2 снежня ў зале Залескага цэтра культуры і вольнага часу было асабліва ўтульна – тут сабраліся былыя і сённяшнія ўдзельнікі і прыхільнікі творчасці мясцовага народнага аматарскага калектыву “Залеская гамонка”, які сёлета адзначыць 25-годдзе з часу прысваення калектыву звання “народны”. Подробнее
Радзіма… Яна шматаблічная. Для адных — гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А што для вас значыць выраз «Мая малая Радзіма»?
Паразважаць над гэтай фразай было прапанавана навучэнцу ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму» — Яўгену Закоркіну – неаднаразоваму пераможцу розных раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У кастрычніку Яўген разам з педагогам Аксанай Куцарскай прынялі ўдзел у абласным этапе акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», дзе праца «8 жамчужын Чэрыкаўшчыны» заняла 1 месца. Яшчэ адна праца Яўгена «А ў нашай хаце свята» перамагла ў конкурсе, які праводзіўся газетай «Пераходны ўзрост». З 5 па 22 снежня Яўгену трэба будзе расказаць пра Чэрыкаўшчыну ў чацвёртым рэспубліканскім этапе акцыі, які пройдзе ў лагеры «Зубраня», пуцёўку ў які ён выйграў дзякуючы перамогам у краязнаўчых конкурсах. Подробнее
Напярэдадні векавога юбілею ўтварэння БССР мы ўзгадваем старонкі гісторыі вялікай краіны. 1студзеня 1919 года было абвешчана аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Подробнее
Вялікасліўская базавая школа, як і кожная ўстанова адукацыі, мае свае традыцыі. Што б мы ні арганізоўвалі: святочныя канцэрты, пазнавальныя віктарыны, азартныя конкурсы, інтэлектуальныя або спартыўныя турніры – усё гэта мы робім дзеля нашых вучняў. Мы імкнёмся, каб у школе яны і пастаянна набывалі новыя веды на вучэбных занятках, і развівалі асобасныя якасці, такія як дабрыня, суперажыванне, уменне дапамагаць. Подробнее
23 лістапада ў Квасыніцкім цэнтры рамёстваў прайшло пасяджэнне народнага клуба народных майстроў «Крылы творчасці» (кіраўнікі Н.К. Матусевіч і Л.У. Гардзейчык), якое прысвяцілі лозапляценню. Подробнее
ў сталовых ААТ “Івацэвічдрэў”. “Папрацуеш да поту – пад’ясі ў ахвоту”, – у гэтай прыказцы глыбокі сэнс, бо і праца ідзе ў ахвоту, калі добра падсілкуешся. А на вытворчым прадпрыемстве, дзе работа аб’ёмная, рытмічная, напружаная, як у рабочых, так і ў інжынернага персаналу, час абеду – гэта добрая магчымасць узнавіць свае сілы. І харчаванне працоўнага калектыву знаходзіцца на кантролі ў начальніка аддзела гандлю і грамадскага харчавання ААТ “Івацэвічдрэў” Вольгі Палікарпавай. З ёй наша размова. Подробнее
Выключна добрае, поўнае ўзнёслых эмоцый і сапраўднага крэатыву свята адбылося ў Валожыне ў Міжнародны дзень інвалідаў. Арганізатары фестывалю “Асаблівы сусвет” гасцінна расчынілі дзверы раённага Цэнтра культуры для кожнага, хто ў той ці іншай ступені спрыяе пабудове інклюзіўнага грамадства – грамадства, у якім аднолькава камфортна адчуваюць сябе і здаровыя людзі, і тыя, хто мае інваліднасць. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
Старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў правёў асабісты прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію». Подробнее
Тыя з дзетак, хто знаходзіўся на мінулым тыдні, а дакладней 29 лістапада, на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні Івацэвіцкай цэнтральнай бальніцы, канешне ж, запомняць гэту падзею. Дастаткова сумны час прабывання тут раптам расквеціўся цікавым і яскравым выступленнем артыстаў-аніматараў! Подробнее
30 лістапада ў ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” адбыўся традыцыйны баль ліцэістаў, падчас якога 75 дзесяцікласнікаў давалі клятву быць дастойнымі пераемнікамі братэр-ства ліцэістаў. І кожны раз гэта вельмі хвалюючае свята, свята года, якое пачынаецца з выхаду пар маладых людзей у касцюмах і дзяўчат у пышных бальных сукенках, свята, на якім вядучыя звяртаюцца да прысутных спачатку: “Дамы и господа”. Подробнее
Любіць сваю малую радзіму, пазнаваць і ганарыцца ёй — наш святы абавязак, і асабліва важна зразумець гэта яшчэ ў дзяцінстве. У рамках Тыдня малой радзімы выхаванцы глускага дзіцячага садка № 3 наведвалі музей “Беларуская хатка” ў гімназіі, сустракаліся з аўтаркай вершаў Любоўю Ляпко і мастаком Уладзімірам Кісялевічам, складалі радавод і выказванні пра родны край, малявалі сваю сям’ю і інш. А вось завяршэннем Тыдня стала мерапрыемства “Восень у вышыванцы”, якое падрыхтавалі музычны кіраўнік Таісія Палякова, выхавацель старшай групы Альбіна Ігнаценка і яе памочнік Алена Дарошка сумесна з дзецьмі і бацькамі. Подробнее
Пад такой назвай 30 лістапада ў Івацэвіцкім ГДК ладзілася ўрачыстасць, прысвечаная Году малой радзімы, ініцыятарамі якой выступілі галіновыя прафсаюзы Брэсцкай вобласці. Так, Івацэвіцкі райвыканкам і Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў выступілі арганізатарамі сапраўднага свята – ушанавання лепшых работнікаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Подробнее
– Той, хто не ведае ці не бачыць, думае, што наша дзяржава не аказвае альбо мала аказвае дапамогі інвалідам. На самай справе гэта зусім не так. Яшчэ 10-15 гадоў большасць з нас нават не ведала сэнс слова пандус, а цяпер іх дзясяткі ў нашых Івацэвічах, зараз ніводзін архітэктурны праект не будзе зацверджаны, калі там няма пандусаў і спецыяльных санвузлоў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для маладых інвалідаў, прынамсі на базе Івацэвіцкага ТЦСАН, робіцца вельмі многае, каб адаптаваць іх у жыцці. І ў Целяханах такое ж аддзяленне адкрыта... Подробнее
У гарадской школе №2 прайшла акцыя “Флікер – надзейны сябар”, арганізатарамі якой выступілі раённае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” і ДАІ Бярэзінскага РАУС. Подробнее
Прыгожы ансамбль народнай музыкі «Славяначка» Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў адсвяткаваў 25-гадовы юбілей з дня заснавання і запрасіў жыхароў ваеннага гарадка на канцэрт.
