі і бацькі. Вучаніца 5 «Г» класа СШ № 5 Насця Дацук не проста выдатніца. У гэтай мілай дзяўчынкі нестандартнае для яе ўзросту мысленне, выдатныя аналітычныя здольнасці і рэдкія ў наш час адкрытасць і дабрыня. Подробнее
— Зноў хачу ў Парыж!
— А Вы там ужо былі?
— Не, але ўчора таксама марыла пра гэта…
Так, для многіх падарожжа — гэта толькі мара і нязведаныя эмоцыі. Гэта нібы крылы за спінай, здольныя пераўтварыць стомленых дарослых у вясёлых і бестурботных дзяцей. Але купіць гэтыя крылы можа дазволіць сабе далёка не кожны чалавек… І толькі некаторыя людзі ведаюць, што існуе асаблівы сакрэт: можна падарожнічаць па ўсім свеце, не затрачваючы велізарных сродкаў і нават не зазіраючы ў кашалёк. І гэтыя людзі — бібліятэкары. Менавіта яны ў мінулую пятніцу запрасілі ўсіх летуценнікаў горада да сябе, у раённую цэнтральную бібліятэку, на начны бібліякруіз па краінах і кантынентах, у якім, дарэчы, прыняць удзел пашчасціла і журналісту “раёнкі”. Шчыра кажучы, гэта было незабыўна. Подробнее
Новы год — свята, якое ва ўсіх без выключэння выклікае настальгію. Прадстаўнікі розных пакаленняў расказалі, якія традыцыі святкавання Новага года запомніліся ім з дзяцінства. Подробнее
У дзяржаўнай установе адукацыі “Целяшоўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” прайшло пазакласнае мерапрыемства “Нязгасная зорка паэта”, прысвечанае памяці паэта-земляка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Дуброўскага. У 2018 годзе яму споўнілася б 70 гадоў. Подробнее
Падыходзіць да завяршэння чарговы сельскагаспадарчы год. Аграрыі раёна падводзяць вынікі сваёй работы, вызначаюць перспектывы года наступнага і ўшаноўваюць лепшых працаўнікоў галіны, якія адзначыліся на работах падчас пасяўной кампаніі, жніва і ўборкі ўраджаю. У доме культуры пасёлка Зябраўка адбылося шанаванне перадавікоў вытворчасці ААТ “Птушкафабрыка “Рассвет”. Подробнее
Па выніках работы за мінулы год Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь сярод аддзелаў сваёй катэгорыі стаў лепшым у краіне. Да слова, пераходны кубак за першае месца калектыў атрымлівае ўжо трэці раз. Подробнее
Упэўнена, што многія нашы чытачы з’яўляюцца аматарамі інтэлектуальнай тэлегульні «Што? Дзе? Калі?». Пацверджаннем гэтаму будзе і той факт, што час ад часу ў тэлеперадачы гучаць пытанні ад пружанцаў, больш за тое, пружанскія тэлегледачы нават выйграюць у знаўцаў. Але вось такога, каб пружанец апынуўся па той бок экрана, асабіста я не памятаю. Галоўны спецыяліст аддзела аўтаматызацыі ААТ “Беларусбанк” Сяргей Лапука атрымаў запрашэнне ў Мінск на здымкі адной з гульняў восеньскай серыі ў якасці гледача. Мы папрасілі Сяргея расказаць пра свае ўражанні ад здымак. Подробнее
У хворага чалавека толькі адно жаданне, у здаровага — іх тысячы… Урачыстасць, якая праходзіла ў мінулую пятніцу ў вялікай зале гарадскога Палаца культуры, сабрала тых, хто дапамагае людзям клапаціцца пра ўласнае здароўе. Дзясяткі медыцынскіх спецыялістаў з розных куткоў вобласці, а таксама ганаровыя госці з Мінска прыехалі ў Пружаны на традыцыйны абласны форум аптэчных работнікаў, у рамках якога святкавалася і 190-годдзе з дня адкрыцця першай аптэкі ў нашым горадзе. Подробнее
Сталовіцкі край Баранавіцкага раёна даў свету
нямала таленавітых людзей. Сярод іх і геніяльны паэт Адам Міцкевіч. Подробнее
Ну, вось ён зноў наступае, гэты чароўны Новы год. З традыцыйным шампанскім, мандарынамі. І, вядома, з салодкимі прысмакамі. У сям’і Анны Казаравай яны будуць не набытымі, а зробленымі сваімі рукамі. Дарэчы, і рэпетыцыя па вырабе святочнага навагодняга торта ўжо прайшла: на здымку вы бачыце вынік працы. Праўда, яго ўжо няма...
