Парушэнне правіл эксплуатацыі маламагутнага кацельнага абсталявання (бытавых катлоў) на цвёрдым паліве можа быць небяспечным. Гродзенскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду інфармуе, што ў 2017 годзе адбылося 2 выпадкі разрыву ацяпляльнага абсталявання, у выніку якіх 1 чалавек загінуў і 6 атрымалі траўмы, у 2018 годзе – 3 выпадкі, траўміравана трое чалавек. Подробнее
У Навагрудскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі ў рамках інфармацыйнага дня адбылося пасяджэнне «Школы актыўнага грамадзяніна» з навучэнцамі 8-11 класаў, дэпутатамі маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, удзельнікамі раённага клуба для падлеткаў «Курс». Подробнее
Цудоўны зімовы пейзаж, вадаём зацягнула лёдам – так і хочацца па ім прагуляцца! Але важна памятаць аб небяспецы: калі лёд танчэйшы за 10 сантыметраў, ступаць на яго вельмі небяспечна, а калі вы бачыце расколіны або цёмныя плямы — не рызыкуйце! Подробнее
Карысная і патрэбная праца – ператвараць зямлю ва ўрадлівыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, на якіх закаласіцца пшаніца, зашуміць сакавітая трава, пацягнецца да сонца кукуруза. І ўсё гэта дзякуючы працы меліяратараў, якую простай не назавеш. Прадстаўнікі гэтай прафесіі павінны ўмець выкарыстоўваць апошнія дасягненні тэхнікі і аграноміі, быць прадбачлівымі. Разам з тым яны адрозніваюцца загартоўкай, паколькі ім даводзіцца працаваць на адкрытым паветры, у любое надвор’е і ў любы час года. Подробнее
Нядаўна, вандруючы па прасторах інтэрнэт-сусвету, я даведалася пра цікавы экалагічны рух «Zero Waste», або «Нуль адходаў». Яго стваральнік амерыканка Беа Джонсан дванаццаць гадоў таму паставіла перад сваёй сям’ёй мэту скараціць да мінімуму колькасць смецця ў побыце. Для гэтага яна, напрыклад, цалкам адмовілася ад пластыкавага посуду, купляла прадукты без упакоўкі, старанна сартавала адходы і ўсё, што магчыма, адпраўляла на перапрацоўку. Нават уласныя абстрыжаныя валасы яна не выкідала, а аддавала на вытворчасць парыкоў для хворых дзяцей. І мэта была дасягнута: цяпер смецце, назапашанае яе сям’ёй за цэлы год, умяшчаецца ў невялікі шкляны слоік! З гэтым слоікам яна калясіць па ўсім свеце, дэманструе свой «трафей» падчас лекцый і семінараў і даказвае на ўласным прыкладзе, што жыць, не пакідаючы пасля сябе горы смецця, цалкам магчыма. Подробнее
– У аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі ўрачамі заўсёды працавалі выключна мужчыны, – сцвярджае Аляксандр Копцелеў. – У апошнія гады сітуацыя змянілася: калектыў папоўніўся трыма прадстаўніцамі прыгожага полу. Подробнее
Сярод пажылых грамадзян нашага раёна нямала людзей, якія сваёй працай, цвёрдай жыццёвай пазіцыяй складаюць вялікую гісторыю Навагрудскага краю. Усе яны працавалі ў розных сферах для ўсіх нас, для нашай будучыні. Подробнее
Каля 1000 чалавек у год – столькі пацыентаў праходзіць праз аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Навагрудская ЦРБ». 1 снежня бягучага года аддзяленне адзначыць сваё 30-годдзе, і нескладана падлічыць, колькім людзям за гэты час вярнулі здароўе і радасць жыцця навагрудскія ўрачы-рэаніматолагі. Подробнее
Навагрудскія медыкі падвялі вынікі вакцынацыі супраць грыпу. Подробнее
Позна вечарам ў панядзелак навучэнец Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Барыс Півень, рызыкуючы сваім жыццём, выратаваў жанчыну, якая танула на возеры Маладзёжнае. Подробнее
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, які мы адсвяткуем заўтра, напэўна, нездарма адзначаецца ў гэтыя апошнія восеньскія дні. Традыцыйна – гэта час падвядзення вынікаў сельскагаспадарчага сезона і вызначэння планаў на год будучы. Подробнее
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта ў мінулую пятніцу былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любаншчыны за студзень-верасень бягучага года. Подробнее
Што можа прафсаюз? На гэта пытанне пастараліся адказаць на традыцыйным, пятым па ліку, пленуме Вілейскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які нядаўна прайшоў у раёне. Галоўным пытаннем на ім была размова аб рабоце прафсаюзнай арганізацыі па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза. У рабоце пленума прынялі ўдзел намеснік старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Окунеў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Шляпо, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аляксей Пашкевіч, галоўны бухгалтар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Кужаль, старшыні пярвічных арганізацый. Подробнее
Набліжаецца 100-годдзе БССР – значная дата ў нашай гісторыі. Аб тым, як праходзіла ўтварэнне і станаўленне беларускай дзяржаўнасці на верхнядзвінскай зямлі, нагадаем у цыкле артыкулаў на гэту тэму. Подробнее
Целяханы, Пінск, Шампань, сабор Парыжскай Богамаці, палацы і палі Бургундзіі, каралеўскі палац у Варшаве, старажытны Дрэздэн… вачамі і пэндзлем мастака Віктара Сагановіча, нашага земляка. Подробнее