Урачыстасць адбылася ў Наваколасаўскім цэнтры культуры. У ліку гледачоў былі ваеннаслужачыя вайсковай часці, бацькі выхаванцаў школы. Ад імя райвыканкама юбіляраў павіншавала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Жыбуль. Подробнее
На мінулым тыдні адбыўся V пленум раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на якім разглядаліся пытанні калектыўна-дагаворной работы.
З дакладам выступіла старшыня райкама прафсаюза Тамара Калошыч, якая адзначыла, што прыярытэтным напрамкам работы райкама, пярвічных прафсаюзных арганізацый з'яўляецца развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, удасканаленне калектыўна-дагаворных адносін. Подробнее
Крок да знакамітасці
Нават каб напісаць адно невялікае апавяданне або казку для самага маленькага чытача, трэба веды, а каб стаць знакамітым і ствараць шэдэўры, пісьменнік павінен пастаянна развівацца, валодаць інфармацыяй з розных галін навукі і мастацтва. Гэтую думку, агучаную лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх міжнародных літаратурных конкурсаў дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя ў час сустрэчы, арганізаванай супрацоўнікамі Кобрынскай раённай дзіцячай бібліятэкі, добра засвоілі маленькія слухачы. Гутарка, якая прайшла на адным дыханні, не пакінула раўнадушным вялікую колькасць прысутных, да якой далучыліся і не толькі дзеці, а і ўсе, хто апынуўся ў гэты час у бібліятэцы. Подробнее
У мінулую пятніцу ў Шчучынскім раёне прайшоў семінар-вучоба, у якім прынялі ўдзел слухачы факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На выязным практычным занятку па тэме “Перспектывы развіцця рэгіёнаў” старшыні пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў з усіх абласцей Беларусі знаёміліся з вопытам работы нашага рэгіёна. Подробнее
ААТ “Шчучынская птушкафабрыка” – адзінае прадпрыемства ў рэспубліцы, якое займаецца вырошчваннем кур амерыканскага кроса Хай-Лайн. Сёлета за 10 месяцаў тут вывелі 2,1 мільёна куранят. Валавая вытворчасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склала 111,1%. Яек атрымана 23 мільёны, з якіх 65% – гэта яйкі першай, адборнай і вышэйшай катэгорый. Не дзіва, што адкрытае акцыянернае таварыства стала пераможцам у абласным спаборніцтве па дасягненні высокіх паказчыкаў у развіцці жывёлагадоўлі і адзначана дыпломам Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. Подробнее
Вучань СШ №11 Цімафей Стамброўскі (на здымку) – пераможца рэспубліканскага конкурсу маладзёжных інавацыйных праектаў
у сферы адукацыі «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу». Подробнее
Так называлася падарожжа па Дзіцячым прававым сайце, якое правялі для сямікласнікаў сярэдняй школы №12 у гарадской бібліятэцы-філіяле №1. У госці да юных случчан прыехалі дырэктар Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Іванавіч Трухан і навуковы супрацоўнік Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вольга Юр’еўна Пагарэлая. Подробнее
У мінулым годзе на вадаёмах Гомельшчыны праваліліся пад лёд і патанулі тры чалавекі. Сёлета ўжо зафіксаваны адзін трагічныя выпадкі у Лоеўскім і Добрушскім раёнах. Аднак адпаведныя службы напагатове. Подробнее
У Алены Зінчук не вельмі распаўсюджаны род заняткаў, яна — бібліятэкар на колах. Прынамсі, у Маларыцкім раёне яна адна такая. Аб адзінаццатай раніцы Алена Мікалаеўна выпраўляецца ў дарогу. Перад гэтым трэба зверыць спіс папярэдніх заявак, абнавіць змесціва скрынь з перыёдыкай, прыхапіць навінкі, а таксама некаторыя рэчы не па тэме. Але пра апошняе крыху пазней. Подробнее
З 12 па 27 лістапада ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный” праходзілі спаборніцтвы па баскетболе ў рамках раённай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры і спорту.