— Гэты торт быў зроблены на дзень нараджэння, — кажа Анна. — Але я вырашыла нагадаць імянінніку, што пара ўжо і за елкай адпраўляцца. Подробнее
У літаратурным календары Беларусі нямала значных дат. Адна з іх — дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава, які адзначаецца 21 снежня. Менавіта да яго прымеркаваны традыцыйныя Чыгрынаўскія чытанні, што праводзяцца ў нашым раёне ўжо больш за дваццаць гадоў. Подробнее
Пра незакрыты каналізацыйны люк, што знаходзіцца непадалёку ад вуліцы 21 Партз’езд, “Авангард” пісаў у адным з папярэдніх нумароў. Трэба мовіць: справа кранулася з месца. Подробнее
З Навагодняга ранішніка, які 21 снежня прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, на Бялыніччыне распачалася актыўная фаза традыцыйнай акцыі “Нашы дзеці”.
У госці да выхаванцаў цэнтра завіталі, канечне ж, з цудоўнымі падарункамі і Навагоднімі віншаваннямі старшыні: райвыканкама – Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, раённага Савета дэпутатаў – Андрэй ГАНЧУК, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА, прадстаўнікі калектываў ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы”, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, з Магілёва – ПВГУП “Альфазварка” і іншыя. Подробнее
У раённым Цэнтры культуры прайшла сустрэча вучняў 9-11 класаў школ раёна з прадстаўніком Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У сучасным шматпалярным свеце атрымаць прафесію ваеннага – не толькі прэстыжна. Гэта запатрабаваная работа і надзвычай адказная, таму што накіравана на ўдасканаленне нацыянальнай сістэмы абароны, падтрыманне боегатоўнасці Узброеных Сіл краіны. У Ваеннай акадэміі рыхтуюць спецыялістаў, якія гатовы выконваць складаныя задачы і граматна адказваць на выклікі часу. Подробнее
Ушанаванне маладых лідараў уборачнай кампаніі па выніках абласной акцыі «Маладая Міншчына – за ўраджай!» адбылося на базе сталічнага боўлінг-цэнтра Madison.
Ад нашага раёна на мерапрыемства былі запрошаны пераможцы сёлетняга жніва – экіпаж камбайнераў у складзе Максіма Паплаўскага і Кацярыны Стралковіч з ААТ «Вішнявецкі-агра» і вадзіцель Віктар Жышка з ААТ «Вялікі Двор». Подробнее
Па традыцыі напярэдадні Дня інвалідаў самадзейныя артысты Кругліцкага СДК наведалі вяскоўцаў, якія, так склалася, маюць даволі сур’ёзныя праблемы са здароўем. Людзі гэтыя патрабуюць увагі. Самае галоўнае для іх — душэўная цеплыня.«Ад сэрца да сэрца» — так называлася невялічкая канцэртная праграма, якую падрыхтавалі культработнікі. Заходзілі ў хаты, жадалі гаспадарам усяго найлепшага. І, вядома ж, спявалі песні. Подробнее
Роспіс па дрэве – адзін з самых старажытных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Здаўна ўпрыгожванне розных драўляных вырабаў каляровым роспісам высока шанавалася, а ў кожным доме абавязкова было некалькі размаляваных дошак або талерак. Сёння цікавасць да роспісу па дрэве адраджаецца. Упрыгожыць роспісам па дрэве можна практычна ўсё. Гэта можа быць посуд, розныя аксэсуары для дома, шкатулкі, вазы, грабяні, бранзалеты, каралі, завушніцы, цацкі. Распісваць таксама можна драўляную мэблю, драўляныя скульптуры. У кожнага майстра маецца ўласны падыход да роспісу па дрэве. У Доме рамёстваў ёсць такі майстар – Марына Рубанава. Подробнее
“Не мерзнеце? Вам выдалі цёплую спецвопратку?“ – звярнуўся да вартаўніка машыннага двара СВУ “Пратасаўшчына“ галоўны тэхнічны інспектар Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Д.П. Гаравенка, ён жа – кіраўнік рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ, якая на мінулым тыдні працавала ў Шчучынскім раёне. “Не. І куртку цёплую выдалі, і абутак“, — адказала жанчына. З гэтага кароткага дыялогу і пачаўся маніторынг вытворчага падраздзялення. Подробнее
Пытанні папярэджання і прафілактыкі крадзяжоў маёмасці суб’ектаў гаспадарання і грамадзян абмеркавалі на чарговым пасяджэнні райвыканкама. У гэтай актуальнай і сур’ёзнай размове прынялі ўдзел старшыні сельвыканкамаў і кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання раёна. Подробнее
У мінулую пятніцу ў дзіцячай школе мастацтваў прайшло пашыранае пасяджэнне савета Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Подробнее
Шыкоўны навагодні падарунак атрымалі напярэдадні калядных свят і Новога года работнікі Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У мінулы панядзелак яны ўрэшце рэшт пераехалі ў рэканструяваны, сучасны і дыхтоўны будынак па вуліцы Зялёнай горада. Падзяліць радасць і пажадаць навасёлам працоўных поспехаў прыехалі следчыя з Мінскай вобласці, Следчага камітэта краіны, прадстаўнікі абласной і раённай улады.