У мінулую нядзелю ў Салігорску завяршыўся ІІІ штогадовы дзіцячы футбольны турнір “Кроша” на прызы аднаго з лідараў беларускага футбола – мясцовага ФК “Шахцёр”. 12 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі (хлопчыкі 2009-2010 г. н.) на працягу чатырох дзён выяўлялі пераможцу і прызёраў спаборніцтва. У ліку 12 каманд і рабяты з Івацэвічаў (трэнер Д. Лараў), якія выступілі проста выдатна і выйгралі гэты прэстыжны турнір. Подробнее
Шляхі ўзаемадзеяння царквы і дзяржавы па пытаннях духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення абмеркавалі на IV Міжепархіяльных Барысаўска-Слуцкіх рэгіянальных калядных адукацыйных чытаннях “Моладзь: свабода і адказнасць”, што прайшлі ў горадзе Мар’іна Горка. Мерапрыемства адбылося пры арганізацыйнай падтрымцы Мінскага абласнога і Пухавіцкага раённага выканаўчых камітэтаў. Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі кіраўніцтва ўсіх раёнаў, якія ўваходзяць у склад Барысаўскай і Слуцкай епархій, педагогі, ідэолагі, работнікі культуры і аховы здароўя, прадстаўнікі духавенства, СМІ і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Ала Уладзіміраўна Семяняка — бясконца шчаслівы чалавек. Каб пераканацца ў гэтым, не трэба быць асабіста знаёмым з ёй. Дастаткова ўважліва паглядзець на яе аўтапартрэт, звычайны, намаляваны алоўкам, ён падкупляе сваёй шчырасцю, адкрытасцю, пэўнай унутранай сілай. Позірк прыгожай жанчыны, яе паварот галавы, мяккая ўсмешка, іскрынка ў вачах красамоўней любых слоў пераконваюць, што яна прыйшла ў гэты свет не браць, а шчодра дарыць людзям радасць і атрымліваць ад гэтага пэўнае натхненне. Яно патрэбна Але Уладзіміраўне кожны дзень як глыток паветра, шапаценне лістоты, любоў мужа, як увага дзяцей і блізкіх. Яна ж -мастак… Подробнее
Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай». Прычым досыць часта мы прымяраем на сябе гэтую ролю ў дарозе. Выходзім з вагона электрычкі ці душнага салона аўтобуса, з палёгкай уздыхаем, а пасля раптам разумеем: рэчы нашыя «ту-ту» — паехалі далей без нас. Куды звяртацца ў такой сітуацыі, высвятляла карэспандэнт «Звязды». Подробнее
З мноства самых розных падзей, значных і не вельмі, знакавых і будзённых пляцецца лёс чалавека. У кожнага ён непаўторны. Вось і хударлявая, невялічкага росту дзяўчына з цяжкім грузам валасоў, сплеценых у тугую касу, напэўна, не думала, што невялікі раённы цэнтр Валожын, куды яна два разы прыязджала на практыку, а затым і размеркавалася пасля заканчэння журфака, стане для яе цэнтрам “сусвету”. Бо тут знайшла каханне і стварыла сям’ю, тут нарадзіліся яе сыны і ўнукі, і тут, нарэшце, яна ў поўнай меры раскрылася як творчая асоба. І ўжо Валожын лічыць сваёй радзімай, праўда, ніколі не забываецца, пра карані-вытокі, пра маленькую сваю Міхайлоўшчыну, куды надаецца трапіць усё радзей, але якая сніцца да гэтага часу… Ёй адрасавана нямала паэтычных радкоў. Менавіта ж у нашым горадзе раскрыўся яе паэтычны талент і нарадзіліся кнігі. Подробнее
ад члена Беларускага саюза журналістаў
Наталлі ШТЭЙНЕР
Тэл. 67079, Velcom 3933728 nshtejner@mail.ru Подробнее
У Чавусах прайшла тэматычная секцыя журналісцкіх кадраў Магілёўшчыны па пытаннях асвятлення сацыяльна –эканамічнага развіцця рэгіёнаў з удзелам прадстаўнікоў СМІ Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага, Дрыбінскага, Горацкага, Магілёўскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў. Мадэратарамі мерапрыемства выступілі начальнік упраўлення па рабоце са СМІ і маладзёжнай палітыкі аблвыканкама Алена ДЗІВАКОВА, спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенства “Магілёўскія ведамасці” Віктар КУБЕКА, галоўны рэдактар газеты “Іскра” Наталля ШКРЭДАВА. Подробнее
У Стоўбцах прайшоў рэгіянальны этап рэспубліканскага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі». Названы сем лепшых работ, сярод іх – і работа вучня 10 класа ДУА «Рубяжэвіцкая СШ» Канстанціна Чэрніка.
Праект Канстанціна носіць назву «Жывакосту (окопнику) лекаваму – зялёнае святло!». Подробнее
Сярод салдацкіх маці, якіх напрыканцы лістапада ўшанавалі ў Доме афіцэраў, былі і дзве стаўбчанкі – Надзея Кім і Анжаліка Галімская.
Такі гонар выпаў жанчынам дзякуючы іх сынам, якія цяпер праходзяць тэрміновую ваенную службу. Малодшы сяржант Алег Кім служыць у 103-й паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску, і ўжо ў маі наступнага года павінен дэмабілізавацца. Дзмітрый Галімскі паўгода таму быў накіраваны ў Валожынскі раён, у войскі сувязі. Абодва атрымалі заахвочванне – трохдзённнае звальненне ў сувязі з урачыстай сустрэчай у Доме афіцэраў. Удзел у ёй прыняў і міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Раўкоў. Вітаючы матуляў і іх сыноў, ён падкрэсліў, што салдацкая служба не бывае без цяжкасцяў, але важна навучыць моладзь прымаць правільныя рашэнні. Подробнее